Вернем сабе Беларусь! — тэкст перадвыбарнай улёткі

Я, Наталля Ільініч,  настаўніца  з Талькі, — кандыдат у парламент  па Пухавіцкай акрузе. Я — гісторык, краязнаўца, аўтар кнігі “Талька і наваколлі”, сайта talka.info . Маю гонар быць сябрам партыі БНФ – партыі, якая прывяла Беларусь да незалежнасці.

Маё вылучэнне падтрымала і ўвайшла ў маю каманду пісьменніца Святлана Алексіевіч – лаўрэат Нобеля-2015. Я веру, што толькі аб’яднанне ўсіх сумленных людзей можа выправіць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. У маёй асобе суграмадзяне атрымаюць голас чалавека, які не залежыць ад правячых чыноўнікаў, а пухаўчане – абаронцу простых людзей. Я хачу стаць дэпутатам, каб праз мае паўнамоцтвы кожны з вас змог дабівацца абароны сваіх правоў і інтарэсаў.

Што я прапаную? Мая партыя БНФ мае дакладную праграму рэформ “Для Беларусаў!”, якія выведуць нас  на цывілізаваны шлях. Прававая дзяржава,  рынкавая эканоміка, нацыянальнае адраджэнне – вось тры напрамкі сістэмных зменаў.  Адмена татальнай кантрактнай сістэмы. Абаронім інфармацыйную прастору Беларусі ад расійскай медыяпрапаганды.

Мясцовыя праблемы, рашэнню якіх буду спрыяць:

Нізкія заробкі, малыя пенсіі, беспрацоўе.

Чыноўніцкае і міліцэйскае  беззаконне.

Малы бізнес слаба развіваецца, бо банкаўскія крэдыты недаступныя з-за высокіх працэнтаў.

Недахоп якаснай вады ў вёсках, дзе няма вадаправода.

Медыцына: вялікія чэргі да ўрачоў, недахоп профільных  спецыялістаў.

Грамадскія лазні сталі недаступныя  з-за высокіх цэнаў.

Сельскія жыхары, што вядуць гаспадарку, не могуць дабіцца ад выканкамаў зямлі для выпасу жывёл і сенакосу.

Пухавіцкі гаргаз стаў рэдка вазіць балоны, патрабуе замены газавых пліт на новыя, абавязкова брэсцкія.

Разбураюцца і раскрадаюцца будынкі зачыненых школ і дзіцячых садкоў у вёсках.

Жанчыны-актывісткі з пас. Дружны і Свіслач, удзельніцы круглага стала “Прадстаўленне інтарэсаў жанчын у сферы прыняцця рашэнняў” прапанавалі мне агучыць  праблемы, што іх хвалююць. Я іх падзяляю:

“Усилить контроль за деятельностью вредных предприятий, регулярно информировать население о чистоте воздуха и воды в районе.

В школах и детских садах района  плохое материально-техническое обеспечение:  родителям приходится покупать за свой счет даже мебель.

В районных учреждениях образования и здравоохранения не хватает специалистов.

В районе отсутствуют места для досуга молодежи (бесплатные спортзалы, клубы, работающие по вечерам и выходным).

Мелкий женский бизнес сталкивается с множеством бюрократических препятствий.”

Заканадаўчыя ініцыятывы ў парламенце:

Кіраўнікі выканкамаў павінны абірацца на свабодных выбарах, а штат чыноўнікаў райвыканкама скараціць да 20-30 служачых.

Зрабіць памеры заробкаў службовых асоб і пенсій усіх катэгорый грамадзян адкрытымі і галоснымі, каб мы ведалі , колькі атрымліваюць чыноўнікі, дэпутаты, міністры за сваю цяжкую працу.

Заробкі дэпутатаў парламента, службовых асоб  павінны быць прывязаны да ўзроўню сярэдняга заробку ў раёне, дзе ён працуе.

Дабівацца адмены падаткаў на аўтамабілістаў, тунеядцаў, не дапусціць увядзення новых пабораў.

Я іду ў парламент, каб дапамагчы Беларусі. А мне патрэбна ваша дапамога!

Для перамогі нам трэба зрабіць вельмі шмат. Агітаваць, разносіць улёткі, працаваць у інтэрнэце, стаць назіральнікам. Далучайся!

Мае кантакты: эл-адрас: n.illinich@gmail.com  cайт: talka.info , тэл.80293779959.

 Вернем Беларусі праўду.

Улётка — тут тэкст можна спампаваць адным файлам.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>