Панятоўскія

Гістарычнае эсэ пра сваіх продкаў напісаў інжынер па прафесіі, мінчанін Віктар Крэс. Маці яго нарадзілася ў Суціне, з роду Панятоўскіх. Свой радавод па лініі Панятоўскіх Віктар “раскапаў” аж да 16 стагоддзя і высветліў, што сярод яго продкаў былі выдатныя дзяржаўныя дзеячы, воіны, авантурысты, святары і земляробы. Даследчык апрацаваў шмат дакументаў з архіваў, знайшоў згадкі пра сваіх продкаў ў і іх справы ў энцыклапедыях і друкаваных крыніцах. Гісторыя роду паўстае у кантэксце гісторыі Беларусі. Гэта выдатная праца сагрэта любоўю да сваіх каранёў, да роднай зямлі, будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца сваім радаводам, усім думаючым суайчыннікам.

Мае Панятоўскія

Прывітанне, шаноўны чытач. Ну, вось і я спадобіўся прысесці за аркуш паперы, каб распавесці гісторыю пра сваіх продкаў, нашу сумесную Бацькаўшчыну, пра лёс чалавечы. Ну, як людзі кажуць: З Богам.

-Глядзі — Віцік!

-Які Віцік?

-Ну, Марыі Панятоўскай сын, у Юзіка з Аняй гадаваўся кожнае лета.

-А-а-а, ну як жа, памятаю, як ня памятаць, тады ён малы зусім быў, а зараз не пазнаць, ужо дзядзька вялікі. Ну, і як вы там у Мінску гадуецеся?

Такую гутарку сталага ўзросту вясковых жанчын і мужыкоў я чую, прыязджаючы амаль што кожны год на Сарафінскія могілкі, у дзень Святога Антонія Падуанскага, што адзначаецца 13 чэрвеня. У гэты час, у маляўнічым кутку Беларусі, дзе пад векавымі соснамі і бярозамі, на так званай Сарафінскай гары, у лесе, здалёк ад жытла чалавечага, з раніцы збіраюцца святочна апранутыя людзі. Хто пешшу, хто на падводах, а ў апошні час натуральна ўсё больш і больш на ўласных аўто. І маўклівы лес ажывае: людзі, раз у год прыязджаючы наведаць памерлых продкаў, сустракаюць родных, знаёмых, аднавяскоўцаў. Хто, як, што, дзе — гэтыя адвечныя людзкія размовы павольна цякуць паміж помнікаў, паміж стромкіх дрэў, і ў іх нябачна прысутнічаюць душы памерлых, якія цэлы год чакаюць гэтага летняга дня, каб разам з жывымі сустрэцца ва ўспамінах…

Правёўшы палову дзяцінства і юнацтва ў вёсцы, кожнае лета па вакацыях гадуючыся ў дзядулі з бабуляй, далучыўшыся да простых і адвечных вясковых спраў (такіх як бульба, сена для жывёлы, дровы, выпас кароў і іншае), уступіўшы ў сваё сталае жыццё, узгадаваўшы ўжо сваіх дзяцей, я заўсёды задаваўся пытаннем: хто яны — мае родныя вяскоўцы Панятоўскія і Скіндары? Людзі, якія ніколі не брыдкасловілі, не валяліся пад плотам, ня біліся, ня кралі адзін у другога, не рабілі таго, да чаго мы, на жаль, ужо прызвычаіліся. Верылі ў Бога, калі гэта было небяспечна, былі высокадухоўнымі людзьмі без усякай вышэйшай адукацыі. Зараз я ведаю адказ на гэтае пытанне.

Пачатак роду Панятоўскіх ляжыць у 16 стагоддзі, у Польшчы Малой, у Любельскім ваяводстве. Прозвішча гэта пайшло ад вёскі Панятова, адкуль пайшлі: лінія, якая асела ў Вялікам Княстве Літоўскім, на Падляшшы, у мельніцкай зямлі, дзе ляжала вёска Poniaty (Паняты); другая перайшла на Белую Русь і там залажыла пасяленне Poniatkowo (Паняткова), і гэтая беларуская лінія была шмат багацейшай за дзьве першыя. (Rodzina Herbarz sczlachty Polskiey Seweryna Hrabiego Uruskiego.Warszawa 1917 r.Tom14 s.223). Зямяне, валодаўшыя вёскай Паняты, і прозвішча мелі адпаведнае — Панят, і, напрыклад, у перапісе войска ВКЛ у 1528 годзе, ад Драгічанскай зямлі, зямяне Панятоўскія выстаўляюць тры кані. Гэта азначае, што яны за свой кошт снараджалі вершніка ў рыцарскіх даспехах, адзін вершнік ад васьмі сялянскіх гаспадарак, што знаходзіліся на зямлі, належачай адпаведнаму ўладару. Першае пісьмовае упамінанне нашых Панятоўскіх ідзе ад 1509 года, з Літоўскай метрыкі. У спісе князёў, паноў і дваран, павінных заплаціць віну (падатак) з зямель і мытаў, Панятоўскаму трэба сплаціць 6 коп грошай літоўскіх з він Драгіцкіх (т. 8 Літоўская метрыка 1499-1514 г.с. 408). З 1522 па 1529 гады, ў судовых справах згадваецца намеснік Драгіцкі — Балтарамей Панятоўскі, ён разлядае скаргі драгіцкай шляхты ў адсутнасці старасты Пятра Кішкі (Літоўская метрыка 1522-1530 г. с. 61).

Пасля Люблінскай уніі 1569 года Падляшскае ваяводства, дзе знаходзіцца вёска Паняты, уваходзіць у склад Польшчы, шляхта Польскай Кароны атрымлівае магчымасць набываць маёмасць на землях Вялікага Княства Літоўскага, і з тых часоў польская шляхта разам з літоўскай бярэ актыўны удзел у палітычным і гаспадарскім жыцці Рэчы Паспалітай.

 

На здымку: Акт Люблінскай Уніі 1569 года.

На здымку: Акт Люблінскай Уніі 1569 года.

Пасля Дэулінскага пагаднення 1618 года, у выніку якога скончылася вайна з Маскоўскай дзяржавай, землі Смаленшчыны перайшлі да Рэчы Паспалітай. І на гэтых землях асядаюць Панятоўскія так званай Linii Litewskay. Яны валодалі вёскамі Панятоўка, Шумячычы, Краснаселле, Забалацце, Волчэс у Мсціслаўскім ваяводстве. Але радавым цэнтрам радзіны Панятоўскіх быў фальварак і вёска Вародзькаў, якая зараз знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці ў Крычаўскім раёне. Гэтая маёмасць па спадчыне перадавалася нашчадкам з 1669 да 1845 года (Slownik Geograficzny Krolewstwa Polskiego I innych Krayow Slowianskich , Warszawa 1893 r. Tom 13). У Вародзькаве (у справах гродскага і земскага судоў Мсціслаўскага ваяводзтва 1682-1705гадоў, назва фальварка пішацца -Worochowo), у 1619 годзе (Каталіцкія храмы на Беларусі Мінск 2001 год с.169), братамі канонікам Аляксандрам, дэканам і пробашчам віленскім, Аляксеем, ксяндзом-кармелітам і іх сястрой Барбарай Панятоўскай быў збудаваны драўляны Wniebowziecia N.M.P. касцёл кармелітаў і заснавана каталіцкая парафія з капліцамі ў Забалацці і Ушполі. Касцёл меў тры невялікія вежы, на якіх віселі тры званы, адзін вагай 10 пудоў, другі — 5, і трэці — маленькі, а таксама 10 дзесяцін зямлі і 2 дзесяціны лесу (НГАБ Ф.1781 в. 26 с. 1488 л. 35-38). Парафія ахоплівала землі навокал у радыюсе 20-30 кіламэтраў. Відаць, браты былі добрымі вернікамі: акрамя збудаванага касцёла, яны ўстанавілі фонд (fundusz) духоўны, які быў забяспечаны маёмасцю вёсак Вародзькаў і Заблоцце, і гэтую добрую справу Сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў у 1676 годзе.

На фотаздымку - месца, дзе знаходзіўся Вародзькаўскі касцёл босых кармелітаў, спалены нацыстамі ў 1943 годзе пад час карнай апэрацыі супраць партызанаў.

На фотаздымку — месца, дзе знаходзіўся Вародзькаўскі касцёл босых кармелітаў, спалены нацыстамі ў 1943 годзе пад час карнай апэрацыі супраць партызанаў.

Пачатак нашага роду Панятоўскіх вядзецца ад пана Валентыя Панятоўскага, зямяніна гаспадарскага пана Мікалая Кішкі, ваяводы Падляшскага, старасты Дарагіцкага і Бельскага (а гэта і ёсць тыя землі, дзе знаходзіцца вёска Паняты, адкуль пайшоў род менавіта нашых Панятоўскіх). Гэтая пасада азначала, што ва ўмовах вайны, наш пан Валенты павінен быў змагацца ў харугве пад кіраўніцтвам ваяводы Мікалая Кішкі. Гэты факт адлюстраваны ў актах Мінскага гродскага суда 1582 года (Акты, выдаваемыя Віленскай археаграфічнай камісіяй т. 36, ст. 341, Вільна, 1912 год). Нягледзячы на васальную залежнасць ад Мікалая Кішкі, а трэба сказаць, што ваяводы ад дзевяці ваяводстваў ВКЛ уваходзілі ў вышэйшую гаспадарскую і палітычную ўстанову, так званую Паны-Рада, якая прымала ўсе найважнейшыя рашэнні ВКЛ, наш пан Валенты бярэ ў заставу (у лік суджаных ваяводзе грошаў, у колькасці 400 пенязей і 50 коп грошаў літоўскіх) у ваяводы, маёнтак Урбаноўшчыну. Акрамя таго, Валентыю Панятоўскаму і яго жонцы Галіне Урбанаўне належалі маёнткі Дзексняны і Пятровічы ў Менскім павеце.

Сын Валентыя і Галіны — Данііл, дамогся ў жыцці і пасадах найвялікшага поспеху і ўзлёту сярод будучых нашчадкаў, а, верагодна, і продкаў. Ён займаў пасаду Віленскага гродскага судзі з 1623 па 1631 год, а з 1631 па 1633 год быў намеснікам Віленскага ваяводы — знакамітага Льва Сапегі, і не проста быў, а актыўна ўдзельнічаў у палітычнай партыі Льва Сапегі на Віленскім з’ездзе 1632 года, сабраным пасля смерці Караля і Вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы ў 1632 годзе, з мэтай абароны правоў шляхты і гаспадарства ВКЛ у тэйчасовай Рэчы Паспалітай, (Andrzej Rachuba Wielkie Ksienstwo Litewskie w systemie parlamentarnym rzeczpospolitej w latach 1569-1763 s.232-234, Warszawa 2002), папярэдне (Urzednicy Wielkiego Ksienstwa Litewskiego: spisy t.1Wojewodztwo wilenskie 14-18 wiek, Warszawa 2004 s.161,167 pod red. Andzeja Rachuby).

Данііл Валентавіч Панятоўскі быў даволі заможным чалавекам, у Вільні, за Вострай Брамай яму належала камяніца Тышынская, (дом каменны).(Акты выдаваемыя Віленскай археаграфічнай камісіяй т. 10 с. 261, Вільна, 1879 год). У Менскім павеце ён трымаў маёнтак Усяж і фальварак Калодзеж (фонд 823 «Канцылярыя Мітрапаліта грэка-вуніяцкіх цэркваў у Расеі,» спр. 588, 1 аркуш ,1631 год). Веравызнанне Данііла пазначана ў вышэйзгаданых дакументах як каталіцкае, але само напісанне ягонага імя і прозвішча ў справах — Данііл Валентавіч, кажа аб магчыма ранейшым праваслаўным веравызнанні.

