Пра судзімасць

Пухавіцкая выбарчая камісія адмовілася ўключаць у мае біяграфічныя звесткі  станоўчыя факты маёй біяграфіі, затое не забыла згадаць пра судзімасць.

Гэта судзімасць ёсць помста КДБ мне і маёй дачцы за тое, што яна адмовілася быць стукачом для гэтай арганізацыі.

Сутнасць справы. У 2007 г. мая дачка Дар’я была студэнткай гістфака БДУ. Атрымала па конкурсе запрашэнне на азнаямляльную паездку ў Польшчу з тэмай “Як працуюць грамадскія арганізацыі ў Польшчы” . Такія паездкі арганізуюць палякі для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Расіі.  Атрымаўшы запрашэнне, пайшла з ім ў дэканат гістфака, каб напісаць заяву  на вызваленне ад заняткаў на 5 дзён. Намеснік дэкана Прохараў А. А. сказаў, што студэнты ў РБ не могуць выязджаць за мяжу ў навучальным годзе, акрамя як толькі з дазволу міністра адукацыі. І то гэту заяву міністру трэба напісаць за месяц і тэма візіту павінна быць звязанай з тэмай курсавой работы. Ніякіх шанцаў атрымаць афіцыйны дазвол няма.  Таму я папрасіла ў нашага доктара ў  бальніцы даведку  аб тым, што дачка хварэла.

Калі Дар’я вярнулася з паездкі, яе выклікалі ў дэканат, там  чакаў чалавек з КДБ. Ён прапанаваў ёй супрацоўніцтва: КДБ будзе спрыяць ёй у вучобе  і іншых справах, а яна і будзе ездзіць у такія паездкі і расказваць, што там было. Іначай даведка пра хваробу будзе аддадзена ў следчы камітэт.

Дар’я адмовілася быць інфарматарам.

Заява ў следчы камітэт была падпісана намеснікам старшыні КДБ РБ Вегера В.  Следчыя і суддзі вельмі стараліся: мяне прызналі вінаватай у “падбухторванні доктара да выдачы фальшывага дакумента” і прысудзілі выплочваць дзяржаве 25 працэнтаў ад заробку на працягу 1,5 года.

А між тым у кожнага грамадзяніна Беларусі ёсць гарантаванае  Усеагульнай дэкларацыяй і Канстытуцыяй права “свабодна перамяшчацца, выбіраць месца жыхарства ў межах РБ, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад”.

Наталля Ільініч


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>