13 — 14 красавіка 2019 года адбудзецца штогадовая акцыя «Фэст экскурсаводаў». Гэта будзе юбілейны 10-ты Фэст!
Па ўсёй Беларусі пройдуць сотні бясплатных экскурсій!
“ Пухавіцкія цікавосткі” – 13 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца бясплатная экскурсія па Пухавіцкаму краю. Маршрут: г. Мар’іна Горка – Блонь — мястэчка Пухавічы.
Мы наведаем цікавыя мясціны ў г. Мар’іна Горка (урочышча Мар’іна Гара на
беразе Цітаўкі, сядзібны дом Макава, касцёл св. Антонія, царкву А. Неўскага), пераедзем у Блонь, дзе агледзім Троіцкую царкву і дом Бонч-Асмалоўскіх, потым накіруемся на Папову Горку — месца гібелі 1280 пухавіцкіх яўрэяў. Канцавы пункт — мястэчка Пухавічы, дзе захавалася забудова сярэдзіны 20 ст. і рэшткі яўрэйскіх могілак.
Пачатак на чыгуначнай станцыі Пухавічы ў 12 гадзін. Просім загадзя запісацца. Кантактны тэлефон экскурсавода — 80293779959
“Талька і наваколлі” — 14 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца роварная экскурсія па Талькаўскаму краю. Мы наведаем мястэчка Талька, Коласавы мясціны, крыніцу Кіпячку ці Сарафінаву гару — месца касцёла св. Антонія.
Пачатак на чыгуначнай станцыі Талька ў 11 гадзін.
Тэлефон экскурсавода: 80293779959, Наталля.