Паэты Пухавіцкага краю

Юзаф Бака- ксёндз, заснавальнік езуіцкага касцела ў Блоні ў 1741-1757, для гэтага аддаў сваю спадчыну, —  атрыманыя ад бацькі дзве вескі на Лагойшчыне.

“Чужынец, якi прыйшоў выратаваць блонскія, мар’інагорскія, пухавіцкія мурзатыя душы”, — Ю. Важнік.

Паэт, вынаходнік новага рытму і рыфмы верша, напісаў паэму “Развагі пра непазбежную смерць” Верш-забаўка пра Баку ад Юрыя Важніка:

“Ксёндз Юзаф Бака – майго месца геній,

Уваг смерці няўхільнай, ні болей ні меней,

Незвычайны паэта.

Юзаф Бака з лагойскае шляхты, канонік, у Блоні

Місію зладзіў у езуіцкім законе.

Матыў – дабрачыннасць.

Ад Блоні праз Вільню і да Варшавы

Жыццёва дарога, а не забава.

Жыў проста, а атрымалася дзіўна.

Жывыя, пакуль памяць жывая, так няйначай.

Мы ў адказе за нашую вечнасць, іначай

Мёртвыя душы.

Што ёсць карысна, а што каштоўна,

Застаецца нямнога, не ўсё ў свеце роўна,

Толькі ген, тапанімы і вершы.”,

Крыніца:

с. 8-9

Праект Геній майго месца

Кніга Юрыя Важніка «Юзаф Бака»

або верш Ю. Бакі, напрыклад: “Песня да найсвяцейшай Панны”, с. 153

Аляксандр Ельскі  1834-1916, в. Дудзічы, Замосце

беларускі гісторык, літаратуразнавец, краязнавецпубліцыстпаэтперакладчыкпразаік.

Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў  звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для  польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» і іншых энцыклапедый.

Вёў настойлівую барацьбу супраць п’янства, заганных з’яў у паводзінах і побыце людзей[19]. Аляксандр Ельскі марыў, каб у кожнай вёсцы замест карчмы з гарэлкай з’явіліся корчмы, дзе можна будзе вяскоўцу-гаспадару вольным часам добра паесці, папіць піва, пачытаць газеты і кніжкі і пагаманіць з сувяскоўцамі аб патрэбах вёскі; хацеў, каб вясковы люд імкнуўся «рупіцца», «больш цывілізавацца»

“Гарэлку трэба кінуць і цвярозымі зрабіцца.

Трэба вучыцца пільна ўсяго, дзе толькі можна. На школу не шкадаваць грошай. Вучыцца ўсякім рамеслам.(У кнізе А.Ельскі. выбранае, Мн, 2004, 383-387)

А гэта верш А. Ельскага да В. Дуніна-Марцінкевіча на беларускай мове:

Здароў, Вінцэсь, айцец «Гапона»!
Табе паклон ад Гелікона
За «Вечарніцы» і за «Дудара»
І за «Навума» — сяла гаспадара,[32]
Бо твае песні гладкі і лоўкі <…>

А вось табе, сумленны дзед,
Наш стары лірнік і паэт,
Слаўцо із сэрца я кладу,
Ты толькі нам заграй: ду-ду!
Бо ўжо вельмі сумна стала,
Як твая песня замаўчала.

Крыніца: Вікіпедыя

Якуб Колас на Пухавіччыне

Паэт з сям’ёй у 1933- 40, 1945 – 56 гг. любіў прыязджаць на лета на пухавіцкую зямлю. Станцыя Талька, вёскі  Загібелька, Вусце, Беразянка, Балачанка,  – тут ён не толькі адпачываў, вудзіў рыбу, хадзіў у лес  у грыбы, але і шмат пісаў.

“Я мімаволі ўспамінаю і ў той куток імкнуся зноў, дзе жыў я ціха, як у раю, з сваёй сям’ёю між дубоў”, –  пісаў ён у паэме “Рыбакова хата” пра наш край.

Вышлі на поле

Каля Загібелькі,

Рэдка пабачыш

Гэткай зямелькі:

Суха і чыста,

Вымецена нібы,

Вёска на горцы,

Дрэвы ўскрай сядзібы

Важна стаяць там,

Дзядзькі-азяроды

Дбала вартуюць

Гумны, гароды.

Буслы на хвоях

Маюць свой будынак.

Вуллі-калоды

Там знайшлі прыпынак.