Пытанні веры ў Панятоўскіх на пачатку 17 стагодзя стаіць даволі адмыслова. Трэба адзначыць, што гэта час рэвалюцыйных пераменаў у літвінскім грамадстве — час пасля прыняцця Берасцейскай уніі 1596 года. Каб застацца ва ўлонні каталіцкай царквы, у культурнай і гаспадарскай прасторы Еўропы, перад усё больш нарастаючымя заваёўчымі інтарэсамі Маскоўскай дзяржавы, праваслаўнае насельніцтва нашай Радзімы, праўдамі, а дзе і няпраўдамі, мясцовыя патрыярхі пераводзілі пад пратэктарат Папы Рымскага, з захаваннем усіх праваслаўных абрадаў. Зараз можна спрачацца, было гэта на дабро беларускага народа ці не, але відавочна адно — каб не Унія, знакамітыя тры падзелы Рэчы Паспалітай адбыліся на паўтары стагоддзя раней. Пачатак 17 стагодзя быў часам зараджэння перадавога атрада тагачасных змагароў за Унію — ордэна Святога Базыля. І тут сярод знакамітых асоб — заснавальнікаў гэтага ордэна мы бачым сына Данііла Валентавіча — Марціна, ксяндза Віленскага Свята-Троіцкага манастыра.

Трэба сказаць, што з’явіўся ён у цэнтры зараджэння уніі — Віленскім Свята-Троіцкім манастыры — невыпадкова. Яго бацька Данііл, як бачна з судовых справаў, быў добра знаёмы з кіеўскім мітрапалітам ,заснавальнікам ордэна базыльян, Язэпам Руцкім — яны былі суседзямі, як зараз кажуць па нерухомасці. Іх вотчыны ляжалі побач, і як гэта часта бывае, раз-пораз, узнікалі паміж імі ўсялякія недарэчнасці, як, напрыклад, абрабаванне ў маёнтку Панятоўскага Усяжы, двух сялянаў, якія належалі мітрапаліту Руцкому ў 1620 гаду.(фонд 823″ Канцылярыя Мітрапаліта грэка-вуніяцкіх цэркваў у Расіі», спр. 455 1 арк. Спадчына №21994 год, ст. 226). А ў 1632 гаду, Данііл наогул прадае Руцкому і яго пераемнікам маёнткі Усяж і Калодзеж у Менскім павеце за 60000 польскіх грошаў(спр. 605, 63 арк.). Але перанясемся у цэнтр тых падзей.

Старажытная Вільня. Пачатак 17 стагоддзя, Свята-Троіцкая царква — да 1596 года, часу падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, цэнтр праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Менавіта на гэтым месцы, пад шатамі магутнага дуба амаль семь стагоддзяў таму былі пахаваныя тры віленскія сьвятыя — Антоні, Іаан і Яўстафі (іх язычніцкія імёны Кумец, Круглец і Няжыла), якія прынялі пакутніцкую сьмерць за часамі вялікага князя Альгерда ў 1347-м годзе… Ад таго часу пачалі зьбірацца тут хрысьціяне. Калі ж страдаўні дуб паваліўся, зь ягонае драўніны й была пастаўленая першая царква Сьвятое Тройцы, над магіламі трох віленскіх пакутнікаў. Гісторыя паўстаньня мураванай Траецкай царквы зьвязана з імем Канстанціна Іванавіча Астрожскага — аднаго з самым славутых герояў беларускай гісторыі. Згодна з надпісам на ягоным надмагільлі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі ў бітвах. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасьня 1514 года. Выпраўляючыся на тую крывавую сечу, Канстанцін Астрожскі даў зарок, што ў выпадку перамогі, ён збудуе ў Вільні царкву Сьвятое Тройцы, каб уславіць Госпада Бога трыадзінага. У сьнежні 1514 года вялікі гетман Канстанцін Астрожскі трыюмфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі тут быў збудаваны мураваны праваслаўны храм Сьвятое Тройцы. Гэткім чынам князь выканаў сваю клятву, што даўшы быў у Вільні перад усёй шляхтаю. (С.Харэўскі. Царква Сьвятое Троіцы.Беларускі інфармацыйны цэнтр). У жніўні 1609 года яна цалкам пераходзіць пад уладу уніятаў на чале з архімандрытам Язэпам Руцкім.У 1616 годзе паслядоўнік Руцкога, Іасафат Кунцэвіч, у будучым далучаны каталіцкай царквой да ліку святых, усталюе ўніяцкі базыльянскі ордэн, цэнтрам якога стаў Свята-Троіцкі манастыр і царква. Для выхавання і належнай адукацыі базыльянскіх манахаў Кунцэвіч запрашае ў Папы Рымскага чатырох манахаў кармелітаў босых з веданем польскай мовы, якія прыбываюць у Троіцкі манастыр у 1624 годзе. Тым часам з пачатку 17 стагодзя ў Вільні ідзе суворая барацьба паміж праваслаўнымі і ўніятамі. Так, у скарзе духавенства Свята-Духава праваслаўнага манастыра, які знаходзіцца побач з Троіцкім, праз Вострабрамскую вуліцу, на ўзброеных манахаў Троіцкага базыліянскага манастыра, якія напалі на праваслаўных і «шкоды вялікія ўчынілі» у 1629 годзе. (Акты Віленскай археаграфічнай камісіі т.8, Віленскі гродзкі суд с.109). Вось тут і згадваецца наш родны — ксёндз Марцін Панятоўскі, памочнік архімандрыта Ігнація Дзідрыховіча, які разам з паплечнікамі- манахамі ўдзельнічаў у збройным нападзе. Гэты дакумент цалкам перадае настроі грамадства таго складанага часу, таму я падаю яго цалкам.

1629 год

Жалоба старост Виленского Свято-Духовского монастыря отъ имени всехъ братчиковъ на Свято-Троицкихъ монаховъ по поводу вооруженнаго нашествія ихъ на Свято-Духовскій монастырь.

Лета отъ Нароженья Сына Божого 1629, месяца Генваря седмого дня.

На враде королевской милости кгродскомъ воеводства Виленского, передо мною Ярославомъ Александромъ Шеметомъ, подвоеводимъ Виленским, обтяжливе жаловали и оповедали въ Бозе велебный его милость отецъ Іосіф’ Бобровіч , старшій и ректоръ монастыра церкви Святого Духа братства Виленского , его мілость князь Ян’ Окгінскій ,державца Кормяловскій, а его мілость пан’ Лаврентій Древинскій,чашник земли Волынское , старостове сегорочные помененого братства, сами отъ себе и именемъ всихъ ихъ милости князей, пановъ шляхты, рыцерства и людей посполитыхъ религiи старожитное кгреческое, духовныхъ и светскихъ, на его милость ксендза Игнатiя Дидриховича, старшого на тотъ часъ монастыра церкви святое Троицы Виленского и на помощниковъ его, ксендза Мартина Понятовскаго, ксендза Иларiона Ждановича и ксендза Якова Гришкевича, такъ же на слугъ и челядь ихъ, Яна Гребенку и Никифора Лапчинского, и на всихъ духовныхъ и светскихъ, въ томъ монастыру святое Троицы мешкаючихъ, о томъ: што жъ въ року теперешнемъ тысеча шестьсотъ двадцать девятомъ, Генваря шестого дня, о године семой съ полудня, въ вечоръ, помененые законники зъ вышпоменеными помочниками и челядiю своею, приспособивши собе на помочь множство людей помочниковъ, имены и прозвиски собе знаемыми, здавна звыклое ненависти и непрiязни свое противко монастыру святое Святого Духа братства Виленского законникомъ, въ нимъ мешкаючимъ и всимъ людемъ религiи старожитное кгреческое. духовным и светскимъ, при той церкви Святого Духа будучимъ, за волею, ведомостью и власнымъ посланиемъ и розсказанiемъ старшого самого ксендза Дидриховича, легце важачи, зверхность его королевской милости зневажаючи, не помнючи на срогость правную конституцiй, сеймовъ вальныхъ, особливе утвержаючiе покой посполитый межи ими обема религiями, учиненные и вины въ нихъ описанные, чинечи бунты и незгоды, прагнучи розлянья крви межи людомъ посполитымъ въ месте столечномъ Виленскимъ, а за тымъ и все место столечное въ небезпеченство приправуючи, нашодши мочно, гвалтомъ на помененый монастырь Святого Духа зъ рознымъ оружiемъ и стрельбою до бою належачими, ворота и форту того монастыра одъ брамы Острой, также окна съ тоежъ улицы и стены, хотечи до того монастыра добыти и въ нимъ людей будучихъ побитии, подеспектовать и на смерть позабiять, посекли, постреляли, каменьями побили, попсовали и великiе шкоды починили; и не досыть еше на томъ маючи, его милостиотца Андрея Можиловского, протопопы князства Слуцкого и Копыльского, въ томъ монастыру Святого Духа будучого на ганку, надъ воротами монастырскими стоячого, окрутне и бардзо шкодливее въ голову надъ окомъ правымъ камнемъ ударили. А не добывшись до монастыра Святого Духа и не учинивши водлугъ мысли своей досыть во всемъ предъсевзятью своимъ на тотъ часъ отходячи прочь, отповедь и похвалку учинили, обецуючи завжды кождого часу, на кождомъ местцу людей вшелякого стану духовныхъ и светскихъ религiи старожитное кгреческое деспектовать, бить, забiять и якъ найгоршiе прикрости и зневаги выражать. Въ чемъ въ семъ, о иле дознавши потомъ врыхле и скуткомъ отъ нихъ учиненные похвалки, маючи его милость отецъ старшiй, также ихъ милость панове старостове братства церкви Святого Духа Виленского и весь народъ религiи старожитное кгреческое отъ помененого ксендза Дидриховича и всихъ законниковъ и светскихъ людей, въ монастыру святое Троицы мешкаючихъ, въ великую и незносную кривду, а хотечи о то зъ ними правомъ чинить, просили, абы тая жалостная протестацiя ихъ до книгъ принята и записана была, которая есть записана. Якожъ генералове возные воеводства Виленского Янъ Дибеловскiй и Гроностайскiй, въ семъ же року 1629, месеца Генваря 8 дня постановшисе очевисто въ семъ же року признали, и квитъ свой въ те слова писаный. (Следуетъ посвидетельствованiе двухъ возныхъ по содержанiю тожественное съ настоящею жалобою).

На здымку:Віленская царква Святой Троіцы, сучасны выгляд.

На здымку:Віленская царква Святой Троіцы, сучасны выгляд.

Як цікавы факт, пра які нельга не сказаць — збудаванне ў гэтыя ж часы, паплечнікам Марціна Панятоўскага Ігнаціем Дубовічам — архімандрытам Троіцкага манастыра — побач з ім манастыра босых кармелітаў у імя Святой Тэрэзы, у якім захоўвалася да 1668 года ікона Маці Божай Вострабрамскай — заступніцы Вялікага Княства. Потым яна была ганарова пастаўлена ў збудаваную ў 1668 годзе, тымі ж кармелітамі, капліцу над Вострай Брамай і шчыльна імі ахоўвалася. Кармеліты касцёла Святой Тэрэзы ўвайшлі ў гісторыю Рэчы Паспалітай як апошнія абаронцы Краю ад наступаючых рускіх войскаў у 1794 годзе пад час паўстання Тадэвуша Касцюшкі, у час, калі ўсё навокал было пад уладай новых гаспадароў, манахі занялі кругавую абарону ў Вострай браме і капліцы, са зброяй у руках, адбіваючы наступы царскіх войскаў, баронячы Сымбаль Вялікага Княства Літоўскага.

Нельга не ўспомніць першага гісторыка Жыровіцкага абраза Маці Божай, нашай Заступніцы Беларусі, ігумена Віленскага Свята-Троіцкага манастыра Феадосія Баравіка, які апісаў гісторыю яго з’яўлення ў 1622 годзе, ў рукапісу на старабеларускай мове. Зараз гэты рукапіс захоўваецца ў Пецярбургу, ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук. Аднак выдадзены ён быў, з апісаннем адбыўшыхся цудаў, ужо на польскай мове ў віленскіх базыльянаў, у друкарні Свята-Троіцкага манастыра. Дарэчы пераход Жыровіцкіх цэркваў да ўніі адбыўся летам 1609 года і першым ігуменам стаў Іасафат Кунцэвіч. Трэба ўспомніць і Рафала Корсака, архімандрыта Свята-Троіцкага Віленскага манастыра ў 1640 годзе, пад уздзеяннем якога ягоны дваюрадны брат Іосіф Львовіч Корсак, ваявода мсціслаўскі, прыняў уніяцтва, запрасіў у сваю вотчыну Глыбокае кармелітаў і збудаваў у Глыбокім касцёл Святой Троіцы, касцёл кармелітаў і манастыр уніятаў у Беразвеччы. Вось гэтыя людзі жылі і духоўна працавалі ў тыя складаныя часы ў Віленскім Свята-Троіцкім манастыры.

