Скарга аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

У Пухавіцкую акруговую выбарчую камісію №65, па выбарах дэпутатаў парламента

Я з’яўлялася кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Пухавіцкай акрузе №65.

З вынікамі выбараў я не згодная з наступных прычын.

Першае, пры ўтварэнні Мінскай абласной выбарчай камісіі ў яе склад нематывавана не быў уключаны Абразоўскі С. А., а пры ўтварэнні Пухавіцкай акруговай Рысявец А. А. Ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый не было і ва ўчастковых камісіях.

Нематываваная адмова ўключыць у склад абласной і акружной камісій прадстаўнікоў апазіцыйных партый  супярэчыць артыкулу 11 Выбарчага кодэкса РБ, адпаведна гэта дае мне права сцвярджаць, што выбары былі непразрыстыя.

Другое, прапанова аб адкрытым і галосным падліку галасоў, калі кожны член камісіі і кожны назіральнік мог бы бачыць кожны бюлетэнь, пададзеная назіральнікамі ад кампаніі “Права выбару” на 10 участках, не была прынята на 8 з іх, што прыводзіць мяне да сумнення у правільнасці вызначэння вынікаў галасавання.

Трэцяе, выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і службовага становішча праўладным кандыдатам Гайдукевічам. Дадатак 1 -скарга

Чацвёртае, ціск на членаў маёй ініцыятыўнай групы, давераных асоб, назіральнікаў.  Дадатак 3 -скарга

Акрамя названых у скарзе асоб, ціск адчулі Шаціленя В. І., Мельнікаў А. М. Віктар Шаціленя, калі пагадзіўся стаць маёй даверанай асобай, атрымаў некалькі “глухіх” званкоў на свой тэлефон са знікаючага нумара. Мяркую, што гэтыя дзеянні робіць КДБ з мэтай запалохвання людзей, што падтрымліваюць мяне.

Пятае ціск на мяне і дыскрымінацыя як кандыдата. Калі я прыняла рашэнне балатавацца і стала збіраць ініцыятыўную групу, 2 ліпеня перад маім домам адбылося дзіўнае  ДТЗ. Прычынай яго былі дзеянні двух кіроўцаў машын, якія сышліся на вясковай вуліцы ля маёй каровы з цялём: адзін насуперак правілам пасігналіў, каб спалохаць жывёл, а другі ехаў на вялікай скорасці. Але вінаватым ва ўсім начальнік ДАІ Сугак А. А. прызнаў мяне і прысудзіў 5 базавых штрафу, а кіроўца аўто, што збіў цяля, патрабуе за рамонт сваёй машыны 1760 рублёў. Мяркую, што гэта здарэнне ёсць правакацыя людзей, якія хочуць дагадзіць праўладнаму кандыдату Гайдукевічу В. У., а Пухавіцкае ДАІ абараняе іх. Дадаткі — заява ў ДАІ і прэтэнзія 1, прэтэнзія 2

20 ліпеня на наш пікет ля магазіна “Чыгуначнік” у Мар’інай Горцы напаў правакатар, які пагражаў нам фізічнай расправай з-за бел-чырвона-белага сцяга. Выкліканая мною міліцыя ехала адлегласць 300 метраў аж 10 мінут, калі хуліган ужо сышоў. На маю заяву ў Пухавіцкі РАУС з просьбай знайсці і пакараць злачынцу прыйшоў адказ, што ўстанавіць асобу нападніка яны не змаглі. Дадатак    –

Цэнзура маіх біяграфічных дадзеных старшынёй акруговай камісіі Матусевічам Д. А. ёсць праяўленне дыскрымінацыі да мяне як кандыдата і імкненне стварыць для мяне нязручнасці ў ажыццяўленні агітацыйнай кампаніі.  Я была зарэгістравана кандыдатам 10 ліпеня, 11 даслала свае звесткі ў акруговую выбарчую камісію, а зацверджаны яны былі толькі 22 ліпеня. Для гэтага прыйшлося звяртацца ў ЦВК і Мінскую абласную са скаргамі.Увесь гэты час я не магла займацца паўнацэнна агітацыяй, бо збіралася зняцца, калі б мае скаргі не былі задаволены.  Дадатак- Напад на пікет.

Шостае, факты прымусу да датэрміновага назірання сведчаць пра парушэнне свабоды выбараў.

Калі мы стаялі ў пікеце ў пасёлку Свіслач 8 верасня, то былі ўражаны тым фактам, што большая палова людзей, з якімі мы размаўлялі,  гаварылі, што яны ўжо прагаласавалі. На пытанне, чаму яны гэта зрабілі, быў такі адказ: загадаў непасрэдны начальнік. Усе гэтыя размоўцы былі работнікамі завода горнага воску.

Калі праходзіў пікет каля магазіна Чыгуначнік у пятніцу, 9 верасня, да нас падышоў мой вучань Міхаіл Шамак, рабочы цэха па перапрацоўцы драўніны ў Мар’інай Горцы. Сказаў, што іх спецыяльна адпусціў раней з працы начальнік Лухверчык У. – каб усе рабочыя прагаласавалі датэрмінова.

Сёмае,  датэрміновае галасаванне стала галоўным спосабам фальсіфікацыі выбараў у Пухавіцкім раёне ў гэту кампанію. Калі мы прааналізавалі даныя пратаколаў 10 участкаў, дзе былі незалежныя назіральнікі, то ўбачылі адну заканамернасць: большасць выбаршчыкаў з тых, што прагаласавалі, быццам бы прагаласавалі датэрмінова.