Так у паэме «Міхасёвы прыгоды» паэт апісаў выгляд Загібелькі – маленькай весачкі ля Талькі.  Улетку 1935 г. Якуб Колас ездіў на Сусветны кангрэс міру ў Парыж. Пра гэта К. Крапіва напісаў эпіграму:

Быў я ў Парыжы на кангрэсе,

То ў Загібельцы, браце, лепш —

Грыбоў няма ў Булонскім лесе,

А ў Сене — хоць бы адзін лешч.

Якуб Колас адказаў яму:

Калі агледзіш хвайнякі

І гэты кут пазнаеш бліжэй,

Збіраючы баравікі, —

То вывад я раблю такі:

Мне Загібелька лепш Парыжа.

Крыніца: http://old.talka.info/kolas.html

Аляксандр Андрэевіч Мікульчык,  1882 — 1918, ШацкІгуменскі павет, беларускі паэт.

Аўтар слоў да песні «Беларуская марсельеза».

Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і інш., удзельнічаў у забастовачным руху. У снежні 1905 — чэрвені 1906 гадоў зняволены ў Мінску па падазрэнні ў прыналежнасці да «анархістаў-камуністаў».

Мікульчык быў знаёмы з М. Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з У. Дз. Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на рускай мове).

У пач. 20 ст. з’явілася «Адвеку мы спалі», аўтар словаў раней быў невядомым, і лічылася, што песня была пачута ў першы раз у 1906, «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага ўезда Мінскай губерніі». Варыянт, датаваны 1917 годам, са словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Уладзіславу Галубку. Пазней было высветлена, што аўтарам словаў быў паэт А. А. Мікульчык. Песню шырока называлі «Беларускай марсельезай» за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас словаў, але спявалі яе на іншую мелодыю, чым «La Marseillaise». У 1920-я і, верагодна, пазней, гэтая песня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.

 Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,

Мы зналі, што трэба рабіць:

Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў забіць.
Што гэта за марная доля няшчасная,
Без хлеба, без грошай працуй,
Усюды ганяюць, усюды смяюцца,
Ну проста хоць крыкні «ратуй»!
Смяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць,
Мы доўга цярпелі, цярпець больш не можам,
Пойдзем мы долі шукаць.
Мы дружна ўстанем з касамі, сярпамі,
Пагонім зямлі палачоў,
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзёў.

 («Белорусское слово», 1918, №1).

«Белорусское слово» — беларуская газета, якая выходзіла ў Кіеве. Публікацыя 1918 года — першы друкаваны выхад у свет «Беларускай марсельезы». Дагэтуль яна распаўсюджвалася ў рукапісах, у вуснай форме.

Адкрыццё і паэта, і высвятленне падрабязнасцяў з яго жыцця належыць вядомаму культуролагу, дыпламату, доктару філалагічных і кандыдату гістарычных навук Аляксею Каўку.

Крыніца: Вікіпедыя

Міха́сь Чаро́т, сапраўднае імя: Міхаі́л Сымо́навіч Кудзе́лька  1896, мяст. Рудзенск — 29 кастрычніка 1937Менск, расстраляны НКУС;

беларускі паэтдраматургпразаікрэдактарграмадскі дзеяч.

Першую адукацыю атрымаў у наёмнага настаўніка і ў Цітвянскім двухгадовым вучылішчы. У 19131917 гадах вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.

У 1923 годзе ўдзельнічаў у стварэнні літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (уладальнік яго пасведчання № 1), з якога выйшаў у канцы 1927 г. Некаторы час быў членам аб’яднання «Полымя», затым уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў.

Даследчыкі называюць Міхася Чарота адным з лідараў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў. Яго творчасць адбіла ў сабе рамантычныя парыванні, супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу.

Крыніца: Вікіпедыя

Бунтар

 

Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар.

Я балота буджу гучным шумам.

У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,

Але змоўкнуць не дам сваім струнам.

 

Уздыму дух людзей, прабуджу іх ад сну, —

Славу, будучнасць я ім прарочу…

Я, мяцежны бунтар, клічу жыцця вясну,

Клічу к працы свабоднай і творчай.

 

Як не счуюць мяне, я мацней загуду,

Дам гучнейшы акорд песні новай…

А каб змыць з зямлі бруд, скалыхну я ваду,

Што дажджом налілася свінцовым.

 

Чаму ж вы, песняры, што будзілі людзей,

Чуць не хочаце песні чарота?

Нашы песні — наш кліч, бо адных мы грудзей,

Край адзін наш — то наша балота.

 

Дык шумі, як шумеў, велікан-ясакар,

Шапаці, спелы колас, у полі…

А я песню сваю буду пець — я бунтар!

