Перадвыбарчая праграма Наталлі Ільініч: «Для Беларусаў!»

Пагоня

Пагоня

Я, Наталля Ільініч,  настаўніца   з Талькі, — кандыдат у парламент  па Пухавіцкай акрузе. Я — гісторык, краязнаўца, аўтар кнігі “Талька і наваколлі”, сайта talka.info . Маю гонар быць сябрам партыі БНФ – партыі, якая прывяла Беларусь да незалежнасці. Маё вылучэнне падтрымала і ўвайшла ў маю каманду пісьменніца Святлана Алексіевіч – лаўрэат Нобеля-2015. Я веру, што толькі аб’яднанне ўсіх сумленных людзей можа выправіць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. У маёй асобе суграмадзяне атрымаюць голас чалавека, адданага сваёй краіне, які не залежыць ад правячых чыноўнікаў, а пухаўчане – абаронцу простых людзей.

Чаму я вылучаюся?

Краіна знаходзіцца ў крызісе. Цяперашняя мадэль развіцця, завязаная на танныя расійскія крэдыты і субсідыі, вычарпала свае магчымасці.

Трэба рэфармаванне ўсіх сфер. Але палітычная групоўка, што знаходзіцца ва ўладзе, нічога не хоча змяняць, бо баіцца страціць уладу. Замест рэформ мы атрымалі павышэнне падаткаў, новыя паборы. Народ дэградуе, бо кіраўніцтва адмовілася ад рэфом.

Людзі хочуць пераменаў. Усім будзе лепш, калі яны адбудуцца мірным шляхам, праз парламент. Цяперашнія дэпутаты прызначаныя ўладнай вертыкаллю, таму служаць не народу, а тым, хто іх прызначыў.

Што я прапаную? Мая партыя БНФ мае дакладную праграму рэформ “Для Беларусаў!”, якія выведуць нас  на цывілізаваны шлях. Прававая дзяржава,  рынкавая эканоміка, нацыянальнае адраджэнне – вось тры напрамкі сістэмных зменаў.

Што для гэтага трэба зрабіць?

Аднаўленне дэмакратыі і прававой дзяржавы на аснове прынцыпу падзелу  улад. Нам патрэбны сапраўдны парламент і сапраўднае мясцовае самакіраванне на аснове свабодных  выбараў.  Мы за права жыхароў  абіраць кіраўнікоў выканкамаў усіх узроўняў..

Падтрымка роднай мовы, нацыянальнай адукацыі і культуры – аснова нацыі і дзяржавы. Вяртанне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай. Вяртанне спрадвечных беларускія сімвалаў: герба “Пагоня” і Бела-Чырвона-Белага сцягу.

Свабоду і падтрымку малому і сярэдняму бізнесу, вызвалім  ад ціску, зменшым падаткі, зробім даступнымі крэдыты

Адмена татальнай кантрактнай сістэмы.

Абаронім інфармацыйную прастору Беларусі ад расійскай медыяпрапаганды.

Мясцовыя праблемы, рашэнню якіх хачу спрыяць:

Нізкія заробкі, малыя пенсіі, беспрацоўе.

Малы бізнес слаба развіваецца, бо банкаўскія крэдыты недаступныя з-за высокіх працэнтаў.

Недахоп якаснай вады ў вёсках, дзе няма вадаправода.

Медыцына: вялікія чэргі да ўрачоў, недахоп профільных  спецыялістаў.

Грамадскія лазні сталі недаступныя  з-за высокіх цэнаў.

Сельскія жыхары, што вядуць гаспадарку, не могуць дабіцца ад выканкамаў зямлі для выпасу жывёл і сенакосу.

Пухавіцкі гаргаз стаў рэдка вазіць балоны, патрабуе замены газавых пліт на новыя, абавязкова брэсцкія.

Разбураюцца і раскрадаюцца будынкі зачыненых школ і дзіцячых садкоў у вёсках.

Жанчыны-актывісткі з пас. Дружны і Свіслач, удзельніцы круглага стала “Прадстаўленне інтарэсаў жанчын у сферы прыняцця рашэнняў” прапанавалі мне агучыць  праблемы, што іх хвалююць. Я іх падзяляю:

“Усилить контроль за деятельностью вредных предприятий, регулярно информировать население о чистоте воздуха и воды в районе.

В школах и детских садах района  плохое материально-техническое обеспечение:  родителям приходится покупать за свой счет даже мебель.

В районных учреждениях образования и здравоохранения не хватает специалистов.

В районе отсуствуют места для досуга молодежи (бесплатные спортзалы, клубы, работающие по вечерам и выходным).

Мелкий женский бизнес сталкивается с множеством бюрократических препятствий.”

Поўны тэкст праграмы “Для беларусаў!” на сайце : http://talka.info/,  перадвыбарнай платформы ПБНФ: http://narodny.org/?p=11687

Я іду ў парламент, каб дапамагчы Беларусі.

А мне патрэбна ваша дапамога!

Для перамогі нам трэба зрабіць вельмі шмат. Агітаваць, разносіць улёткі, працаваць у інтэрнэце, стаць назіральнікам. Далучайся!

Мае кантакты: тэл.: +375293779959, эл-адрас: n.illinich@gmail.com  cайт: talka.info

Мы зробім па-іншаму! Мы ўсё зробім лепш!

 

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>