На здымку: капліца.

На здымку: капліца.

На здымку: ікона Маці Божай Вострабрамскай.

На здымку: ікона Маці Божай Вострабрамскай.

На працягу стагоддзя, 1600-1700 гадоў, Панятоўскія маюць цеснае далучэнне да ордэну кармелітаў босых: ці прамое, як Марцін і яго браты Аляксандр і Аляксей, ксяндзы і пробашчы, ці ўскоснае, як уся іх радзіна, што рабіла фундушы духоўныя ў сваіх тэстаментах на Мсціслаўскі касцёл кармелітаў і свой радавы касцёл кармелітаў у Варадзькове, на чытанні набажэнстваў па сваіх душах і душах памерлых блізкіх, на утрыманне гэтых касцёлаў. Так, напрыклад, Марцін Казімір Панятоўскі, канюшы мсціслаўскі, пісар мсціслаўскага гродзкага суда, мечны мсціслаўскі, чашны смаленскі, палкоўнік літоўскі, дваюрадны брат нашага продка па прамой лініі — Стэфана Дамініка стражніка мсціслаўскага, паміраючы ў 1701 годзе, ахвяраваў 2000 польскіх злотых на Вародзькаўскі касцёл і загадаў пахаваць сваё цела на касцёльных могілках побач з продкамі (НГАБ,Мсціслаўскі гродзкі суд, ф. 1729,в.1,справа№5 с.263). Акрамя таго, ён лічыцца духоўным фундатарам Смаленскай дыяцэзіі (H. Lulewicz, A. Rachuba, P.P. Romaniuk, Urz?dnicy Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smole?ska i wojew?dztwo smole?skie XIV-XVIII wiek, Warszawa 2003.).

На фотаздымку: сучасны выгляд старых каталіцкіх могілак у Вародзькаве каля былога касцёла, месца пахавання Панятоўскіх з 17 стагоддзя.

На фотаздымку: сучасны выгляд старых каталіцкіх могілак у Вародзькаве каля былога касцёла, месца пахавання Панятоўскіх з 17 стагоддзя.

Сам Стэфан Дамінік, паміраючы ў сваёй маёмасці Любіж (Lubuz), якая зараз знаходзіцца ў прыгарадзе Магілёва, адпісваў 2000 польскіх злотых кармелітам мсціслаўскім, а таксама частку вёсак Панятоўка і Шумячы, якія зараз знаходзяцца ў Расіі (НГАБ, Мсціслаўскі гродзкі суд, ф.1729, в.1, справа 6, ст.83). Вельмі верагодна, што пахаваны ён у Магілёве, на старых каталіцкіх могілках, якія знаходзяцца каля касцёла Святога Станіслава, на той час, 1703 год, належачым кармелітам.

На фотаздымку: Мсцілаўскі касцёл босых кармелітаў, сучасны выгляд.

На фотаздымку: Мсцілаўскі касцёл босых кармелітаў, сучасны выгляд.

Пра шчыльную сувязь з ордэнам кармелітаў гаворыць ліст Аляксандра Панятоўскага да Пракуратара Ордэна, пісаны на сконе жыцця ў Пшемышлю ў 27.02.1682 гаду, пад час знаходжання яго ў касцёле кармелітаў босых Святой Тэрэзы і хутчэй за ўсё там жа пахаванага на кармеліцкіх касцёльных могілках.

Litterae P.Fr. Alexii a Passione D.NI (Poniatowski) ad P.Martialem a S.Paulino, Procuratorem Generalem Congr. Carmelitarum Disc.

Письмо Брата Алексея от Мучений Господа Нашего (Понятовского) к Брату Марселину от св.Павлина, Генеральному Прокурору Ордена Кармелитов.

«Я, брат Алексий, до вступления в наш священный Орден имел мирское имение — недвижимость, в которой построил церковь римско-католическую, в Королевстве Польском, Княжестве Белорусском, воеводстве Мстиславском, при границе Московской, кроме части мне принадлежащей между двоих братев моих, Александра Понятовского и Христофора мирянина разделённую, отцовизну же мне надлежащую в деревне Ворохов [12] вместе с другими принадлежностями, деревнями, селами моими собственными, к коему фонду моему Святотроецкому брат мой вышеназванный Преподобный Александр Понятовский, Настоятель и Благочинный Вильненский, часть свою целую со всех деревень, ничего не вылучая, придал, записал и юридически отчуждил. Третий брат Христофор Понятовский свою часть одержал. И когда от нападения московского [13] я убежал в Литву, брат же Александр оставался в приходе своем в Вильне и после помёр. Брат Христофор занял часть свою, как и наши части, принесённые в жертву Церкви и Богу, со всеми присвоеными правами, всё имение, без никакого выкупа. Тогда поставили мы вдвоём над двумя частями нашими, нового фонда нашего, настоятеля, Игнатия Здановича, настоятеля могилёвского, он же договорился с Христофором, родственником своим, так как его сестра есть Христофорова жена, о продаже Его Превосходительству Господину Пастилцовскому основного имения Делицы [14] с принадлежащей к деревне землёй, лугами, лесами и (?) и т.д. за 3000 золотых, после чего Настоятель отказался перед консисторией от церкви и всех имений и оставил всё, народ же лишен священника и благочестия. Этот фонд находится в епископстве смоленском, которое держит Москаль, Смоленск, кафедру и всё имение её: но сам наш фонд отходит к Белой Руси Королевства Польского, распологается над границей московской, в воеводстве, как я сказал, мстиславском, которого Москаль не имеет, в 25 000 [15] милях от Смоленска, а в стах от Митрополии Вильненской, где и пребывает (временно либо по вынуждению) епископ смоленский, Преосвященный Александр Колович. Я же доложил ему о отчуждению имения церковного, настоятелю, занявших, имеющих претензии и оставивших, но которые не собираются возмездить, так как находятся в виленской епархии, которой правит виленский ерарх, не подчинённый смоленскому епископу. Церковь или часовня лишена священника лет уже больше десяти. Имение церковное разрушенное, никто ничего не одержал, Служба Божья устала а народ не получает плодов духовных, так как между Русинами Раскольниками в целом мстиславском воеволстве одна лишь церковь католическая Преподобных Отцов Кармелитов [16], нашая же другой была. Остальные же есть церкви раскольнические, которые и католики посещяют, где крестят, венчаются, причащяются таинств по причине отсутствия священников. Когда же из-за всего этого возмущён и огорчён я просил Преосвященного Епископа Смоленского, чтобы дал священника хорошего, он сказал, что не в состоянии, не имеет и не может сам найти доброго и примерного. В Литве, говорит, многие пустуют церкви, а в той далёкой стране никто не хочет слушать священника по причине насилия и ужасов, которые приносят Москали, там живут (священники) как в приютах, со страхом продолжая жизнь свою [17]. Нету способа другого, говорит, как только привести монахов, особенно — кармелитов, они же и живут в Мстиславле, кои, когда получат этот фонд, многие принесут духовные плоды [18]. Как-то я говорил об этом с Преподобным Отцом Настоятелем их; пообещял занятся вопросом, строительством церкви, поширением Службы Божьей, служением католическим душам, защитой церковного имущества, отправляя доброжелательно монахов. Поэтому и я смиренно прошу Ваше Преподобие о заступничестве перед лицом Святейшего Отца, как и сам Его Святейшество умоляю о согласии на введение на названное место монахов кармелитов [19], для большей Божьей славы, на пользу христианских душ, которые из-за опустошения храмов и отсутствия священников лишены благочестия и духовных плодов, посколько никаким другим способом священник добрый и примерный найдён быть не может, чтобы пойти на служение опасное для жизни своей, из-за страшнейшых московских гонений, и ужасов и смерти в той далёкой стране на границе врага да из-за попавшего в опасность добра Церкви, которое лишь среди различных затруднений и огромными силами возможно достичь.»

Тут трэба адзначыць, што рэлігійная вера ў тыя часы была асноўным стрыжнем жыцця чалавечага. Ад самага нараджэння чалавек жыў з Богам, баяўся Бога і бараніў гонар яго ў смяротных бойках. Сярэдзіна і канец 17 стагодзя — гэта жорсткі час спусташальных войнаў 1654-1667 гадоў з Маскоўскай дзяржавай, пасля якіх засталася толькі палова насельніцтва ВКЛ, і гэта яскрава адчуваецца, калі чытаеш гэты ліст з далёкага мінулага.

Наогул, тыя жахлівыя часы, яскрава апісаныя ў мастацкай літаратуры Генрыкам Сенкевічам, дзякуючы захаваўшымся дакументам, ня менш захапляльна напісаны самімі Панятоўскімі. У амаль прыгодніцкай, дэтэктыўнай манеры чытаюцца лісты са скаргамі зямян Панятоўскіх у Мсціслаўскі гродзкі суд. Трохі апрацоўкі — і калі ласка, гатовы сцэнар гістарычнага фільма.

Пачатак вайны. 1654 год. Хваля рускіх войскаў коціцца на захад. Ужо захоплены ўсходнія рубяжы нашай Радзімы. Пасля жорсткіх асадаў захоплены і спустошаныя Мсціслаў, Крычаў, Ворша. Падчас наступаючага непрыяцеля-маскавіта Кшыштаф Багуслаў Панятоўскі, канюшы мсціслаўскі, спяшаецца да месца яго каралеўскай міласці — горада Магілёва. З сабой ён вязе вялікую чорную шкатулу (сундук), акаваную жалезам. Прыбыўшы ў горад, ён звяртаецца да айца Антонія, настаяцеля Магілёўскага брацкага манастыра, з просьбай схаваць гэты сундук, што айцец Антоній і робіць, хаваючы яго ў мураванай брацкай царкве, пад вялікім алтаром. Тут трэба сказаць, што было ў гэтым сундуку: а былі там прывілеі каралеўскія на розныя службы і даніны, продкам і родзічам Панятоўскіх даныя. У тым ліку прывілеі на тры вёскі: Сіўцова, Лохава і Вараксін, у Смаленскім ваяводзтве лежачых, пазыковыя распіскі, права прадажнае на вёскі Сутокі і Парфёнава, на 10 валок з пляцам у Мсціславе, за замкавай сцяной (парканам) знаходзячымся, пасагі з айчыных добраў цёткам і сёстрам родным і шмат іншага. Сярод гэтых лістоў асаблівую ўвагу звяртае асігнацыя караля Яна Казіміра, дадзеная Станіславу Панятоўскаму на грашовую выплату (заплату) вайсковай харугвы, з скарбу кароннага, і падкрэсліваецца, што калі заплата не дойдзе, то павінен быў заплаціць яе ваявода ВКЛ, бацька будучага караля Міхаіла Вішнявецкага — князь Ярэмія Вішнявецкі, са сваёй уласнай шкатулы. З напісанага бачна, што Станіслаў быў у рангу афіцэра. І там жа сказана, што загінуў Станіслаў Панятоўскі ў бітве з казакамі і татарамі, пад Берастэчкам у 1651 годзе, на вачах караля Яна Казіміра і ўсяго войска. Дарэчы, ў кнізе Генрыка Сенкевіча «Агнём і мячом», у свіце князя Ярэмія Вішнявецкага, таксама згадваецца шляхціц Панятоўскі, і я мяркую, што гэта адна і тая ж асоба.

Але вернемся да нашага героя. У хуткім часе Магілёў быў захоплены рускімі войскамі. Праз некалькі год, у 1661 годзе, пасля знакамітага паўстання магілёўскіх месцічаў і шляхты супраць прыгнёту рускага гарнізону, у выніку якога увесь гарнізон — каля 8000 чалавек — быў знішчаны, Магілёў быў вызвалены. Прыехаўшы ў манастыр па свае дакументы, Кшыштаф Багуслаў іх не знаходзіць, аб чым і скардзіцца на айцоў вялебных манастыра Магілёўскага ў 1664 годзе.

Не меньш цікавую гісторыю распавядае зямянін Пётр Панятоўскі ў скарзе на Нясвіжскага войта і старасту.

