Здарэнне ў Тальцы, альбо З чаго пачалася выбарчая кампанія Наталлі Ільініч

Аўтар: Марыя Эйсмант Газета Народная воля 26 ліпеня 2016 Былая настаўніца гісторыі з вёскі Талька Пухавіцкага раёна Наталля Ільініч зарэгістравала ініцыятыўную групу і пачала перадвыбарную кампанію за дэпутацтва. У групе Ільініч нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч! З такой падтрымкай, трэба думаць, праблем … Читать далее

Запрашаю ў ініцыятыўную групу!

Паважаныя сябры! Я, Наталля Ільініч, рашыла вылучаць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах 2016 г. па Пухавіцкай акрузе. Чаму я вылучаюся? Краіна знаходзіцца ў сістэмным крызісе. Мы адчуваем гэта па зніжэнню заробкаў, беспрацоўю, прыніжанасці. Татальная кантрактная сістэма ператварыла нас у маўклівых … Читать далее

Як мы назіралі за выбарамі ў Мар’інай Горцы

Мы, Наталля Ільініч  і  Святлана Кургановіч, назіралі выбары   на ўчастку №53, што месціцца ў будынку Мар’інагорскай раённай гімназіі. Адметнасць участка ў тым, што гэта ваенны гарадок, тут жыве значная колькасць былых ваеннаслужачых —  адстаўнікоў-пенсіянераў, знаходзяцца 2  інтэрнаты для вайскоўцаў-кантрактнікаў.