Дзякуй усім, хто прыехаў! Артыстам, што выступілі, гледачам, што глядзелі і ўдзельнічалі, фатографам, што наздымалі цэлыя альбомы!
Госця са Слуцка Зінаіда Цімошак першай даслала свае ўражанні ў газету Новы час:
Талькаўскі фэст зноў сабраў аматараў беларускай песні і паэзіі
Алесь Сабалеўскі з Магілёва ў фэйсбуку напісаў:
“Талькаўскі фэст 2017, як і звычайна, прайшоў у першую нядзелю кастрычніка. На фэст з’ехаліся як сталыя яго ўдзельнікі і гледачы, так і некалькі зусім новых людзей. Выступілі Андрусь Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч, Раман Абрамчук, вершы і прозу чыталі Уладзімір Рунцэвіч, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Вольга Мікалайчык, Уладзь Уладзіміраў (?). Не абыйшлося і без гульняў-танцаў, якія зладзіў пад сваю дуду Мікалай Дашыневіч. Ну і канешне, хто не ленаваўся, назбіраў сабе грыбоў, а некаторыя яшчэ і скупнуліся ў Тальцы каля коласаўскага дуба)”
Яўгена Батура з Менску на фэйсбуку напісаў: “Тое, што любіш і чакаеш кожны год, у каментарах не мае патрэбы. Адзінае, што трохі сапсавала свята — высока на дрэве, схаваны кронай, ўжо ў цемры быў знойдзены гэбэшны перадатчык з відэякамерай, нацэлены акурат на нас. А яшчэ горш за тое — Aliaxej Galich не прыехаў 🙁“
Альбом Яўгена Батуры на фэйсбуку можна глядзець тут
Ігар Гайшун стварыў відэа і размясціў на ютубе:
Артыкул Алега Груздзіловіча на Радыё Свабода:
«КДБ ці лесьнікі? Відэакамэра ў лесе сачыла за фэстам Талька-2017″