Буду клікаць народ свой да Волі.

1922

Творы М. Чарота можна прачытаць на Беларускай палічцы:

https://knihi.com/Michas_Carot/

Песня на верш Чарота ў Курапатах

http://www.moyby.com/news/372346/

Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй ( 1902, ст. Пухавічы — 29 кастрычніка 1937Мінск, расстраляны НКУС)

беларускі паэтпразаікжурналістдраматург.

Ганна Севярынец , працуючы ў архівах, даведалася, што бацька будучага паэта быў загадчыкам пошты на ст. Пухавічы, гэта значыць у сучаснай Мар’інай Горцы.

У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені

Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі».

Піянер кінасправы на Беларусі, адзін з першых – і вельмі таленавітых – фельетаністаў, пісьменнік-гумарыст, адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага беларускага рамана, нястомны змагар за беларусізацыю.

Творы:

Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам);

Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929);

Два: Аповесць. Мн., 1925;

Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926;

Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927;

Зборнік фельетонаў. Мн., 1927;

Табе: Вершы. Мн., 1927;

Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932;

Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.

З паэмы “Кастусь Каліноўскі”
Я ведаю Беларусь, што паўстанцкаю куляю

Свішча: «Вольнай хачу быць!»

і другую Беларусь — бабулю, —

Беларусь — край лучын і журбы…
Беларусь маўчыць і церпіць, —

Песняй плёскае ціха журбу,

А паўстане — да самай смерці

Беларусь не сагнуць у дугу…

(Вольны А. Чорнакудрая радасць. Мн., 1925, с. 3.)

Сучасьнікі апісвалі Вольнага, як чалавека прывабнага і прыемнага ў зносінах. Ён меў блакітныя вочы і сьветлыя валасы, якія завіваліся, хадзіў у кашулi-касаваротцы. Ёсьць вэрсія, што псэўданім ён пазычыў у камсамольскай актывісткі Соні Фрай(з Украіны прыехала), якой пэўны час захапляўся («фрай» на ідыш акурат азначае «вольны»). Пасьля ў яго былі вельмі цёплыя адносіны з падпольшчыцай Верай Харужай, але лёс свой ён зьвязаў з Ганнай Кудзелькай — жонкаю паэта Міхася Чарота, калі запрасіў яе зьняцца ў стужцы «Хвоі гамоняць». У 1935-м Вольнаму далі званьне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а праз год арыштавалі ў адзін дзень з Валерыем МараковымМіхасём Зарэцкім і Сымонам Баранавых як удзельніка контрарэвалюцыйнай арганізацыі. І ў адзін дзень з калегамі быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году… Падрабязьней пра Анатоля Вольнага ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» распавёў Антон Рудак

https://www.youtube.com/watch?v=V5qnr3_cTf8

Больш інфармацыі тут: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/

Bядoмы i cцэнapыi Анaтoля Boльнaгa, пa якix былi пacтaўлeны фiльмы «Хвoi гaвopaць» (1929, paзaм з К. Дзяpжaвiным), «Атэль «Сaвoй» (1930), «У aгнi нapoджaныя» (1930), «Сoнeчны пaxoд» (1931), «Нoвaя paдзiмa» (1935), кiнaaпoвecць «Шacцiдзecятaя пapaлeль» (1935). У 1935 гoдзe А. Boльнaмy былo пpыcyджaнa звaннe «Зacлyжaны дзeяч мacтaцтвa Бeлapyci».

Ў мармуровым сьнягу

вецер песьні пісаў…

Вецер сьпеў завіваў

у ліловы вянок, —

Я цябе пакахаў,

Я цябе пакахаў…

Ў мармуровым сьнягу

вецер песьні пісаў…

Зь сінявокіх нябёс,

зь несызьмернай глыбі

вецер зоркі зрываў,

зь непакорнасьцю нёс.

Зьнікнеш зоркай і ты…

зьнікнеш зоркай і ты

зь сінявокіх нябёс,

зь несызьмернай глыбі…

(1926)

https://tuzinfm.by/performer/mp3/3966/ia-ciabie-pakachau.html

Лекцыя Антона Рудака пра Анатоля Вольнага:

https://www.youtube.com/watch?v=V5qnr3_cTf8

Старонка Анатоля Вольнага ў фэйсбуку:

https://www.facebook.com/anatolvolny

Алесь Дуда́р, сапр.: Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч ( 1904, в. Навасёлкі Мазырскага павета — 29 кастрычніка 1937Мінск, расстраляны НКУС)

беларускі паэткрытыкперакладчык.