Пасля акупацыі амаль што ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі ў выніку ўдалых вайсковых дзеянняў Рэчы Паспалітай рускія войскі адыходзяць на ўсход. У студзені 1664 году, лінія фронту ўсталёўваецца па-за Шкловам. Пётр Панятоўскі, жывучы ў Галіцкім павеце, што зараз знаходзіцца на Украіне, збірае і адпраўляе ў дальні шлях на брычцы, а двух коней запражэных, чэлядзь сваю: пана Яна Пуцяцкага (Putiatyckiego) і хлопца Захарыюша. Задача перад імі стаіць нялёгкая: дабрацца да горада Шклова і знайсці там пана Марціна Білкіевіча(Bilkiewicza). У дарогу з імі ён адпраўляе выкуп за жонак братоў сваіх родных: Станіслава, як відаць вышэй, ужо загінуўшага на той час, і Войцеха. Завуць гэтых братавых адпаведна: Зофія Браноўская і Ядвіга Жароўская, якія з дзецьмі сваімі і чэляддзю сядзяць у Смаленску ў рускім палоне.

Выкуп за жонак неблагі: у золаце 72 чырвоных дукаты, у серабры 242 злотых, дробнай манеты ў адным мяшку 955, у другім 120, у трэцім 510 злотых, акрамя таго, калье залатое з дыяментамі, 11 каралей пярлінавых і з вялікіх пярлінаў 9 каралей. У агульнай суме ўсё налічвала 3050 злотых. Для параўнання — на гэтыя грошы можна было набыць невялікую вёску. Адпаведна ў Шклове ў пана Марціна Білкіевіча знаходзіўся вязень, узяты ў палон «маскаль Іван Івановіч манастыра Стрелецкого галава». Пётр Панятоўскі меркаваў выкупіць гэтага вязня ў пана Білкіевіча, каб потым змяняць яго на братавых жонак з дзецьмі і чэляддзю. Вось такая шматхадовая камбінацыя.

Шлях з Галіччыны да Шклова не блізкі і падарожнікі прыязджаюць у Нясвіж, каб трохі адпачыць. Але там іх чакае пастка. У адсутнасці князя Міхаіла Казіміра Радзівіла, ўладальніка Нясвіжскага, нашы героі распавялі пра свае мэты ягонаму войту — пану Мікалаю Шахно (Szachno). Той, нядоўга думаючы, у змове з старастам Нясвіжскім, панам Стэфанам Казімірам Трыпольскім (Trypolski), адбіраюць у пасыльных грошы і каштоўнасці, коней з павозкай і кідаюць у Нясвіжскі замак, за краты ў вязніцу. Прычынай такога жорсткага абыходжання яны тлумачаць тым, што, маўляў, тыя ўсё гэтае багацце недзе нарабавалі і прыдумалі гісторыю пра выкуп.

Праз нейкі час, дзякуючы «добрым людзям», абяцаючы вярнуцца назад, пры гэтым даючы слова шляхціца, пан Ян Пуцяціцкі ўпрошвае адпусціць яго да свайго гаспадара Панятоўскага, каб распавясці таму аб учыненам гвалце. Пры гэтым ён паказвае лісты да жонак братавых, Пятром Панятоўскім пісаных, і ліст суправаджальны пана Сіняўскага да губернатара Шклоўскага. Відаць, гэта неяк паўздзейнічала, і яго адпускаюць. А хлопца Захара, пагрозамі, жахамі, збіваннем прымушаюць сазнацца ў якабы здзейсненым злачынстве. Пачуўшы ад прыбеглага ў Галіцкі павет Яна Пуцяцкага распавяданне пра тое, што здарылася, Панятоўскі сам бяжыць (так напісана ў справе) да Нясвіжа і некалькі дзён упрошвае князя Міхаіла Радзівіла аддаць захопленае і адпусціць сядзячага ў замкавай вязніцы хлопца Захара. У рэшце рэшт, Радзівіл аддае палову захопленага, а палову аддае свайму слузе пану Верамейчыку, «на тавары лясныя і іншыя патрэбы». У сваю чаргу, Панятоўскага прымушаюць паняволі напісаць квітанцыю ў Нясвіжскі магістрат, аб тым, што адданых рэчаў яму дастаткова. І лёс хлопца Захара незайздросны — застаецца ён сядзець у вязніцы ў холадзе і голадзе. Вось такія сумныя гісторыі здарыліся ў 1664 годзе з нашымі сваякамі (Акты, выдадзеныя Віленскай камісіяй т. 34 с. 324-325, 330-332).

Але ж ты, чытач, не сумуй! Бо, як правіла, гісторыя ў асноўным пішацца з судовых дакументаў, дайшоўшых да нашага часу, дзякуючы гістарычным архівам. А з якой нагоды людзі звярталіся ў суды, на той час, гродскія, земскія, каптуровыя? Канешне, не з нагоды вяселля: дарэчы, вяселлі, народзіны і скананні адлюстроўваліся ў касцёльных і царкоўных кнігах. Здрады, крадзяжы, забойствы — гэта было і ёсць асноўнай нагодай звяртання ў судовыя ўстановы. Таму і ўражанне ад прачытанага складваецца адмысловае. Але ж было ў іх жыцці, як і ўсіх нас, і каханне, і сяброўства, і бацькоўскае шчасце ад нарадзіўшыхся і гадуючыхся дзетак. Гэтыя адвечныя каштоўнасці не змяніліся і наўрад ці зменяцца з цягам часу. Так што, між іншым: Радзівілы, вам прывітанне з сярэдневечча! Але пойдзем далей.

У складаныя для Радзімы часы, акрамя духоўнай, асноўнай справай вялікай сям’і шляхціцаў Панятоўскіх была вайсковая: усе яны былі абаронцамі ўсходніх рубяжоў Рэчы Паспалітай, прынамсі стражнікамі, як Стэфан Дамінік, ці як зараз завецца — памежнік; войскія мсціслаўскія, як Антон і Міхал, родныя браты нашага Стэфана Дамініка, якія павінны прымаць удзел у паспалітым рушанні, так званым апалчэнні ў час вялікай небяспекі для дзяржавы, калі асноўных войск не хапала для ўдалых вайсковых дзеянняў; мечныя мсціслаўскія, як Самуэль Міхал, дзядзька Сэфана — гэта ваяры, якія нясуць меч па прыбыцці караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага; канюшыя мсціслаўскія, як Марцін Казімір, Уладзіслаў, Крыштоф Багуслаў, адказныя за конніцу Мсціслаўскай харугвы.

Канец 17 стагоддзя. У гэтыя цяжкія часы, дзякуючы слабай уладзе кіраўніка нашага гаспадарства Караля і Вялікага Князя Аўгуста Другога, пачалася так званая «хатняя» вайна паміж магнатамі Сапегамі і князямі Агінскімі, якая на самой справе была грамадзянскай вайной для Літвы ў 1696-1704 гадах.

Панятоўскія занялі бок князёў Агінскіх, дакладней кажучы, князя Рыгора Антоні Агінскага, харужага ВКЛ, на той час старасты мсціслаўскага. Ён стаяў на чале створанай 17 кастрычніка 1696 года Берасцейскай вайсковай канфедэрацыі, часткі рэгулярнага войска і антысапегаўскага шляхецкага руху. Агінскіх падтрымаў рускі цар Пётр Першы, а Сапегаў — кароль шведзкі Карл 12 і на тэрыторыі ВКЛ запылала спусташальная вайна, якая ў рэшце рэшт прывяла да аслаблення, а потым і да развалу Рэчы Паспалітай. Але вернемся да нашых герояў: Марцін Казімір, Уладзіслаў, Антон, Стэфан Дамінік актыўна ўдзельнічалі ў бітве пад Алкенікамі (Olkynikami) 18 лістапада 1700, у якой з абодвух бакоў ўдзельнічалі да 10-12 тысяч чалавек, і дзе сілы Сапегаў былі разгромлены. Відаць, ад атрыманых ранаў, амаль праз паўгода, хутка сканаў у росквіце сілаў і кар’еры Марцін Казімір.

Наколькі блізкія былі стасункі паміж князем Рыгорам Антоні Агінскім, старастам мсціслаўскім, і Стэфанам Дамінікам Понятоўскім, стражнікам мсціслаўскім, гаворыць на тое, што дачка князя княгіня Анеля Агінская была хроснай маткай у сына Стэфана Дамініка-Базыля, і на хрэсьбіны яна падаравала немаўляці вёску Крывалі з дзесяццю сялянскімі дварамі, якая знаходзіцца ў Ігуменскім павеце, што пацвердзіла ў сваім духоўным тэстаменце ў 1718 гаду (НГАБ, ф.319, в.2, с. 2610, справа Панятоўскіх, с.64). У гэтай справе Панятоўскіх, паданай на дваранскі сход у 1825 годзе, прыведзены дакумент, перакладзены з польскай на рускую мову. Ніжэй ён прыведзены з захаваннем мовы арыгіналу.

Я Возный Его Королевского Величества Минского Воеводства ниже собственноручно подписавшийся извещаю

симъ моимъ вводным Листом что въ настоящем 1747 году февраля 12 дня будучи призванъ и приглашенъ Г. Иваном съ Сутина Понятовским для подачи и ввода къ части деревни Кривали называемой въ Минском Воеводстве лежащей съ десятью Крестьянскими дворами.

Какъ же я Ввозный съ Дворянами Юріемъ Колонтаемъ, Семёномъ Кероновскимъ и Фабіяномъ Менжинскимъ, прибыв на место въ упомянутую деревню Кривали и разсмотревъ документы на эту деревню служащія а именно:Духовное Завещание Княгинею Григорьевою Огинской въ 1718 году ноября 15 учиненноё и въ Главном Литовскомъ Трибунале явленное изъ коего удостоверившись, что Княгиня Огинская Василию съ Сутина Понятовскому Крестному сыну своему дожизненное владение той деревни отказала а Ему Господину Ивану сыну того Василія вотчинство с известнымъ и соответственным участкомъ Земли и леса и 2-Изрекательный документ Василiем съ Сутина Понятовским 1746 года июня месяца 11 дня выданного и тогожъ числа в Трибунале Главномъ Великого Княжества Литовского Минского Заседанія совершенный коимъ тот же Василій Понятовский дожизненное владеніе этой Деревни Кривали съ Крестьянами переуступилъ сыну своему Ивану Понятовскому.

Посему я Ввозный исполняя Законъ Республики и обязанность мою упомянутую часть деревни Кривали со всею къ оной принадлежнастію и крестьянами въ инвентарь поименованными, Г. Ивану Понятовскому симъ Листомъ подалъ, повиновеніе Крестьянамъ внушилъ и по пробытіи въ оной Закономъ прописанного времени соседствующихъ оповестилъ, и таковый вводный Листъ собсвенноручно подписываю.

Писано как выписъ въ Криваляхъ.

У сего вводного подпись Ввозного следующая.

Ввозный Его Королевского Величества Минского Воеводства Михаилъ Козаринъ.

1748 года февраля 23 дня. Въ Судъ Главного Трибунала Великого Княжества Литовского явясь лично Г.Возный Его Королевского Величества Минского Заседанія Михаилъ Козаринъ таковый вводный листъ лично созналъ.

Писарь Трибунальскй: Станислав Быковскій.

На здымку: справа Панятоўскіх з Суціна, пададзеная ў 1825 гаду ў Сенат для пацверджання шляхецтва.

На здымку: справа Панятоўскіх з Суціна, пададзеная ў 1825 гаду ў Сенат для пацверджання шляхецтва.

