Вынікі выбараў у Блужскі сельскі савет па Талькаўскай другой акрузе №6, выбарчы ўчастак 14, 13-18 лютага 2018 г.

Агульная колькасць выбаршчыкаў на ўчастку Прагала

савалі

Датэрміновае галасаван-не на даму Колькасць прагалас.

у асн. дзень на ўчастку

497 411 ( 82,7%) 188 (39, 2%) 168 (33,8%) 54 (13%)

 

Па Талькаўскай другой акрузе №6, дзе я балатавалася ў дэпутаты ад сваёй і суседніх вуліц,  каля 150 выбаршчыкаў, прагаласавала 117,  балатавалася 3 кандыдаты:

Прозвішча кандыдата Датэрміновае галасаванне Па хатах На ўчастку ў асноўны дзень Вынік
1 Ільініч Наталля 14 8 11 33
2 Рымашэўскі Анатоль, пенсіянер 25 2 8 35
3 Шулякоўскі Віктар, ляснічы 22 4 3 29

 

Як бачна з табліцы, у асноўны дзень на ўчастку і па хатах больш у Ільініч, затое у папярэднім галасаванні нашмат больш у Рымашэўскага і Шулякоўскага.

Датэрміновае галасаванне – 188, гэта  39, 2%. Пры тым у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу галасавалі па 24-25 чал. у дзень, а ў суботу аж 88 чал. Гэта нават больш, чым  у асноўны дзень – 54 чал. Назіральніка незалежнага ў суботу не было.

Мяркую, што менавіта ў суботу, 17 лютага, адбылася фальсіфікацыя выбараў шляхам укідвання 40-50 бюлетэняў за праўладных кандыдатаў Рымашэўскага і Шулякоўскага.

У асноўны ж дзень на ўчастку дзяжурылі 2 незалежных назіральнікі ад Права выбару, якім ўдалося пракантраляваць ход галасавання на ўчастку  18 лютага.

Для мяне ў гэтых выніках ёсць добрая і  дрэнная навіны.  Добрае: лічбы асноўнага дня паказалі, што талькаўскія людзі прагаласавалі за мяне. Я  не была ўпэўнена ў гэтым да галасавання.

А сумнае ў тым, што старшыня камісіі – сакратар Блужскага сельсавета Яўгенія Пархомчык —  адмовіла незалежным назіральнікам  ў магчымасці паехаць па хатах назіраць на той падставе, што “месца ў машыне няма”, адхіліла прапанову назіральнікаў аб адкрытым і галосным падліку галасоў. А ў час падліку  нам – назіральнікам і кандыдату —  было адмоўлена паглядзець бюлетэні бліжэй, да стала нас не падпусцілі. Галасы лічылі негалосна, таму веры такому падліку ў мяне няма.

Участковая избирательная комиссия по выборам депутатов местных советов 28 созыва Тальковского  участка для голосования №14

Ивчик Алексей Леонидович, от граждан путём подачи заявления;

Пархомчик Евгений Николаевич, от граждан путём подачи заявления;

Качур Людмила Васильевна, от ОО “Белорусского Красного Креста”;

Пархомчик Евгения Евгеньевна, от профсоюза работников государственных и других учреждений; — председатель комиссии

Пешеходько Алена Викторовна, от граждан путём подачи заявления;

Грибко Наталья Анатольевна, от граждан путём подачи заявления;

Шеремет Елена Владимировна, от граждан путём подачи заявления;

Устинчик Александр Петрович, от граждан путём подачи заявления;

Юрчик Светлана Анатольевна, от ОО “Белорусский фонд мира”- секретарь комиссии

Чернак Ольга Петровна, от ОО “Белорусский союз женщин”

Крыніца: пратаколы выбарчай камісіі

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>