Сям’я Дайлідовічаў жыла на станцыі Пухавічы (цяпер Мар’іна Горка), бацька працаваў загадчыкам чыгуначнай крамы, у перыяд  1910-х гадоў. Гэтыя звесткі ў архівах знайшла Ганна Севярынец.(раман “Гасцініца Бельгія”)

Падчас Першай сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобласць (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля заканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — 7-годкі) А. Дудар уступіў у тэатральную трупу У. Галубка.

У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскайвіцебскай і полацкай філій «Маладняка». У 1927—1928 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ.

За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля заканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск

У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі.

Трэці раз арыштаваны 31 кастрычніка 1936 , расстраляны 29 кастрычніка 1937.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сцежкамі» (1925), «І залацісцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданняў «Марсельеза» (1927

Разам з А. Александровічам і А. Вольным напісаў раман «Ваўчаняты» (1925).

Выступаў як крытык. Пад псеўданімам Т. Глыбоцкі выдаў зборнік артыкулаў «Пра літаратурныя справы» (1928).

Перакладаў з рускайнямецкайфранцузскай моў. Пераклаў раман «Еўгені Онегін» і некаторыя творы А. Пушкіна,

Пасеклі край наш папалам,

Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць…

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура — патопім ў соплях.
А нас тым часам з года ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаём сваіх герояў.

Не смеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Без нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы.

Распаўся б камень ад жальбы
Калі б ён знаў, як торг над намі
Вядуць маскоўскія рабы
З велікапольскімі панамі.

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні
Такі разлом, туга такая!
І баюць байкі баюны
Северо-Западного края…

Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым…

Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.

Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.

А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

Крыніца: Вікіпедыя

Уладзімір  Хады́ка ( 1905, в. ЦітваПухавіцкі раён . — 12 мая 1940, Улан-Удэ) — беларускі паэтперакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Член СП СССР з 1934. 26.11.1936 арыштаваны, 5.10.1937 асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў паэт 1 ліпеня 1940 г., расціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры каля Улан-Удэ.

Жорстка абышоўся лёс і з сям’ёй Хадыкі. Пасля зняволення паэта яго старэнькая маці, батрачка, і жонка Фаіна з маленькім сынам на руках засталіся бяздомнымі. У час Вялікай Айчыннай вайны Фаіна была расстраляна, а сямігадовы Уладзік загінуў у лагеры Трасцянец.

“Уладзімір Хадыка належыць да тых рэпрэсаваных беларускіх паэтаў 20-30-х гадоў, спадчыну якіх першымі пачалі вяртаць з небыцця як самых вартых, як класікаў – гэта Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка і Уладзімір Хадыка. Трох Уладзіміраў.
Хадыка ўнікальны і непаўторны паэт. Перадусім ён вызначаўся выдатнай, вобразнай, паэтычнай мовай. Бадай яго няма з кім параўнаць у сваім часе. І нават толькі з гэтага гледзішча яго творчасць – унікальны скарб беларускай культуры. Яшчэ выдатная асаблівасць яго паэзіі – так бы мовіць, універсальнасць. Нават калі паэт пісаў на актуальную для свайго часу савецкую тэматыку, то ў выніку ў яго атрымліваўся верш проста патрыятычны, які ў сённяшнім часе ўспрымаецца зусім з іншым мэсыджам, як сучасны і злабадзённы.

Хай ладзяць вырадкі кірмаш,

Каб прадаваць свой скарб іржавы…

А заўтра дзень надыдзе наш,

Дзень суднай радасці і славы

Ну і яшчэ варта адзначыць аптымістычнасць паэзіі Уладзіміра Хадыкі. Магчыма гэта агульная “маладнякоўская” рыса. Але ў Хадыкі яна праявілася без “бурапеннасці” і залішняй дыдактыкі.

Ў імгле драпежнага развою

Слата над светам адымжыць…

О край, мы выраслі з табою

Змагацца, будаваць і жыць!”
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/author/956021-uladzimir-hadyka

Снапок аўса

Мне сказала маці: выжні
Ты цялятам асакі…
Калыхаўся ціха здрыжнік
Ля блакітнае ракі.

Мне сказала маці: туга
Натапчы і прынясі…
Гаманіла неба з лугам,
Гаманіла з лугам сінь.

Маці мне сказала: у хату
Ты астатняе ўсып…
Жалі ў полудзень дзяўчаты
Недажатыя аўсы.

Па балотах і аблонях
Я зялёнага шукаў…
Сенажаці збілі коні,
І пасохла асака.