Дзякуючы ўдалай вайсковай справе і набліжэння да князёў Агінскіх, Стэфан Дамінік быў даволі заможны шляхціч і нядоўга перад сваім сконам набывае ў 1700 гаду 9 сакавіка ў харунжага Мінскага ваяводзтва Амброзія К(р)аеўскага за 14000 польскіх срэбраных злотых маёнтак Суцін з сям’ю дварамі сялян з іхнімі семьямі, з лясамі і рэчкамі, з сенажацямі і балотамі. Сведкамі па гэтай здзелцы праходзяць: мечны Мінскі Сільвестар Вольскі, Валенты Ходзька, Адам Шумскі (НГАБ, ф.319, в.2, справа 2610, с.60)

Пасля смерці ў 1703 годзе Стэфана Дамініка па спадчыне маёнтак Суцін адыходзіць да яго маленькага сына — Базыля Панятоўскага, ад якога бярэ пачатак наша суцінская радзіна Панятоўскіх. Ніжэй прыведзена купчая на маёнтак Суцін. (Переводъ с Польского)

Выпись изъ Книгъ Гродзкихъ Минского Воеводства — 1789 года апреля 17 дня. Въ Присудствии Гродском Минского Воеводства Амброзій Каевский вечисто продажную сделку- отъ Каевского Г.Степану Понятовскому выданную и служащую къ явке подалъ ,которая слова следующія-Хорунжій Минского Воеводства Амброзій Каевскій явно извещаю всем кому о томъ знать следует и добровольно сознаю сею моею продажною сделкою Г.Степану Понятовскому данную и служащею въ томъ:что я Каевскій имея наследством доставшееся именіе Суцинъ называемое съ принадлежащими къ оному Крестьянами въ Минском Воеводстве состоящее, а нуждаясь наличныхъ денегъ определилъ таковое моё именіе продать на основаніи законного моего владенія означенному Господину Понятовскому за отсчитанную Сумму 14.000 злотыхъ Польских, каковую сумму когда сей же Господинъ Понятовский въ собственные мои руки сполна уже уплатилъ, а посему выше означенное моё именіе Суцинъ со всякимъ строениемъ дворовымъ и складовымъ землями огородами Сенокосами мороговыми и болотами лесами зарослями, реками, речками съ седемью заселенными дворами Крестьян ихъ семьею и данью а равно барш, иною таковою какая по ныне требовалась за означенную выше сумму Г.Степану Понятовскому продаю въ распоряженіе и владение вотчинное лтдаю, вотчинникомъ въ лице моемъ делаю и укрепляю, в случае же неустойки моей во всехъ о те прописанномъ подвергаю во обеспеченіе всякого рода имущество моё- а во увереніе всего того подписомъ собственноручным при упрошенных мною Г.Г.Свідетеляхъ подписуюсь- Состоялось въ Суцине Марта 9 дня 1700 года.У сей крепости подпись продавца тоже подписи Свидетелей следующіе:

Хорунжий Минского Воеводства Амброзій Каевскій Изустно и очевисто упрошенный Свидетель к сей продажной крепости отъ Амброзія Каевского на именіе Суцинъ за 14.000 злотых Польских Г.Степану Понятовскому выданной подписуюсь;

Мечный Минскій Сильвестр Вольскій — изустно и очевисто упрошенный Свидетель къ сей крепости отъ Г.Амброзія Каевского на все обозначенное подписуюсь Валентій Ходзько, Адамъ Шумскій-Посемъ вследъ совершеніе следующее 1702 года апреля 4 дня — Уделъ Главного Трибунала Великого Княжества Литовского, Минского Воеводства явясь лично Г.Амброзій Каевскій таковую продажную крепость на именіе Суцинъ Г.Степану Понятовскому выданную и служащую совершилъ Свидетельствую что есть въ актахъ Регентъ Глав. Трибунала В. Княжества Литовского-Змеіовскій.

На фота: уласнаручны подпіс Базыля з Суціна Панятоўскага напісаны ў 1746 годзе.

На фота: уласнаручны подпіс Базыля з Суціна Панятоўскага напісаны ў 1746 годзе.

Нельга абыйсці ўвагай сваяцтва Панятоўскіх з іншымі шляхетнымі радзінамі тэйчасовай Рэчы Паспалітай. Так, жонкай Яна Марцінавіча з прыдомкам (мянушкай) Крыпыш, бацькі Стэфана Дамініка, была Лукрэцыя Марцінаўна Война Ясінецкая, у Самуэля Міхала мечнага мсціслаўскага жонка — Катажына Марцінаўна Война Ясінецкая. Бачна, што два родныя браты ўзялі ў жонкі дзьвюх родных сёстраў. Першай жонкай Самуэля Міхала была Рэгіна Здановіч, ейны брат Ігнацій Ян Здановіч быў канонікам Смаленскім, Архідыяканам Беларускім, Плябанам Магілёўскім і Гомельскім у 1693 гаду, па яго запрашэнні прыбылі езуіты у Магілёў у 1678 годзе. (НГАБ,ф.1772, в.1, справа 1). Сястра Рэгіны — Еўфрасіння Здановіч была за братам Самуэля Міхала і Яна Марцінавіча — Крыштафам Багуславам Панятоўскім, канюшым і абозным мсціслаўскім. Як бачым, радство паміж сем’ямі было грунтоўным і доўжылася да сканчання чалавечага века.

Жонкай Марціна Казіміра, дваюраднага брата Стэфана, палкоўніка літоўскага, мечнага і канюшага мсціслаўскага, была Сюзана Коцел, дачка Міхаіла Багуслава Коцела, кашталяна троцкага, старасты мсціслаўскага ў 1701 годзе. Марына Панятоўская была жонкай Самуэля Гедройца, войскага мсціслаўскага ў 1680 годзе. Дарота Панятоўская была за Базылінам Ціханавецкім, чашным смаленскім. Сябрам Стэфана Дамініка, сведкам яго тэстаменту быў Базыль Іллініч, гараднічы мсціслаўскі, дэпутат на трыбунал Літоўскі 1674 года, падпісаў элекцыю 1674 года, нашчадак князёў Іллінічаў, заснавальнікаў і ўладароў Мірскага замка.

Трэба сказаць некалькі слоў пра паўсядзённае жыццё радзіны Панятоўскіх у маёнтку Вародзькаў (Worochowo). Судовыя справы мсціслаўскага гродcкага і земскага судоў вельмі яскрава адлюстроўваюць побыт тых часоў. Так, даволі часта, Панятоўскія скардзяцца на сваіх суседзяў: пана Данілу Мількевіча з жонкай, напрыклад, што тыя павыбівалі ўсіх баброў і выдраў на рацэ Волчас, дарэчы, на якой і стаіць маёнтак Вародзькаў (1684 год), ці што млынар Марцін, які належаў Мількевічам, перакрыўшы млын на рацэ, затапіў сенажаці, у выпадку чаго загубіў 150 вазоў сена. У сваю чаргу Мількевічы скардзяцца на Крыштафа і Еўфрасінню з дому Здановічаў Панятоўскіх, што тыя ўзялі 600 польскіх злотых ды аддаваць не спяшаюцца. Ёсць і скарга Міхала Паўла і Антона Панятоўскага на Мікалая Алешу(Olesza) у 1701 годзе, Самуэля Міхала Панятоўскага на Багуслава Ліхадзіеўскага, падстарасту Крычаўскага стараства. Таксама ўпамінаецца і Самуэль Навадворскі, падчашы мінскі 1695 года, і Ян Казімір Матушэвіч, чашны Мінскі, дэпутат Аршанскага павета 1684 года, дачка якога, Крыстына, была жонкай Стэфана Дамініка Панятоўскага, пра што ўнук Яна Казіміра Матушэвіча, Марцін (1714-1773 г.), кашталян Берасцейскі, распавёў у сваіх мемуарах пад назвай «Diariusz zycia mego (1714-1764r.).

Трэба ўспомніць і яшчэ аднаго нашчадка радзіны мсціслаўскіх Панятоўскіх: Юзафа Панятоўскага (Josefa h. Ciolek Poniatowskiego (1762-1845r.), унука Nikodema Tadeusza чашнага мсціслаўскага, ягоны бацька Ignacy (1707-1796 r.) перайшоў з Мсціслаўля на Ўкраіну, дзе за кароткі час набыў шмат зямлі і зрабіў заможнае гаспадарства. Ягоны сын Юзаф, праслужыўшы ў прускім і рускім войсках, зрабіў добрую кар’еру: быў у свіце князя Пацёмкіна пры асадзе Ачакава (1788 г.), служыў ад’ютантам у свайго»дальняга крэўнага», свайго цёзкі-князя Josefa Poniatowskego, будучага напалеонаўскага маршала Францыі. Разам з Тадэвушем Касцюшкам і Юзафам Панятоўскім ён быў адным з першых узнагароджаных залатым крыжам Orderu Virtuti Militari. Пасля смерці караля Станіслава Аўгуста стала асеў на Ўкраіне і з дапамогай ангельскіх майстроў заклаў мануфактуры па вырабу сукна (1800 г.), дзе працавала 1000 працоўных. (Polski Slownik Biograficzny t.27)

Але вернемся да нашай суцінскай гісторыі роду.

На поўдні Мінскай вобласці, між лясоў і балот, здалёк ад буйных шляхоў ляжыць вёска Суцін. Першыя пісьмовыя згадкі аб ёй, дзякуючы асіповіцкаму краязнаўцу Юрыю Клеванцу, які знайшоў іх у Нацыянальным гістарычным архіве РБ, адносяць нас у 1560 год. У «Інвентарным апісанні маёнтка Свіслач», у той час цэнтра Свіслацкай воласці, дзе суцінскія людзі пана Яраша Рымшына робяць рамонт умацаванняў Свіслацкага замка. («Талька і наваколлі», Н.Ільініч, Мінск 2004 год).

Назва вёскі, па маіх меркаваннях, пайшла ад назвы вёскі Сутна (Sutno), якая знаходзіцца ў Падляскім ваяводзтве і належала «суціньскім земянам» Суціну Марціну і Станіславу (Перапіс войска ВКЛ у 1528 годзе).

Ляжыць вёска Суцін на старым волаку з Дняпра ў вярхоў’і Пцічы, на беразе абмялеўшай і спрамленай ракі Суцінкі. Яе апісанне, як апісанне вёскі і яшчэ амаль 10000 нататкаў пра пасяленні, рэкі і азёры нашага края зрабіў для «Слоўніка Геаграфічнага Каралеўства Польскага і Краёў Славянскіх» наш суайчыннік Аляксандар Ельскі з маёнтка Дудзічы, якое знаходзіцца недалёка ад Суціна ў Пухавіцкім раёне. Гледзячы на старажытнае ўмацаванне паселішча, якое знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі, на беразе рэчкі Талі і якое, на думку Наталлі Ільініч, настаўніцы і краязнаўцы Талькаўскай школы, узнікла ў 8-10 стагоддзях, думаецца, што яе жыхары і сталі першымі жыхарамі Суціна і блізляжачай вёскі Мацеевічы.

І вось гэты маёнтак Суцін становіцца ўласнасцю Панятоўскіх. Першыя пісьмовыя згадкі тых часоў 18 стагоддзя з’яўляюцца дзякуючы касцёльным запісам Блоньскага іезуіцкага касцёла, заснаванага ў 1742 годзе Юзафам Бакам, славутым літаратарам і паэтам, аўтарам знакамітых філасофскіх вершаў аб няўміручасці душы чалавечай, які зараз уваходзіць у пантэон польскай літаратуры і паэзіі. Дарэчы, ягоны бацька, Адам Бака, па волі лёсу таксама паходзіў з Мсціслаўля, як і Панятоўскія (Касцёлы Беларусі, с.165). Юзаф Бака падараваў свой маёнтак Блонь ордэну езуітаў, збудаваў драўляны касцёл і кляштар, у якім атрымлівалі адукацыю дзеці з навакольных вёсак, не зважаючы ўвагі на іх рэлігійную прыналежнасць, і што вельмі важна — зусім бескарысна.

Першыя запісы аб шлюбах, хрэсьбінах, пахаваннях Блоньскага прыходу, куды ўваходзілі, акрамя Суціна, вёскі і ваколіцы навокал у радыюсе 20-30 кіламетраў, таксама пачынаюцца з 1757 года, вядуцца на лацінскай мове, і бачна па запісах, што ўсе гэтыя рэлігійныя акты робіць Юзаф Бака. Сярод касцёльных запісаў блоньскіх езуітаў сустракаюцца даволі цікавыя, як, напрыклад, запіс аб пераходзе з юдаізма ў каталіцтва Антона Багдановіча, зроблены ў Мацеевічах у 1760 годзе, і дзе хросным бацькам неафіта з’яўляецца будучы заснавальнік Серафінскага касцёла францысканаў Казімір Янішэўскі. А сярод мяшканцаў Пухавіч 1761 года згадваецца сямейная пара з вельмі шляхецкім прозвішчам — Францыск і Агата дэ Бойов (de Boijow), а Суцін нагадвае італьянскае мястэчка па-першае па назве — de villa Sucin, а па-другое — прозвішчам мясцовых жыхароў: тут жывуць Казімір Бандзінэлі (Casimiro Bondinelli) і Андрэй дэ Бамеці Шандрон (Andreas de Bamecci Shandron). Натуральна разумеецца, што гэты іншаземны каларыт створаны, дзякуючы лацінскай мове напісання дакументаў, але ж, але ж…Я зацікавіўся гэтым прозвішчам і вось што высветліў: Казімір Бандзінелі-ротмістр мозырскі ў 1771гаду (Rodzina Herbarz szlachty Polskiej Seweryna Uruskiego t.1 s.81), і вельмі верагодна, прадзед Альгерда Абуховіча-Бандынелі, беларускага паэта, байкапісца 19 стагоддзя, ўзяўшага сабе псеўданім — граф Бандынелі, ад сваіх прадзеда і прабабкі Мар’яны (Рыгор Родчанка, «Альгерд Абуховіч-Бандынелі», Мінск»Мастацкая літаратура»,1984 год, с.67).У сувязі з другім іншаземным прозвішчам, трэба дадаць, што бацькі Андрэя Шандрона — Ян Шандрон і Тэадора Кірдзіевічава Замойская — уладальнікі суседняга з Суціным фальварка Блужа (Bluza Budusowa), у 1701 годзе, як запісана ў справе Мінскага гродскага суда (ф.1727, в. 1, спр. 4, с. 346). Толькі векавыя дрэвы, ўздоўж вясковай дарогі, напамінаюць аб тых часах.Ужо даўно няма на свеце гэтых людзей, але да амаль самых нашых дзён, захавалася ад іх прозвішча — тапанамічная назва — Шандронава паляна, бадай, якую ведаюць далёка не ўсе жыхары гэтых мясцін.

