Талькаўскі фэст-2016 адбыўся!

Агульнае адчуванне- радасць, што ўсё так добра прайшло. Без прыгод. У мінулым годзе свята мы не праводзілі, прапусцілі. Таму хваляваліся, ці прыедуць людзі. Можа ўжо забылі пра Тальку?

Дзякуй усім, хто прыехаў!  Рада была бачыць сваіх даўніх знаёмых і пазнаёміцца з новымі людзьмі.

Ганна Амозава і Максім Іўкін

Ганна Амозава і Максім Іўкін

Упершыню да нас завіталі ўдзельнікі гурта”Балцкі субстрат” Ганна Амозава і Максім Іўкін. Прафесійныя музыкі не пагрэбавалі  лясным мерапрыемствам і парадавалі гледачоў разнастайнымі спевамі ад фальклору да джазу .

Паэт і бард Анатоль Кудласевіч таксама першы раз быў у Тальцы.  Мяне дык проста зачаравала яго песня “Спраўляе восень атрасіны”.

Спявае Анатоль Кудласевіч

Спявае Анатоль Кудласевіч

Аляксандр Чарвінскі  працуе кіроўцам і піша сваю “лірыку” на рускай мове, хаця нарадзіўся ў Рудзенску, а жыве ў Дружным.

Аляксандр Чарвінскі

Аляксандр Чарвінскі

Другі раз завітаў паэт  Славамір Адамовіч з Мар’інай Горкі. Сёлета яго вершы і проза падаліся мне больш спакойнымі, лагоднымі, мудрымі.

Славамір Адамовіч

Славамір Адамовіч

 

 

З Мар’інай Горкі таксама прыехаў і наш даўні сябар Уладзімір Рунцэвіч – аўтар аж 5 паэтычных зборнікаў!  Праца на ільнозаводзе не перашкодзіла яму стаць выдатным майстрам слова.

Уладзімір Рунцэвіч

Уладзімір Рунцэвіч

Міхась Булавацкі з Магілёва чытаў свае вершы і пераклады У.  Высоцкага, Б. Чычыбабіна.  Здзіўляюся разнастайным талентам спадара Міхася. Выдатны матэматык,  грамадскі актывіст і … паэт.

Міхась Булавацкі

Міхась Булавацкі

Пастаянная ўдзельніца нашых святаў – Таццяна Барысік з Магілёва. Толькі адзін раз Таццяна прапусціла фэст з-за вельмі сур’ёзнай прычыны – калі яе дачушцы не было і  году. А сёлета дачка Міхаліна ўпершыню прыехала да нас са сваёй таленавітай і прыгожай матуляй. Аказалася, што дачушка ўжо вучыцца ў 5 класе. У мінулым годзе пісьменніца была ўганаравана прэміяй імя Гедройца і мы з радасцю павіншавалі яе з перамогай. Тэксты Таццяны не ведаю з чым параўнаць — застаўляюць слухача смяяца і плакаць адначасова.

Таццяна Барысік

Таццяна Барысік

Раман Абрамчук і Зміцер Захарэвіч прыбылі са спазненнем, але гэта не перашкодзіла ім выступіць выдатна.

Зміцер Захарэвіч

Зміцер Захарэвіч

Раман Абрамчук

Раман Абрамчук

Асабіста мне на сёлетнім свяце не хапіла агульных танцаў, карагодаў, гульняў. Не было каму падыграць на гармоніку ці дудзе. Так што на наступны год чакаем гарманістаў і дудароў.

Асаблівая падзяка шаноўнаму Алесю Сабалеўскаму за выдатныя фота і відэа!

У фэйсбуку

На сайце Магілёўскі рэгіён фотарэпартаж Алеся Сабалеўскага

Фільм пра Талькаўскі фэст-2016, аўтар — Алесь Сабалеўскі

 

Наталля Ільініч


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>