Як «святкавалі» стары новы год

Наш зямляк Віктар Крэс працягвае вывучаць свой радавод. Яго маці Марыя родам з Суціна з дому Панятоўскіх. Раней на нашым сайце былі апублікаваныя яго праца пра матчыных продкаў «Мае Панятоўскія» і артыкул пра знішчэнне бальшавіцкай уладай суцінскай шляхты «Суцінскія недасекі». Цяпер сп. Віктар дапоўніў спіс закатаваных землякоў яшчэ некалькімі прозвішчамі — прапануем гэты варыянт артыкула і вам — мы ўзялі яго з сайта газеты «Наша Ніва».

Як «святкавалі» стары новы год
у Бабруйскім НКВД

У 1920 г. і 1937-1938 г. у адной толькі маёй вёсцы было растраляна 27 чалавек.

Былая гасцініца "Беразіна" ў Бабруйску, дзе ў 1930-я размяшчалася НКВД.

Былая гасцініца «Беразіна» ў Бабруйску, дзе ў 1930-я размяшчалася НКВД.

Сутарэннi гасцiнiцы, дзе, магчыма, трымалi i катавалi вязняў.

Сутарэннi гасцiнiцы, дзе, магчыма, трымалi i катавалi вязняў.

Вёска Суцiн у наш час. Цi не гэтай дарогай звозiлi з дому ахвяраў тэрору.

Вёска Суцiн у наш час. Цi не гэтай дарогай звозiлi з дому ахвяраў тэрору.

Ужо амаль дзесяць гадоў я займаюся генеалагічным даследаваннем сваёй радзіны, якая па матчынай галіне паходзіць з вёскі Суцін, што ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Я зацікавіўся лёсам жыхароў ваколіцы, прозвішчы якіх былі пералічаныя ў дарэвалюцыйным перапісе землеўласнікаў Мінскай губерніі, і мне адкрылася жахлівая карціна: у вёсцы, якая налічвала 40-50 двароў, у 1920 г. і 1937-1938 гг., было растраляна 27 чалавек.

Усе мужчыны — чыесьці бацькі, дзяды, дзеці… Толькі Скіндзераў было забіта сем чалавек. Уразіў трагічны лёс трох родных братоў Татураў: Антона, Віктара, Язэпа, сыноў Мартына, адпаведна 1905, 1902, 1909 гадоў нараджэння, маладых, моцных мужчын. Яны былі расстраляныя ў Бабруйску ў адзін дзень — 13 студзеня 1938 года. Стары Новы Год… У той жа дзень, у тым жа будынку бабруйскага НКВД, які месціўся ў былой гасцініцы «Бярэзіна», разам з братамі Татурамі, былі забітыя тры брата Сікілеўскія: Апалінары, Геранім і Станіслаў, 1884, 1890, 1909 г.н. А разам з імі — аднавяскоўцы-суцінцы: Іосіф Панятоўскі, Іван Мітрыкевіч, Станіслаў Скіндзер, Фларыян Гурэцкі. Расстрэл, забойства ў адзін дзень дзесяці аднавяскоўцаў, целы якіх былі закапаныя недзе пад Бабруйскам, неяк не ўкладваецца ў галаве, не паддаецца асэнсаванню.

Да гэтага часу ўлады адмаўляюцца назваць месцы пахаванняў нявінна забітых людзей, да гэтага часу іх родныя не могуць пакласці кветкі на іх магілы, паставіць крыжы.

Споўнілася 75 гадоў ад таго «святкавання» старога Новага года ў бабруйскім НКВД. Пра гэта цяжка пісаць, але гэты мартыралог павінен убачыць свет, бо паціху адыходзяць дзеці нявінна забітых людзей, а з імі, пакрысе, знікае і памяць аб іх.