Нашыя Панятоўскія ўпершыню ў Блоньскіх запісах з’яўляюцца, дзякуючы шлюбу Міхаіла Панятоўскага з Канстанцыяй з дому Грудзінскіх у 1754 годзе. Гэтае свята адбываецца ў маёнтку Мацеевічы ў прысутнасці сведкаў: Дамініка Скіндзера, бацькі Міхаіла-Базыля Панятоўскага, Антона Крыцкага, Андрэя Шандрона. Першая пісьмовая згадка нашай радні менавіта ў самім Суціне — народзіны і хрэсьбіны немаўляці Міхаіла ў бацькоў Дамініка і Дароты Панятоўскіх у 1762 годзе. Зараз, у наш час, гледзячы на сённяшнія вёскі Суцін і Мацеевічы, на іх жыхароў, стан іх жыцця, былыя імёны іх мешканцаў выклікаюць па меншай меры здзіўленне: ці не пераблыталі мы геаграфічныя назвы ці нават паясы! Не, усё так і было, толькі знаходзіліся гэтыя мясцовасці ў той час у Рэчы Паспалітай і шляхетныя людзі ў іх жылі ў кантэксце еўрапейскай культурнай і гаспадарчай цывілізацыі, і таму я маю вялікае жаданне прывесці спісы імёнаў і прозвішчаў жыхароў гэтых мясцін цалкам, адпаведна з запісамі Блоньскага езуіцкага касцёлу.

Sucin 1760 год. Шлюб Layrenty&Anna de domo Shandronowa Sacharewiczow. Сведкі Domenik Skinder, Josefina Shandronowa, Franciska Skinderowa, Joseph Tomkowich, Regina Siekielewska, Ignatio Boksza.

Ксёндз Adamus Rakowski. Шлюб Casimir&Rosalia Gurskie. Сведкі Anna Kozarynowna.

Шлюб Michael&Benedicta de domo Chodaczynska Siekielewska. Сведкі Ioanne Skinder, Teresia Shandronowa, Marianna Oziemblowska.

Maciejwiczi. Шлюб Andrea&Regina de domo Siekielewska Pietkiewiczowa. Сведкі Anna Zacharewiczowa.

Sucin 1761. Шлюб Stanislaw&Regina Pawlowiczow. Сведкі Ignatio Metrykiewicz, Ignatio Gurski, Susanna Wiernikowska.

Sucin 1762. Хрост діцяці Michael-Mattheum, бацькі: Domenic&Dorota de domo Wyganowska Poniatowska. Хросныя Michael Poniatowski, Andrea Szandron, Constantia Poniatowska.

Шлюб Casimir &Rozalia de domo Korbutow Gurskie. Сведкі Jozeph Skinder, Anastasia Poniatowska.

Шлюб Andrea&Regina de domo Siekielewska Putkewiczow. Сведка Constantia Skinderowa.

Шлюб Gregorij&Marianna Pawlowskie. Сведкі Ludowic Kozarin, Anna Zacharewichowa.

Шлюб Anton&Marianna Kozarynow. Сведкі Benedicta Siekielewska.

Шлюб Stanislaw&Regina Pawlowicz. Сведкі Ignatio Wernikowski, Sophia Wernikowska.

1767 шлюб Joannis&Marianna de domo Niedwiedka Poniatowskich.

Шлюб Casimir&Appolonia Jakubowskich. Сведкі Casimiro Januszewski.

1768 хрост Тeophil-Joseph&Anne de domo Shandronowna Slizniow. Хросныя Anna Zydowiczowa, Michael Mordas.

З 1783 года плебанам блонскім становіцца Тадэуш Скіндар.

Тым часам суседзі суцінскай шляхты, уладальнікі Мацеевічаў Казімір і Бенядзікта Янішэўскія, заклалі ў 1762 годзе, у імя Святога Антонія Падуанскага касцёл і кляштар францысканцаў, які паўстаў у лесе на Сарафінскай гары недалёка ад Суціна і стаў выконваць рэлігійныя абрады для суцінскіх прыхажанаў замест Блонскага іезуіцкага касцёла. На касцёльнай званіцы вяселі пяць званоў: 7, 6, 5,5 і два па 5 пудоў. На харах касцёла быў збудаваны арган на 9 рэгістраў. У трох алтарах былі закладзены камяні з святымі машчамі (НГАБ, Ф. 1781, в. 26, с. 1495, л. 95-106). А зараз уяві сабе, паважаны чытач: на Зямлю легла начная цемра, на небе высыпалі яркія зоркі, і з маўклівага векавога лесу да засыпаючай вёскі, падчас вячэрняй імшы, льюцца чаруючыя гукі аргана… І на многія кіламетры навокал, у лясной гушчэчы, у глухіх балотах, звяры і птушкі слухаюць гатычныя харалы Баха…

На здымку: пячатка Сарафінскага касцёла.

На здымку: пячатка Сарафінскага касцёла.

Жыццё суцінскіх Панятоўскіх у сярэдзіне 18 стагодзя не вельмі адрознівалася ад жыцця дробнай шляхты тагачаснай Рэчы Паспалітай: спрэчкі за межы, сенакосы, выпасы жывёлы не ў тых месцах, адным словам — бытавая тэматыка. Цікавымі падаюцца некалькі дакументаў. Першы — гэта ліст да Яна Панятоўскага, напісаны ў горад Бабруйск у 1760 гаду (магчыма ён пражываў там на той час). У лісце да яго звяртаюцца як да губернатара Горваля — гэта былая старажытная крэпасць на Беразіне, недалёка ад упадзення яе ў Днепр. У другім дакуменце да Яна Панятоўскага звяртаюцца ад асобы Караля і Вялікага Князя Аўгуста Трэцяга, як да каралеўскага двараніна. Вось гэты даволі цікавы дакумент у перакладзе на рускую мову, зроблены ў 1825 гаду для падачы справы суцінскіх Панятоўскіх у Сенат з мэтай пацверджання шляхецтва.

Август Третій Божію Милостію Король Польскій, Великій Князь Литовскій, Рускій, Прускій, Мазовецкій, Самотскій, Киевскій, Подольскій, Волынскій, Подляскій, Инфлянтскій, Смоленскій, Северскій и Черниговскій, а вотчинный Князь Саскій и Електоръ

Дворжанину Нашему урождённому Ивану Понятовскому

Донесена Намъ жалоба Крестьянъ Староства Свирского будь то бы дожизненный владелецъ Мечникъ В. К. Лит. урождённый Антоній Сокульский строжайше обходится и сверх Инвентаря употребляетъ оныхъ къ барщине а равно скарбовый лесъ онаго Староства весьма истребляетъ.

Имеете затемъ В. В. немедленно на место съехать и разследовать истину и дейсвительность о всёмъ. Намъ справедливо донести дабы Мы съ виновными по строгости законов поступить могли.

Исполните сіе Верность Ваша для милости Нашей Королевской.

Дано въ Варшаве. Апреля месяца 12 дня Лета Господня 1753.

Царствованія Нашего 20 года.

Август Король

Грамота урождённому Ивану Понятовскому Дворжанину дабы съехал въ Староство Свирское и удостоверился въ обидах наносимыхъ Крестьянамъ.

На фотаздымку : генеалагічнае дрэва радзіны суцінскіх Панятоўскіх, намаляванае ў 1825 годзе, для справы пацвярджэння шляхецтва і пададзенай для разгляду ў Сенат.

На фотаздымку : генеалагічнае дрэва радзіны суцінскіх Панятоўскіх, намаляванае ў 1825 годзе, для справы пацвярджэння шляхецтва і пададзенай для разгляду ў Сенат.

У другой палове 18 стагоддзя настаюць цяжкія часы, як для краіны, так і для большасці шляхты. Не сталі выключэннем і Панятоўскія — радзіна разрастаецца, а справы маёмасныя ідуць ня лепшым чынам. Пасля смерці бацькоў, Базыля і Рэгіны з дому Барэйшаў у 1768 годзе, дзеці пачынаюць паволі прадаваць спадчынную зямлю. Так Дамінік прадае сваю частку палкоўніку Карлу Завішы ў 1779 годзе. Ян прадае сваю частку Суціна з 6 дварамі мечнаму Севасцьяну Казноўскаму, за 13000 польскіх злотых, у 1789 годзе. Сын Яна — Якуб, арандуе ў Слуцкім павеце, ў Князя Дамініка Радзівіла, пляменніка Пане Каханку — Караля Станіслава, фальварак Астраўкі ў 1795 годзе. Дарэчы, калі ў Якуба нарадзіўся сын, якога назвалі Ян, на ягоных хрэсьбінах, 11 верасня 1794 года, ў Лагішынскім касцёле, на Палессі, хроснымі выступаюць: Адальберт Пуслоўскі, на той час пісар земскі Браслаўскага павету, які заўчасна загінуў — патануў у возеры. Бацька ягоны, Войцех Пуслоўскі, уладальнік Слоніма, заклаў у гонар любага малагадовага сына маёнтак Альберцін, дзе зараз, побач з гэтым нядобрым для іх сям’і возерам, знаходзіцца палац Пуслоўскіх, хроснай маткай была Феліцыяна Твардоўская з дому Ордаў, генеральша войск Літоўскіх, яе сын Юзэф, доктар філасофіі, быў прафесарам і рэктарам Віленскага ўніверсітэта, сябрам Тамаша Зана. І калі ўжо пайшла гаворка пра хрэсьбіны, скажу, што ў вышэйпамянёнага ахрышчанага немаўляці Яна Панятоўскага, калі ён вырас і хрысціў сваіх дзетак: двойню Ігнація-Фаустына і Баніфацыя-Валерыяна ў 1822 годзе і Аляксандра ў 1825 годзе, хроснымі былі адпаведна: Міхал Гедройц, паручны Польскі, ў Каменскім касцёле і Іосіф Рушчыц, адміністратар Налібоцкага касцёла ў Налібоках. Але вернемся крыху назад. Людвік служыць стражнікам Скарбу ВКЛ у Талачыне ў 1786 годзе, там жа ягоны сын, таксама Людвік, працуе эканомам Шклоўскіх маёнткаў Князёў Сангушак. Вось так лёс раскідаў нашых продкаў з радавога некалі бацькоўскага Суціна па ўсёй краіне.

На фота: подпісы суцінскай шляхты.

На фота: подпісы суцінскай шляхты.

Часы моцнай дзяржавы хутка міналі. Шляхецкія вольнасці, барацьба рэлігій, прорва паміж сялянствам і ўладумаючымі магнатамі з іх падуладнымі шляхецкімі групоўкамі — усё гэта няўмольна вяло да трагічнага фіналу, што і здарылася ў выглядзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гадоў. На рускіх штыках прыйшла ўлада Кацярыны Другой, прыйшла ўсур’ёз і надоўга. Гледзячы з вышыні сённяшняга часу, жыццё нашай дзяржавы, з тых часоў і да сённяшніх дзён, амаль што поўнасцю знаходзіцца ў кантэксце рускай палітычнай і эканамічнай прасторы.

