Запрашаю ў ініцыятыўную групу!

Паважаныя сябры!

Я, Наталля Ільініч, рашыла вылучаць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах 2016 г. па Пухавіцкай акрузе.

Чаму я вылучаюся?

Краіна знаходзіцца ў сістэмным крызісе. Мы адчуваем гэта па зніжэнню заробкаў, беспрацоўю, прыніжанасці. Татальная кантрактная сістэма ператварыла нас у маўклівых рабоў. Расійская медыяпрапаганда “ паспяхова” змяняе нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, а дзяржаўныя “беларускія” СМІ , нізкаякасныя і несвабодныя, толькі  апяваюць існуючую ўладу. У іх не знойдзеш праўды пра рэальныя праблемы людзей , карупцыю чыноўнікаў.  Разбурана нацыянальная школа.  У маім мястэчку Талька два апошнія леты няма вады нават у калодзежах. Я ўжо не кажу пра вадаправод, гарачую ваду і каналізацыю ў дамах вяскоўцаў.

Людзі хочуць пераменаў. Усім будзе лепш, калі яны адбудуцца мірным шляхам, праз парламент. Цяперашнія дэпутаты прызначаныя ўладнай вертыкаллю, таму служаць не народу, а тым, хто іх прызначыў. Усе нашы праблемы створаны некампетэнтным кіраўніцтвам , бо ўладныя рашэнні прымаюцца без уліку меркавання народа, няма змены ўлады.

Беларусі патрэбны сапраўдны парламент, сапраўднае мясцовае самакіраванне на аснове свабодных выбараў!

Што мы прапануем?

Мая партыя БНФ мае дакладную праграму рэформ, якія выведуць нас з цяперашняй багны. Прававая дзяржава,  рынкавая эканоміка, нацыянальнае адраджэнне – вось тры напрамкі сістэмных рэформаў.

На Беларусі сёння няма выбараў: камісіі сфарміраваны толькі са “сваіх людзей”, а галасы не лічаць.  Так будзе да таго часу, пакуль мы будзем маўчаць і дазваляць гэта рабіць махлярам. Таму я заклікаю найперш далучацца да назірання і патрабаваць празрыстага падліку галасоў.

Пара мяняць уладу! Альтэрнатыва ёсць!

Што трэба рабіць?

  • Збіраць подпісы
  • Удзельнічаць у пікетах
  • Распаўсюджваць улёткі
  • Працаваць у сацыяльных сетках
  • Дапамагчы надрукаваць улёткі
  • Удзел у абтэлефанаванні
  • Праца ў якасці кіроўцы аўто
  • Назіранне за выбарамі.

Буду ўдзячна за любую  дапамогу ў выбарчай кампаніі!

Вы хочаце пераменаў?

  • Маеце сілы і цікавасць да грамадскага жыцця?
  • Марыце садзейнічаць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі?
  • Хочаце набыць вопыт працы з людзьмі?
  • Марыце далучыцца да працэсу мірных дэмакратычных пераменаў у краіне?
  • Хочаце пазнаёміцца і працаваць у камандзе з цікавымі, актыўнымі, творчымі асобамі?

Тады я запрашаю далучыцца да маёй ініцыятыўнай групы .  Для гэтага напішыце на адрас n.illinich@gmail.com   ці патэлефануйце  8029-3779959.

Дадзеныя  тых, хто ўвойдзе ў ініцыятыўную групу

Прозвішча, імя, імя па-бацьку

Адрас рэгістрацыі

Дата нараджэння

Нумар пашпарта

Ваш мабільны нумар тэлефона

Ваш эл-адрас

Якую працу вы можаце рабіць?

Мае біяграфічныя звесткі  

Нарадзілася ў 1961 г. у в. Будлаўка Клімавіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыла Горацкае педагагічнае вучылішча ў 1976-1980, спецыяльнасць настаўнік пачатковых класаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1980-1985, гістарычны  факультэт, спецыяльнасць гісторык, выкладчык гісторыі  і грамадазнаўства .

Працавала настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства Талькаўскай школы з 1985 да 2011.

Настаўнік вышэйшай катэгорыі, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея і фальклорна-краязнаўчага гуртка, аўтар краязнаўчай кнігі «Талька і наваколлі», краязнаўчага  інтэрнэт-сайта talka.info

Зараз працую рэпетытарам.  Рэдактар настаўніцкага метадычнага сайта  aacenka.by , які папулярызуе ў Беларусі навучальную методыку Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ), ментар на курсах дыстанцыйнага навучання па актыўнай ацэнцы для настаўнікаў.. Суаўтар кнігі “Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі”.

Маю дарослую дачку.

Наталля Ільініч

Наталля Ільініч


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>