Вось спіс суцінцаў, закатаваных у 1920-30-я. Адзначу, што ён няпоўны, гэта толькі прозвішчы людзей і іх нашчадкаў, якія мелі ўласную зямлю ў Суціне да 1917 года і былі каталікамі па водле веравызнання. Акрамя іх былі таксама і суцінскія праваслаўныя, і людзі, што прыехалі на сталае жыхарства ў Суцін пасля рэвалюцыі, і суцінскія габрэі. Нікога не абмінула гэтая страшэнная навала. Акрамя закатаваных, было шмат людзей, якім «пашанцавала»: 3, 5 і 10 год высылкі ў паўночныя выпраўляльна-працоўныя лагеры здаваліся не самым горшым на той час. Пералічваючы расстраляных суцінцаў, я пазначаў дату нараджэння ў Суціне, дату смерці і месца пахавання:

Булгак Геранім Станіслававіч (1855-01.10.1937 (г. Мінск)).

Гурскі Карл Ігнатавіч (?-01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Гурскі Феліцыян Карлавіч (1884-01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Гурэцкі Фларыян Карлавіч (15.09.1875-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Леановіч Казімір Кіпрыянавіч (1908-21.02.1938 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Мітрыкевіч Іван Андрэевіч (1899-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Панятоўскі Антон Антонавіч (1875-01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Панятоўскі Іосіф Вікенцьевіч (1894-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Панятоўскі Казімір Каэтанавіч (?-01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Панятоўскі Юльян Ігнацьевіч (1902-01.02.1938 (г. Мінск)).

Сікілеўскі Апалінары Карлавіч (1884-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Сікілеўскі Геранім Карлавіч (1890-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Сікілеўскі Станіслаў Карлавіч (1909-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Скіндзер Антон Францавіч (1880-21.02.1938 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Скіндзер Альберт Антонавіч (1908-21.02.1938 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Скіндзер Віктар Эдуардавіч (1896-1939 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Скіндзер Станіслаў Дзянісавіч (1870-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Скіндзер Ян Уладзіслававіч (1892 — 01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Скіндзер Карл Францавіч (?-01.10.1920 (г. Чэрвень)).

Татур Антон Мартынавіч (1905-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Татур Віктар Мартынавіч (1902-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Татур Іосіф Мартынавіч (1909-13.01.1938 (г. Бабруйск)).

Хаткевіч Пётр Ігнатавіч (1882-19.10.1937 (г. Мінск).

Шпакоўскі Віктар Антонавіч (1884-14.11.1937 (г. Смаленск)).

Шпакоўскі Віктар Кіпрыянавіч (1911-23.02.1938 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Шпакоўскі Станіслаў Кіпрыянавіч (1901-23.02.1938 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).

Віктар Крэсс, kressviktor@tut.by

2 каментары:

бульбавец напiсаў(ла) 14 студзеня 2013 у 11:56:

Одни старошляхецкие фамилии. Так добивали потомком прежней элиты.

Gorliwy Litwin напiсаў(ла) 14 студзеня 2013 у 12:40:

Мне кажется, что есть некий закон популяционной биологии, по которому эти жертвы никогда не будут отмщены, даже символически. Наследники палачей нащупают способ, как конвертировать полученную тогда власть в другие формы. Например, в менеджмент поп-культуры. И к тому моменту, когда неимоверными усилиями, например, удастся установить имена жертв и палачей, у их потомков исчезнет интерес к самим событиям и, более того, интерес к самим понятиям «вина», «жертва», «палач» и т.д. Они вытеснятся понятиями из другой системы, вроде «гламур», «самый сексуальный», «прикол» и т.д. А если бы мы внимательно исследовали, откуда берутся менеджеры гламурного дискурса, то заметили бы, что это в основном внуки тех НКВДшников. Так что даже в терминах исторической памяти справедливость никогда не удастся восстановить. Таковы законы популяционной этологии, а они посильнее ветхозаветного Бога и Его деривативов. В каком-то смысле законы популяционной этологии и есть супербог, вернувший себе власть над миром после нескольких тысячелетий коллективной иллюзии.

Артыкул на сайце газеты «Наша Ніва»


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>