1812 год. Бітва дзвюх імперый. Для былой шляхты гэта было знаходжаннем паміж молатам і кавадлай. З аднаго боку — французскі імператар Напалеон Першы, які абяцаў незалежнасць Вялікаму Княству Літоўскаму і за якім пайшлі тысячы нашых суайчыннікаў і тысячамі ляглі ў зямлю падчас Напалеонаўскай кампаніі 1812 года, дарэчы, якую той называў Другой польскай вайной. З другога боку — рускі імператар Александр Першы, які захаваў прыватную ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян былым іх уладальнікам у замену на іх падпарадкаванне рускай уладзе і за якім пайшлі таксама тысячы шляхцічаў, як, напрыклад, Гродзенскі ўланскі полк, аснову якога складалі нашы суайчыннікі. Вайна 1812 года стала для іх грамадзянскай, а не айчыннай, як для рускага народа.

У нашай радзіне быў чалавек, які змагаўся ў польскім легіоне Дамброўскага, самым баяздольным вайсковым фармаванні ў французскай арміі, пасля асабістай гвардыі Напалеона. Менавіта гэтая баявая адзінка, якая складалася з раскіданых па Еўропе палякаў, iшла на жорсткія рукапашныя сутычкі пры штурме Смаленскай крэпасці і ў бітве пры Барадзіно. Дарэчы, у французскай арміі было каля 80000 палякаў (В. Грабінскі Гісторыя польскага народа с. 548-549). У адрозненне ад шматнацыянальных наймітаў, з якіх складалася большасць 600000 французскай арміі, змагаючыхся ў рускай кампаніі за грошы, палякі біліся за незалежнаць Радзімы, паверыўшы пустым, як потым аказалася, абяцанням Напалеона.

Звалі гэтага чалавека — Іосіф Панятоўскі, на генеалагічным дрэве, састаўленым у 1825 годзе, ён пішацца як Patriciusz Josef — Патрыёт Іосіф. Знаходзячыся пры перапісе 1816 года, як у невядомай адлучцы, ён, пасля амністыіі Аляксандра Першага ўсім змагаўшымся палякам на баку Напалеона, вяртаецца паміраць на Радзіму, у старым узросце, не ажаніўшыся, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў. У кнізе Станіслава Кіркора «Pod sztandarami Napaleona», у пераліку афіцэраў Княства Варшаўскага, змагаўшыхся на баку Напалеона, згадваецца падпаручны Іосіф Панятоўскі, загінуўшы пры сумна вядомай для французаў і палякаў пераправе цераз Беразіну 28.11.1812. Быць можа ёсць якое супадзенне?

Насталі новыя часы, новыя парадкі. Рускія ўлады для пацверджання лаяльнасці новаму імператару састаўлялі перапісы шляхты былой Рэчы Папалітай. Так было і ў Суціне.

Вось гэты дваранскі перапіс.

Список дворянский

1816 года июля 1 дня Минской губерніи Игуменского повета околицы Сутина дворянъ жительство имеющихъ на собственных земляхъ.

1. Кипріанъ Лаврентій Захаревич — 59, его братъ Фелиціан — ум в 1814 г — 52 года. Его дети : Фадей — 13, Анна — 24, Уршуля — 6, Иванъ — 9, Павлина — 18. Его братъ Иванъ — 55, его жена Анна — 36.

2. Михаилъ Ивана сынъ Понятовскій — ум въ 1813 г — 73. Его дети: Бернардъ — 34, Иосифъ — 31 в неизвестной отлучке, Бенедиктъ- 29, Викентій- 26. Бернарда Михайлова жена Эльжбета — 50. Его дочь Агата — 4.

Бенедикта Михайлова жена Марьяна — 25.

Викентія Михайлова жена Анастасія — 20. Викентія Михайлова сынъ Томашъ — новорожденный.

Михаила Иванова братья: Якубъ — ум.в 1813 г. — 49. Якуба Иванова дети : Фома — 17, Иванъ — 15. Якуба Иванова жена Анна — 60. Якуба Иванова дочери : Пракседа — 26, Катерина — 16, Жозефина — 14. Михаила Иванова брат Антоній — 49.

Антонія Иванова сынъ Каэтанъ — 8. Антонія Иванова жена Петрунила — 30. Антонія Иванова дочери отъ первой жены : Апполонія — 27, Богумила — 22, Франтишка — 15.

3. Пётр Людвика сынъ Казаринъ — 41. Его сынъ Михаилъ — 9. Жена Федора — 25. Дочери от первой жены Катерина — 13, Josefina — 5, Тереса — 5.

4.Иосифъ Павловъ сынъ Шпаковскій — 61. Его дети Фома — 20, Франтишек — 8. Его жена Аполонія — 49. Дочь Анна — 13.

5.Иосифъ Адамовъ сынъ Скиндер — 67. Его дети Винцентій — 24. Его жена Марьяна — 24. У его сынъ Игнатій — новорожденный Фадей — 21. Иосифа Адамова жена Маріанна — 42.

6.Казимир Лаврентій сынъ Кунцевич — 49. Его сынъ Пётръ — новорожденный. Его братъ Пётр — ум. в 1814 г. — 28 , его жена Варвара — 40. Его брат Яцек Антоній в неизвестной отлучке. Яцека Антонія братъ Фома — 24, Тадеуш — 22, сестра Викторія — 18, Павлина — 17.

Казимира Лаврентьева второй братъ Иосифъ — 37,его жена Марціанна — 24. Его сынъ Франтишек — ум. 1812г.- 2 года. Дочь от первой жены Анастасія — 4.

7.Казимир Иосифа сынъ Верниковскій — 37. Его сынъ Антоній — 8. Жена Антонина — 28. Дочери: Анна — 9, Зофья — 5, Ельжбета — 4. Казимира Иосифова сёстры: Марьяна — 33, Леонора — 30, Розалія — 28, Мартиянна — 24.

8. Якуб Игнатьева сын Верниковскій — 53. Сыны Левонъ — 16 его жена Агата — 18, Зыгмунтъ — 11, Фабіянъ — 8. Дочери Викторія — 18, Josefina — 14.

Якуба Игнатьева братъ Михаилъ — 50,его жена Марціанна — 46. Его дети Юрій — 16 его жена Гелена — 24, Мичестій — 8. Дочь Анэля — 10.

Михаила Игнатьева пасербъ (пасынок) Яна Станислава сынъ Метрикевичь — 15. Его брат Король — 14. Его племянник неизвестный сынъ — 16.

9.Король Михаилов сынъ Сикелевскій — 55,его жена Катерина — 40. Его сынъ Игнатій — 17.

10. Франтишек Жэрэйтер — 35

11. Антоній Казимиров сынъ Гурскій — 55, Сын Франтишек — 10, Антонія Казимирова братъ Иванъ — 45

12. Винцентій Франтишка сынъ Станишевскій — 15, его сестра Josefina — 12

13. Матвей Юрьевъ сынъ Корбутъ — 40, жена Тэкла — 30, его сынъ Франтишекъ — 4

14. Антоній Иванов сынъ Корзюкъ — 33, дети : Ксаверій — 10, Иванъ — 8, Михаилъ — ум. 1814 г.-1, его жена Людовика — 30, дочь Гелена — 2.

15. Фелеціан Андреев Аристовскій — 51 жена Розалія — 35, сын Якубъ — новор.дочь Ядвига — 5, его брат Иванъ — 47 жена Феліцианна — 30, его дети: Иосифъ — 8, дочь — 2, Николай — новор.

16. Фома Андреев сынъ Голькевскій — 31, жена Розалія — 28, сын — 8, дочь Викторія — 1

Тут трэба дадаць звесткі больш ранняга, перадваеннага перапісу 1811 года, звесткі, якія маюць дачыненне менавіта да радзіны суцінскіх Панятоўскіх.

Список семейств околичного шляхетства длительно имеющего собственной своей земли в околице Суцинъ 1811 г. Ноябрь.

Михаило Ивана сынъ Понятовскій — 73, сыны Бернард — 29, Иосифъ — 26, Бенедикт — 24, Винцент — 21.

Братья Михаила: Героним ум. в 40 лет, в 1799 г., Якуб — 46, Людвик ум. в 1799 г. — 34 года, Антоній — 44 г.

Якуба сыны: Фома — 12, Иоанъ — 10.

Сын Антонія — Каэтан — 3.

(НГАБ, Фонд 333 воп. 9 ад. 211)

19 стагоддзе, на здзіўленне, не дало запамінальных падзей у жыцці нашых родных. Зніклі шляхецкія вольнасці, розныя там liberum veto, Стэфаны сталі Сцяпанамі, Яны — Іванамі, Дамінікі- Дзмітрыямі. Настала патрэба асабіста засведчыць прызнанне ўлады рускага цара, у адваротным выніку — распродаж уласнай маёмасці і выезд за мяжу. Але ў асноўным гэта мела дачыненне да заможных магнатаў. Усе астатнія былі заклапочаны справаю пацвярджэння шляхецтва, ці па руску — дваранства, збіраючы купчыя, тэстаменты, каралеўскія граматы аб дараванні вёсак і зямель. У абавязковым парадку ў дакументах павінна было быць паказана, што будучы прэтэндэнт на пацверджанне шляхецтва валодаў прыгоннымі сялянамі. Пасля збору ўсіх гэтых папераў і падачы іх у Мінскі дваранскі дэпутацкі сход, трэба было чакаць адказу з Санкт-Пецярбургу, з Сената, дзе прымалася канчатковае рашэнне. Справа гэтая займала не год і не два, суцінскія Панятоўскія чакалі 13 год, з 1825 па 1838 год. Адказ прыйшоў адмоўны: маўляў, ня бачна, што шляхціцы Панятоўскія валодалі прыгоннымі сялянамі. Хаця ў дваранскай справе Панятоўскіх, пададзенай у Сенат, у перакладзе з польскай на рускую мову, напісана пра 7 сялянскіх двароў пры пакупцы Суціна мсціслаўскім стражным Стэфанам Дамінікам Панятоўскім у 1700 годзе, са спасылкай на адпаведны запіс з кніг Менскага гродскага суда. Але на гэтым высілкі Панятоўскіх не скончыліся. У 1843 годзе Ігнаці Фаўстын сын Яна Панятоўскі, які жыў у Менску, падаў нанова прашэнне, прадаставіўшы ў доказ …»купчую крепость на имение Суцин с крестьянами Степана Понятовского и Духовное завещание княгини Анны Огинской»…За ім гэта ж самае зрабіў у 1845 годзе Каэтан сын Антона Панятоўскі. Вынік адмоўны. Такі ж адмоўны вынік атрымалі і нашчадкі генерал-маёра Польскіх войск Дзіанізія Панятоўскага і яго брата Францішака, гродскага суддзі Пінскага павету, кавалера ордэна Святога Станіслава, нягледзячы на прывілей караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, дараваўшага Францішку вёскі ў Пінскім павеце. Гэтыя людзі былі нашымі далёкімі роднымі па радзіне Панятоўскіх з Мсціслаўскага ваяводства, з канца 17 стагоддзя (БНГА, фонд 319, в. 2, с. 2594).

На фота: прывілей за подпісам караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага Францішку Панятоўскаму

На фота: прывілей за подпісам караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага Францішку Панятоўскаму

Я зацікавіўся гэтым пытаннем і знайшоў запіс аб пакупцы Суціна у Беларускім нацыянальным гістарычным архіве. Гэта выпіс з актавых кніг Менскага гродскага суда за 1789 год, у архіве ён захоўваецца ў фондзе № 1727, вопіс 1, справа 28, частка 5-6. Запіс захаваўся, там усё супадае з рускім перакладам, пададзеным суцінскімі Панятоўскімі ў Сенат у 1825 годзе.