Па дарозе невядомай
Беглі кветкі і раса…
І да матчынага дома
Я прынёс снапок аўса.

1927 г.

3 студзеня 2020 г.  адзначалася 115-годдзе з дня нараджэння паэта і перакладчыка Уладзіміра  Хадыкі (1905–1940). Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальны праект, новы раздзел да юбілею пісьменніка. Тут можна знайсці больш фота, інфармацыі, прачытаць яго творы, усе тры зборнікі аблічбаваныя і выкладзеныя:

https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/341259/

https://budzma.by/news/chadyka-maladniak.html

УЛАДЗІМІР ДУДЗІЦКІ (сапр. Гуцька, на эміграцыі Гіцкі; 08.01.1911, в. Дудзічы (сёння Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.) — пасля 1976, ЗША), літаратар, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску, потым працаваў стыль-рэдактарам у газеце “Савецкая Беларусь” і перакладчыкам у Навукова-тэхнічным выдавецтве ды вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Вышэйшага педагагічнага інстытута. На пачатку 1930-х падрыхтаваў зборнік паэзіі “Песні і думы”, канфіскаваны падчас арышту ў 1933 г. Паводле прысуду калегіі НКУС СССР, быў прысуджаны да трох гадоў зняволення. Адбываў пакаранне у Новасібірску, Марыінску. Па вызваленні жыў у Ташкенце, працаваў у газеце “Фізкультурнік Узбекістана”. Пасля 1937 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў у Віцебску, дзе нейкі час працаваў настаўнікам беларускай мовы. Але ў 1939 г. быў афіцыйна адхілены ад настаўніцкай дзейнасці. У часе нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле культуры і асветы Мінска і Мінскай акругі. Супрацоўнік “Беларускай газеты”, школьны інспектар у Барысаве. Уваходзіў у склад БЦР, быў сябрам Беларускага культурнага згуртавання, дзе ўзначальваў аддзел прапаганды, рэдагаваў часопіс “Беларус на варце”.

Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у Венесуэлу, дзе заснаваў Згуртаванне беларусаў у Венесуэле. Працаваў у інстытуце сельскай гаспадаркі. У 1956—1962 гг. — кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленне”. У 1962 г. выехаў у ЗША. Некаторы час жыў у Нью-Ёрку, пазней перабраўся ў Індыяну, дзе ў 1976 г. бясследна знік.

Збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага выйшаў у 2010 г. у серыі «Галасы Айчыны» выдавецтва «Лімарыус».

У. Дзудзіцкі ведаў іспанскую, англійскую, нямецкую мовы[5]. Займаўся перакладамі.

Творы Дудзіцкага можна прачытаць на Беларускай палічцы:

https://knihi.com/Uladzimir_Dudzicki/Tvory.html#1

Не першы раз і не апошні, мусіць,

Баліць душа, і рады не дасі.

Сніцёся мне вы, рэкі Беларусі,

І ты, журботная азёраў сінь.

Туманы вільгаці балотнай. Дзе вы?

І рунь мурожная аселіц дзе?

Сатлеў пад стрэхамі ўчарашні невад

І човен гойдаецца на вадзе…

Ля вербаў моліцца мая ўцеха

І плача, стомленая, ля ракі

Няўжо бязвусае юнацтва смеху

Не ўспеніць весламі і хваль пругкіх?

Не першы раз і не апошні, мусіць,

Баліць душа, і рады не дасі.

Сніцёся мне вы, рэкі Беларусі,

І ты, журботная азёраў сінь.

 

Цікавы артыкул Лявона Юрэвіча пра Дудзіцкага:

https://novychas.by/asoba/nevynosnae-dzicja-belaruskaj-emihracyi

Рыгор Папараць (сапр. — Рыгор Макаравіч Сапун;  1902, в. ШалягіЦытвянская воласць,  (цяпер — ў Пухавіцкім раёне, ) — 30 красавіка 1948ДудзічыРудзенскі раён, ) — беларускі паэт.

Скончыў Цытвянскае трохкласнае вучылішча.

У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1924 — вучыўся на медыцынскім факультэце. Падчас вучобы ў Мінску пачынае займацца паэтычнай дзейнасцю. Жадаючы прысвяціць сябе літаратуры, кідае навучанне ў Мінску і ў 1925 паступае на першы курс факультэта мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1926 годзе з сямі чалавек стварае ленінградскую філію «Маладняка». Пазней становіцца членам Беларускай секцыі Ленінградскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, як дэлегат удзельнічаў у яе III абласной канферэнцыі. Уклаў і выдаў альманах «Цагліны ў падмурак», дзе сярод іншых твораў былі надрукаваны апавяданне «Грымасы» і інш.