Участкі Агульная колькасць выбаршчыкаў Прагаласавалі датэрмінова Па хатах У асноўныдзень Працэнт, што прагаласавалі датэрмінова ад колькасці прагаласаваўшых Працэнт датэрміновых+на даму
Кіраўскі №47, СШ№4 1535 1031 532 287 211 51% 79%
Школа мастацтваў№50 1410 970 705 14 251 73%
РДК №44 2744 1778 1159 115 504 65%
№49СШ№3 2285 1804 1279 66 459 71%
№51 гімназія 2719 1683 1097 29 557 65%
№43 лесхоз 2201 1262 746 70 406 59%
№46,СШ№1 2590 1500 990 69 441 66%
Талькаўскі 555 465 231 144 81 49% 80%
Дружненскі №8, школа мастацтваў 1387 1020 774 82 164 76% 84%
Дружненскі №9, ФОК “Энергія” 1499 1259 520 5 734 41%

Мяркую, што фальсіфікацыя адбылася на этапе датэрміновага галасавання – каб накруціць яўку, камісіі ўкінулі вялікую колькасць бюлетэняў за праўладнага кандыдата Гайдукевіча. Адсюль фантастычныя лічбы за яго ў скрынях з датэрміновым галасаваннем. Рэальная яўка была б менш за 50% і выбары б не адбыліся.  Доказам масавага ўкіду бюлетэняў у датэрміновыя скрыні могуць быць паказчыкі з двух участкаў, дзе галасы лічылі раздзельна і адкрыта — №46 у СШ№1 і №44 у РДК. На абодвух участках нам цікавыя скрыні асноўнага дня галасавання, гэтыя лічбы падобныя на рэальныя і паказваюць, што перавага ў Гайдукевіча ў параўнанні з Ільніч ў 2 разы. А вось у скрынях з датэрміновым галасаваннем у яго перавага ў 20 і ў 10 разоў.

№46,СШ№1

Датэрміновае На даму Асноўны дзень
Усяго бюлетэняў 990 69 441
Гайдукевіч 790 41 146
Ільініч 39 9 71
Фяксель 34 3 48
Шкут 27 12 50
Супраць усіх 90 4 112

 

№44 у РДК

Датэрміновае На даму Асноўны дзень
Усяго бюлетэняў 1159 115 504
Гайдукевіч 593 58 205
Ільініч 47 15 95
Фяксель 56 10 24
Шкут 141 23 5
Супраць усіх 292 8 98

 

Восьмае,  зацягванне працэса акрэдытацыі назіральнікаў  і стварэнне перашкод ў назіранні за выбарамі старшынямі участковых камісій Талькаўскага ўчастка №14 – Літвінкай А. М. і  Дружненскага другога №8 – Калеснікавай Л. М.

Акрэдытацыя назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару” на гэтых двух участках старшынямі камісій была зацягнута з 5 да 10 верасня і ператварылася ў здзек з назіральнікаў. Паслядоўна, дзень за днём, вылучаліся новыя патрабаванні да выпісак з пратаколаў аб вылучэнні і адмаўлялася ў акрэдытацыі.

Я лічу, што зацягванне ў акрэдытацыі назіральнікаў старшынямі камісій мела на мэце не дапусціць незалежных назіральнікаў да працэса датэрміновага назірання. Дадатак — Скарга

Дзявятае, шмат парушэнняў былі зафіксаваныя пры галасаванні па месцу знаходжання на Талькаўскім участку і Дружненскім другім. Гэта грубыя парушэнні, якія прывялі да фальсіфікацыі выбараў. Дадаткі   –  Скарга 5.

Па ўсіх указаных выпадках парушэння заканадаўства назіральнікамі і маімі даверанымі асобамі накіраваны скаргі ва ўчастковыя і акруговую камісіі Пухавіцкай акругі.

Такім чынам, нематываваная адмова ад уключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый у склад Мінскай абласной і акруговай камісій, адмова камісій адкрыта і галосна лічыць галасы, выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і службовага становішча праўладным кандыдатам Гайдукевічам, ціск на членаў маёй ініцыятыўнай групы, давераных асоб, назіральнікаў, ціск і дыскрымінацыя на мяне як кандыдата, факты прымусу да датэрміновага назірання, масавы ўкід бюлетэняў за Гайдукевіча на этапе датэрміновага галасавання, зацягванне працэса акрэдытацыі назіральнікаў, фальсіфікацыі пры галасаванні па месцу знаходжання  не дазваляюць праўдзіва вызначыць свабодную волю выбаршчыкаў па Пухавіцкай акрузе.

Звяртаю Вашу увагу, што вінаватыя ў парушэннях члены ўчастковых і акружной камісій павінны быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і адміністрацыйнай адказнасці па арт. 191, 192 УК  и ст.9.10-9.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ.

У адпаведнасці з выкладзеным, кіруючыся артыкуламі 13, 49, 53-55, 89 Выбарчага кодэкса пункта Д ч.3 ст. 14 Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў у СНД 2002г. Рэспублікі Беларусь, прашу прызнаць выбары па Пухавіцкай акрузе №65 несапраўднымі.

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>