Фэст экскурсаводаў-2017

22- 23 красавіка па ўсёй Беларусі пройдуць сотні бясплатных экскурсій!

“ Пухавіцкія цікавосткі” – 22 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца бясплатная экскурсія  па Пухавіцкаму краю. Маршрут: г. Мар’іна  Горка – Блонь — мястэчка Пухавічы.

Мы наведаем цікавыя мясціны ў г. Мар’іна Горка (урочышча Мар’іна Гара на беразе Цітаўкі, сядзібны дом Макава, касцёл св. Антонія, царкву А. Неўскага), пераедзем у Блонь, дзе агледзім Троіцкую царкву і дом Бонч-Асмалоўскіх, потым накіруемся на Папову Горку — месца гібелі 1280 пухавіцкіх яўрэяў. Канцавы пункт — мястэчка Пухавічы, дзе захавалася забудова сярэдзіны 20 ст. і рэшткі яўрэйскіх могілак.

Пачатак на чыгуначнай станцыі Пухавічы ў 12 гадзін. Просім загадзя запісацца. Кантактны тэлефон экскурсавода — 80293779959

“Талька і наваколлі” — 23 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца роварная экскурсія па Талькаўскаму краю. Мы наведаем мястэчка Талька, Коласавы мясціны, возера Грымячае ці Сарафінаву гару — месца касцёла св. Антонія.

Пачатак  на чыгуначнай станцыі Талька ў 11 гадзін.
Тэлефон экскурсавода: 80293779959, Наталля Ільініч.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>