Відавочна, як гэта ні дзіўна, што ў адрозненне ад мяне, чалавека жывучага ў 21 стагоддзі, мае продкі, ў 19 стагоддзі, не маглі зазірнуць у больш глыбокія па часу захавання дакументы, кнігі Мсціслаўскага, Менскага гродскіх і земскіх судоў, якія захаваліся, на шчасце, з другой паловы 17 стагоддзя. Безумоўна, гэта Боская дапамога, таму што проста так у жыцці нічога не бывае і дзякуй Богу, што нам, жывучым сёння, адкрыліся, падалі свой голас з нябёсаў нашы родныя, людзі, якія іх акружалі. Праз тоўшчу стагоддзяў, з глыбіні даўно мінулага часу, мы даведаліся пра іх імёны, прозвішча, іх жыццё, месца пахавання. Сапраўды, гэта ўсё вельмі падобна на цуд…

Але працягнем наша апавяданне. Нічога дзіўнага з выпадкам непрызнаня шляхецтва Панятоўскімі не адбылося. Большасць адказаў былі з Санкт-Пецярбургу адмоўныя. Рускай Дзяржаве не патрэбна была такая колькасць далучаных да імперыі дваран, з еўрапейскім выхаваннем, рэвалюцыйнай на той час канстытуцыяй 3 траўня 1794 года, прынятай першай у Еўропе, перад сконам Рэчы Паспалітай. Былая шляхта паказала сваю ненадзейнасць у вайне 1812 года, падтрымаўшы Напалеона. Паўстанне 1831 года таксама не дадало ёй веры. Таму былыя шляхціцы масава пераводзіліся ў стан сялян-аднадворцаў, за недоказам свайго шляхецтва.

Але цяга да нацыянальнай самастойнасці не пайшла ў нікуды, а выбухнула паўстаннем 1863 года. І вось тут суцінская шляхта апынулася ў эпіцэнтры падзей. Дзякуючы настаўніцы талькаўскай школы Наталлі Ільініч, яе карпатлівай працы ў Гістарычным архіве, мы шмат даведаліся аб тых падзеях. Аколіца Суцін на часы паўстання ўяўляла сабой даволі вялікае, для Цэнтральнай і Ўсходняй Беларусі, месца кампактнага пражывання шляхты. Тут было 43 двары і больш за 280 жыхароў. У дадатак да гэтага аколіца знаходзілася ў баку ад асноўных буйных шляхоў, у лясах і балотах. Відаць гэта было асноўнай нагодай выбару яе для збору і адпачынку атрада паўстанцаў Ігуменскага павету пад кіраўніцтвам Станіслава Ляскоўскага. Гэты атрад у колькасці 150 чалавек тры дні быў раскватараваны па дварах аколіцы, і з Суціна да яго далучыліся шасцёра маладых хлопцаў: Казімір Захарэвіч 25 гадоў, Франц Корзюк 25 гадоў, Антон Гарэцкі 32 гады, Гіляры Татур 19 гадоў, Франц Акаловіч 17 гадоў, Іван Матус(евіч?). Усё гэта і стала нагодай для поўнага абрабавання жыхароў пасля зыходу адтуль паўстанцаў. Казакі забралі з Суціна маёмасці на 12 000 рублёў серабром. У дадатак, па загаду Мураўёва, начальніка Паўночна-Заходняга краю, так тады называлась сённяшняя Беларусь, з Суціна ў Томскую губерню, у Сібір высылаюцца 22 сям’і, палова ад пражываючых на той час 43 сем’яў суцінскіх католікаў. Адна сям’я пераходзіць у праваслаўе і за гэта яе разам з астаўшыміся 20 каталіцкімі пакідаюць на малой радзіме. Але і ў гэтым суровым прысудзе ёсць трохі станоўчага, таму што першая прапанова была поўнасцю адсяліць у Сібір усе 43 двары суцінцаў і тады вельмі верагодна, што гісторыя аколіцы Суцін магла скончыцца ў 1864 годзе. (Н. Ільініч, «Талька і наваколлі», Беларускі кнігазбор 2004 год).

Па ўсім відаць, што нашыя Панятоўскія вялі сябе ціха і ў Сібір з царскай дапамогай не паехалі. І дзякуй Богу, таму што паўстанне было хутка задушана, Польшча далёка, грошай бракавала, каб з’ехаць у якую небудзь Францыю. Трэба было жыць, гадаваць дзяцей, весці гаспадарку. А яна на тыя часы была не такая і вялікая .Так, у 1889 годзе, наш Антон Вінцэнтавіч Панятоўскі, меў прыблізна каля 17 дзесяцін суцінскай зямлі, гэта сённяшнія 18 гектараў (Спіс землеуладальнікаў Мінскай губерніі, 1889 год).

Другая гістарычная веха для суцінскіх католікаў была ў 1919-1920 гадах. Так званая белапольская акупацыя, ці савецка-польская вайна. Калі Чырвоная Армія на чале з Тухачэўскім ішла аж да Варшавы, шмат хто з суцінцаў пайшоў з адступаючай польскай арміяй у Пoльшчу.

На фота: Браніслаў Ігнацьевіч Панятоўскі з подпісам сваім родным.

На фота: Браніслаў Ігнацьевіч Панятоўскі з подпісам сваім родным.

На фота: Браніслаў Ігнацьевіч Панятоўскі з подпісам сваім родным.

На фота: Браніслаў Ігнацьевіч Панятоўскі з подпісам сваім родным.

Так, мае стрыечныя дзяды Антон Ігнацьевіч і Браніслаў Ігнацьевіч Панятоўскія пайшлі ў Польшчу і, асеўшы там, пакінулі пасля сябе адгалінаванне роду. Але іхні адыход не прайшоў дарма для іхняга бацькі, майго прадзеда Ігнація Антонавіча Панятоўскага. У 1932 годзе ён адседзеў год у Ігуменскай турме (Кніга» Памяць» Пухавіцкага раёна), але, дзякуй Богу, застаўся жывы, атрымаўшы 3 гады працоўных лагераў умоўна. Некаторыя суцінцы, як, напрыклад, Ян Скіндзер, расстраляны ў 1920 годзе, засталіся у Ігумені назаўсёды. Настаўшыя жахлівыя трыццатыя гады помняць у кожнай сям’і. У Панятоўскіх яны забралі майго стрыечнага дзеда, Юльяна Ігнацьевіча, ён быў расстраляны ў Мінску, ў 1938 годзе. Акрамя Беларусі, нашых людзей знішчалі на ўсіх абшарах бязмежнай савецкай радзімы. У сваіх пошуках я патрапіў на спіскі загінуўшых у паўночных лагерах Комі АССР. Сярод гэтага чалавечага гора адзін выпадак неяк асабліва крануў мяне. Далёкая ад родных суцінскіх хат, ледзяная Поўнач. Пермская вобласць, пасёлак з дзіўнай назвай — Пугвін Мыс. 21 лютага 1938 года, тут былі расстраляны ў адзін дзень, можа нават каля адной ямы, бацька і сын: Скіндзер Антон Францавіч, 1880 года нараджэння і Скіндзер Альберт Антонавіч, 1908 года нараджэння. Суцінскія нашчадкі лідскага мечнага Франца Скіндзера былі абвінавачаны ў шпіянажы і засталіся назаўсёды ў халоднай паўночнай зямлі. У тым жа 1938 годзе быў разбураны Сарафінскі касцёл францысканцаў. Гэта быў як знак чалавечага гора, апанаваўшага нашу зямлю. Наогул, з Суціна, за перадваеныя гады савецкай улады, былі рэпрэсаваны каля 40 чалавек. Адных толькі Скіндзераў сярод іх было 13 чалавек, сямёра з ніх былі расстраляныя. Вось іх імёны.

Скіндзер Антон Францавіч 1880 — 21. 02. 1938 г. п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць

Скіндзер Альберт Антонавіч 1908-21.02.1938 г., п.Пугвін Мыс, Пермская вобласць

Скіндзер Баляслаў Карлавіч 1910-31.08.1937 г., г.Меднагорск, Арэнбургская вобласць

Скіндзер Ян Уладзіслававіч 1892-01.10.1920 г., г.Ігумен (Чэрвень)

Скіндзер Карл Францавіч … — 01.10.1920 г., г.Ігумен (Чэрвень)

Скіндзер Станіслаў Дзянісавіч 1870-13.01.1938 г., г.Бабруйск

Скіндзер Франц Ігнацьевіч 1895- 19.10.1937 г., г.Мінск

 

Сярод Панятоўскіх было рэпрэсавана сем чалавек, трое з іх былі расстраляныя. Вось яны:

Панятоўскі Юльян Ігнацьевіч 1902-01.02.1938 г., г.Мінск

Панятоўскі Казімір Каэтанавіч … -01.10.1920 г., г.Ігумен (Чэрвень)

Панятоўскі Антон Антонавіч 1875-01.10.1920 г., г.Ігумен (Чэрвень)

Мы не ведаем дакладна месца іх пахаванняў, яны не маюць помнікаў, іх не адпявалі святыя айцы

Вечная ім памяць

Крыніцы: Беларускі «Мемарыял» , кнігі памяці Арэнбургскай і Пермскай абласцей.

Прыход нямецкіх фашыстаў у 1941 годзе даў адлік новай хвалі выпрабаванняў, бадай, самай цяжкай у жыцці суцінскіх католікаў. Прайшло больш за 60 год, а праўды ўслых аб гэтых часах так і не было пачута. Сведкі тых падзей ужо сышлі ў зямлю. Розніца ў веравызнанні і адносінах да савецкай улады крывавай мяжой прайшла паміж суцінцамі, жыхарамі былой каталіцкай аколіцы і праваслаўнай вёскай Суцін. Грамадзянская вайна ў асобна ўзятай мясцовасці: ноччу партызаны забівалі сем’і тых, хто пайшоў супрацоўнічаць з немцамі, днём паліцыянты забівалі сем’і партызанаў. У 1943 годзе, ад сухотаў, памірае мая бабуля, Браніслава Юльянаўна Панятоўская з дому Скіндзераў, не памаглa і апошняя надзея, кароўка — карміцелька, забітая, каб хоць неяк дапамагчы хворай. Пахавалі бабулю ў Суціне, каля былой капліцы, зараз, на жаль, ужо згарэўшай. У часы вайны ўсeх памерлых хавалі на гэтых вясковых могілках, бо на Сарафінскія могілкі, ў лес, людзі баяліся ісці, бо можна было натрапіць на міну. У тым жа годзе, пад час карнай акцыі, немцы і паліцыя сагналі ўсіх суцінцаў у вялізны хлеў на ўскрайку вёскі, навокал паставілі кулямёты. Там была і мая мама са сваім бацькам і братамі. Але нешта умяшалася ў планы карнікаў і людзей пад аховай пагналі пешшу ў Тальку, за 11 кіламетраў. На палове шляху, у лесе, каля Сарафіна, на партызанскай міне, падарвалася падвода з людзьмі і адной жанчыне адарвала ногі. Немцы застрэлілі няшчасную і ўсю калону пагналі далей .У Тальцы людзей падзялілі: мужчынаў асобна ад жанчын з дзецьмі, і загналі ў дамы, што засталіся ад растраляных талькаўскіх габрэяў. На шчасце, цётка Марыя Баравік, ведаўшая нямецкую мову, выпрасіла ў ахоўнікаў маіх родных і яны вярнуліся у Суцін.

Мой дзед — Віктар Ігнацьевіч Панятоўскі, застаўся адзін з малымі дзецьмі: маёй мамай Марыяй 6 гадоў, Іосіфам 5 гадоў і Станіславам 4 гадоў. Відаць, гэта яго і выратавала ад неабходнасці выбіраць, ці партызаны, ці ў паліцыю. Але не выратавала ад прызыва ў прыйшоўшую ў ліпені 1944 года вызваленчую Красную Армію. Ён загінуў пад час атакі у Польшчы, пад Макувам Мазавецкім, 12 кастрычніка 1944 года. У той жа дзень недалёка ад Макува загінуў яго родны брат Вінцэнт. Дзедаў шурын, суцінец Скіндзер Антон Юльянавіч, загінуў побач, недалёка ад польскага гарадка Пултуск, праз 2 дні. Пахаваны мой дзед у брацкай магіле №568. Яму было 38 гадоў. Ён вызваляў зямлю сваіх продкаў і застаўся ў ёй назаўсёды. Вечны спакой. Мяне назвалі ў яго гонар.

Вось такая гісторыя, гісторыя маёй радзіны Панятоўскіх. Гісторыя складаная, часамі невыносна цяжкая. Я гэта адчуў, працуючы са шматлікімі архіўнымі дакументамі, размаўляючы са старымі людзьмі, аналізуючы гістарычныя падзеі. І прыйшоў да простага адказу — галоўная аснова чалавечага жыцця, гэта мір, мір паміж людзьмі, паміж дзяржавамі, паміж рэлігіямі. І гэты мір такі крохкі, такі далікатны, што дай нам Бог, яго захоўваць як можна больш!

Любоў захавае сусвет

Віктар Крэсс, kressviktor@tut.by


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>