У 1931 на смерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які быў выключаны з апошняга курса інстытута «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство». З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка метадычнага кабінета. Адначасова з 1932 выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёна Ленінграда. Ажаніўся з актрысай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латышскага стралка.

Увесну 1937 арыштаваны і абвінавачаны ў нацыяналістычнай дзейнасці. Пасля шасці месяцаў катаванняў жонка і бацька паэта вызвалілі яго з турмы.

Супрацоўнікі НКВД узялі з паэта распіску, у якой ён забавязваўся больш не займацца літаратурнай творчасцю.

Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку.

У 1938 высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 працаваў спачатку выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-метадыстам Халопеніцкага раёна. У 1939 памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся другога разу з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам з ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёна. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам з сям’ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.

З прыходам нямецкіх войскаў уключыўся ў падпольную барацьбу, а вясной 1942 г. стаў партызанам брыгады «Беларусь». Скончыў вайну пад Кёнігсбергам, дзе быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля вайны настаўнічаў і гадаваў дзяцей (за год да смерці бацькі нарадзіўся сын Уладзімір). З 1945—1948 быў дырэктарам і настаўнікам рускай мовы і літаратуры Дудзіцкай школы.

Памёр 1 мая 1948 ад ацяжкой хваробы. Пахаваны на могілках у вёсцы Варонічы недалёк ад Рудзенска.

Пасля катаванняў у ленінградскіх «Крыжах» і пісьмовай распіскі больш не займацца літаратурнай дзейнасцю, ні да вайны, ні пасля Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасці.
Жонка успамінала: «А калi набягалi паэтычныя думкi, Ён кiдаўся нiц i горка плакаў ад той крыўды, якую ўчынiлi з iм, i толькi крычаў: за што? за што?»

Сядзіш ты ў самоце, прытуляна змрокам,

І слухаеш песні, што дзесь даканалі,

Скажы мне, скажы… я не веру прарокам,

Хто прадзе з вачэй тваіх смутку каралі.

Сядзіш і ня чуеш… Я ж плачу й пытаю,

Чало маё думкі глыбока ўзаралі…

Адзін па балоце я вохкім ступаю,

І сэрца губляе рубіны-каралі.

(«Пра завеі пачуццяў»)

Даруйце мне…

Выгнанніку даруйце,

Мае пахілыя бярозы і стагі,

Па мне ў самоце сцежкі не сумуйце,

Мяне прыклікалі чужыя берагі…

Крыніца: Адкрыты ліст

Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін 1906, в. Раўнаполле — 14 верасня 1993Мар’іна Горка ) — беларускі паэт, сатырык.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газ. Чырвоная змена, «Савецкая Беларусь», часопісе «Малады араты». У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 — МВПТ. У 19341936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе.

Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940.

У 1940—1941 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Падчас вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёна. У 19441945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены.

У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб’яднання пры раённай газ. «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Бірыла з’явілася магчымасць зноў публікаваць свае кнігі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі[1].

Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).

Кранулі ліха

Заўжды ён выступае першым,

Прамова льецца гладкім вершам,

Дае у косці многім смела,

Не раз,

не два каму балела.

Але каго сцябае, лае?

Скажу, над кім ён сілу мае,

Таго гатоў,

нібы зубамі,

Як кажуць,

грызці з капытамі.

Паслухаеш — наводзіць жах,

А сам па вушы у грахах:

Нядаўна быў ён брыгадзірам —

Пагналі…

Стаў ужо касірам,

Зрабіў вялікую растрату —

Сухенькім выскачыў. Па блату.

Пускае ў вочы людзям дым,

Каля начальства — падхалім.

Нарэшце людзі не стрымалі

Ды за грахі яго прабралі.

І вось калі кранулі ліха,

Вакол такую ўзняў шуміху,

Не дасць раскрыць нікому рот:

— Мяне ўжо знаюць,

колькі год!..

— Паклёп!..

Хлусня!..

Тут злы язык!..

Назаўтра, чуем, з працы знік.

А дзе цяпер пасля лупцоўкі?

Загадчыкам адной сталоўкі.

Творы З. Біралы можна пачытаць на Беларускай палічцы:

https://knihi.com/Zachar_Birala/

Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун;  1902вёска СнусцікПухавіцкі раёнМінская вобласць — 31 сакавіка 1972, Карага) — беларускі празаік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны, трапіў у нямецкі палон, уцёк з палону.

Пасля вайны зноў настаўнічаў.

У другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 – за тое, што няправільна ўцякаў з палону —  і высланы ў пас. Айдабул Какчэтаўскай вобласці[1].

Рэабілітаваны 13.10.1958 г.

З 1964 г. жыў у Карагандзе.

Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).

Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926 — 27 гг.).

«Па натуральнасці, цікавасці і жывасці апавядання Сымон Хурсік у маладнякоўскай прозе займае першае месца», — так пісаў Максім Гарэцкі ў сваёй даследчыцкай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923—1928», разглядаючы творчасць аўтараў, якія ўваходзілі ў гэтае літаратурнае згуртаванне, і на той час дабіліся значных мастакоўскіх поспехаў.

Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.

Вершаў С. Хурсіка ў інтэрнэце пакуль не знойдзена, трэба даследаваць газету “Чырвоная Полаччына” за 1926-27 г

Апавяданне “Янка з Падлесся” можна пачытаць на Беларускай палічцы. Ацаніце:

https://knihi.com/Symon_Chursik/

Крыніца: Адкрыты ліст

Алесь Карлюкевіч пра Хурсіка

Пра Маладняк:

Бесклапотныя каралі беларускай літаратуры

Пра Хурсіка

Алесь Марціновіч «Заўважаны Гарэцкім»

Аркадзь Андрэевіч Моркаўка (26 студзеня 1900, в. Зазер’е,  — 24 красавіка 1957, Менск) — беларускі паэт.

Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковай школе. Скончыў курсы тэлеграфістаў у Менску (1916), працаваў тэлеграфістам на станцыі Менск (1916—1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамэханічным тэхнікуме (1924—1927). У 1928—1930 уваходзіў у рэдкалегію часопіса «Маладняк», у 1930 — у рэдкалегію часопіса «Полымя». Скончыў энэргетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1934), працаваў інжынэрам, галоўным інжынэрам рэспубліканскай Палаты мер і вагі; адначасова — ва Ўсесаюзным энэргетычным таварыстве.

У гады нямецка-савецкай вайны ў менскім падпольлі: маючы тэхнічную адукацыю, вырабляў капсулы для мін на заказ падпольшчыкаў. У пасьляваенны час працягнуў працу ў Палаце мер і вагі. Па сумяшчальніцтве, да апошніх дзён, працаваў выкладнікам энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту.

Творчасць А. Моркаўкі высока ацанілі Я. Купала і Ц. Гартны. Найбольш плённы паэтычны перыяд А. Моркаўкі прыпадае на 1924—1927 гады. Друкаваўся ў многіх тагачасных перыядычных выданнях. На пачатку 1930-х гадоў адышоў ад літаратурнай дзейнасці, не публікаваўся ў перыёдыцы, пісаў «у стол».

Па сьмерці паэта выйшлі дзьве яго анталёгіі: «Гады, як ветразі» (1959), «Вершы» (1973). Творы А. Моркаўкі перакладаліся на расейскую, украінскую і чэскую мовы.

Распнулі цябе на крыжы, Беларусь,
Цьвікамі скалечылі рукі…
Ці ж бачыш ты з крыжа на ўсходзе зару, —
Канец гэтай вечнае мукі?..
………………
Маці, матуля, ніколі
Дзеці Радзіме ня здрадзяць!
Помняць, што маці ў няволі,
Знаюць, што вораг у полі
Кветкі крывавыя садзіць.
…………………
Буду сачыць абарваную ніць
Слоў — прысягаю, краіна!
Знаю: яшчэ над табой зазьвініць
Песьня струмком салаўіным.
…………………
Кожную ноч недарэчнае сьніцца:
Ветразь у моры, на беразе – хвоі,
Тройчы на дзіды я падаю ніцма,
Тройчы сьцякаю крывёю.
…………………
Залілася ты ўся сьлязьмі,
У пакуце сваёй сьвятая.
Дык хоць сэрца маё вазьмі,
Мая матухна залатая!

 

Артыкул Ніла Гілевіча пра А. Моркаўку, тут ёсць больш вершаў:

http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/hil2802ec.html?OpenDocument

Расчыняліся, рыпалі дзверы,
Сівы дзень косы рэдкія плёў.
Развітацца… далёкая Мэры,
Ці зазвонім зноў чаркамі слоў?

Дагарала, мігалася свечка,
Ткаў апошнюю казку раяль.
Не казала: маім будзеш вечна.
Не казаў: будзеш вечна мая.

Каб валос тваіх светлую пражу
Развязаць – увесь свет замяло б.
Можа, музыка й песня раскажа,
Што аднойчы гарэла, цвіло.

За вакном – скамянелыя дрэвы,
А на шкле зацвіталі сады.
І, здавалася, белая Ева
Серабром вышывала сляды.

А на шкле – недатканы матылік
І крыштальны уток павука…
Каб такія вялізныя крыллі,
І не грубая ў хлопца рука!

 

Не судзі мяне, суддзя суровы,

Мой далёкі, мой сапраўдны друг:

Нечакана патухала слова,

Нечакана разрываўся круг.

Чорнай бурай наляталі войны…

Па крывавай сцежцы йшлі гады…

А засцелюць абрусы для роўных,

Дык здалёк пакліч мяне тады.

http://sozvuchie.by/poeziya/arkadz-morka-ka-svechka-perad-vechnayu-krasoj.html

Рукі свае прасціраю удалеч,
Клічу з туманнага берага човен.
Не, немагчыма пакутваць так далей,
Жыць у няпэўнасці чорнай.

Лёсам благім караблі у завеях
Спынены ў ходзе і, мёртвыя, стынуць…
Мары мае, вас ніколі не смее
Смутак балючы пакінуць.

Кожную ноч недарэчнае сніцца:
Ветразь у моры, на беразе – хвоі,
Тройчы на дзіды я падаю ніцма,
Тройчы сцякаю крывёю.

Алесь Бачы́ла, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 4 студзеня 1983) — беларускі паэтдраматургперакладчыкЗаслужаны дзеяч культуры БССР (1967)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Дэбютаваў у друку ў 1934 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі)[2].

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983). Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві!

Я сэрцам табе прысягаю

Ў шчырай сыноўняй любві!

 

На рэках шырокіх і нівах,

Заводах, будоўлях – наўсцяж

Народ наш працуе руплівы

І край ўзвышаецца наш.

 

Навокал жыццё расцвітае –

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма.

 

Чужое зямлі нам не трэба,

Пачуцці ў нас сёння адны:

Мы хочам, каб мірнае неба

Не знала пажару вайны.

 

Мы дружбы народам жадаем

І шчырай братэрскай любві.

Радзіма мая дарагая,

Красуйся і ў шчасці жыві!

Больш вершаў на Беларускай палічцы:

https://knihi.com/Ales_Bacyla/

Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 21 жніўня 1979) — беларускі паэтперакладчык, дзіцячы празаікжурналіст.

Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».[1]

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.

У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Матуля да сына прыехала

Здаецца, нядаўна, здаецца, учора

Ён быў яе любкай, уцехаю,
А сёння старая матуля у горад
Пажыць да сыночка прыехала.

Сыночак, як лялька, сыночак што трэба,
Матулі б ім толькі і цешыцца.
Ды вырас, як кажуць, пад самае неба…
(Аб рыфму язык так і чэшацца.)

Хоць часам сціскаецца сэрца матулі,
Ды з думак благое ўсё гонячы,
Маленькага ўнука і песціць, і туліць,
Пра штось з ім няспынна гамонячы.

Малы ж, пасля працы бацькоў як убачыць,
Штось бабчынай мовай ляпеча ім.
Тут тата адразу сыночку зазначыць,
Маўляў, сваю мову засмечваеш.

А здарыцца: суп ці там боршч недасолен,
He скажа па-шчыраму ў вочы ёй.
А ўсё штось капыліцца, ўсё нездаволен,
Ад міскі свой нос адварочвае.

Сыночку ж нязвыкла, сыночку аж смешна,
Якая з матулі кухарка тут? —
Пюрэ — ў яе каша, амлет — дык яешня,
I нат эскалоп заве скваркаю.

Другія вунь маці пра новую моду
Вам выступяць з цэлай прамоваю.
Яна ж вечна з хусткаю пад падбародак,
I ўсе ў яе звычкі вясковыя.

Няйначай, душа ў сына чэрстваю стала,
Забыўся пра ласку ён матчыну.
А колькі ж матуля начэй недаспала,
Каб век ён не знаўся з нястачаю!

— Ідзіце, мо разам што выпіце, з’ешце, —
Свой такт пры гасцях ён паказвае.
— Нічога, сыночак, я потым, нарэшце, —
Гаворыць матуля ў адказ яму.

На покуце ж месца пачэснае — скону,
Спрадвеку належыць па праву ёй.
Дык хай жа няпісаным будзе законам
Святое вось гэтае правіла!

Больш вершаў тут:

https://knihi.com/Hienadz_Klauko/

http://www.vershy.ru/category/genadz-klyauko

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>