Суцін у паўстанні 1863 г.

Суцін у паўстанні 1863 г.

 

Шляхта Суціна прыняла актыўны ўдзел у паўстанні. Акрамя любові да свабоды і нянавісці да расійскай тыраніі гэтаму спрыяла і яшчэ адна акалічнасць. Дачка блужскіх памешчыкаў Завадскіх Лаура выйшла замуж за Баляслава Свентаржэцкага (саўладальніка маёнтка Багушэвічы, цяпер Бярэзінскі раён), які ў 1863 г. быў назначаны паўстанцкім урадам Літвы на пасаду ваеннага камісара Мінскага ваяводства. Такім чынам, суцінская шляхта апынулася ў блізкім знаёмстве з кіраўніком паўстання на Міншчыне. Відаць, некаторыя суцінскія шляхціцы арандавалі зямлю ў блужскім маёнтку і ведалі Свентаржэцкага.

Паўстанне ў Ігуменскім павеце пачалося 17 красавіка 1863 г. у маёнтку Б. Свентаржэцкага Багушэвічах. Тут сабраліся паўстанцы, узброеныя стрэльбамі, пісталетамі, шаблямі. З Багушэвічаў атрад накіраваўся ў Ляды, Рэчкі, Пагарэлае, Лапічы, аколіцу Французская Грэбля, а адтуль у Суцін. Тут сабраліся разам некалькі атрадаў — з Мінска Юльяна Сушчэвіча, са Слуцка настаўніка Дамброўскага, з Ігумена і Багушэвіч. Усе яны размясціліся ў дамах тутэйшай суцінскай шляхты. Тут камандзір Станіслаў Ляскоўскі пералічыў паўстанцаў — 150 чалавек, падзяліў іх на групы — шосткі, па 6 чалавек, і плутоны — 5 шостак. Штаб складалі: Ляскоўскі — галоўны ваенны начальнік, Свентаржэцкі — ваенны камандзір, Мельхіёр Ваньковіч — касір, Альгерд Гансецкі — загадчык правіянту і Баляслаў Акуліч.(Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М., 1965, с.428)

Са шляхты Суціна ў атрад паўстанцаў пайшлі:

Казімір Захарэвіч, 25 гадоў,

Франц Корзюк, 25 гадоў,

Антон Гарэцкі, 32 гады,

Гіляры Татур, 19 гадоў (у іншым месцы Захарый),

Франц Акаловіч, 17 гадоў,

Іван Матус (Матусевіч ?)74. (НГАБ, ф.295, воп.1, спр.1522, арк.17)

На беразе Талі ля Суціна паўстанцы зрабілі ўмацаванне, але, як ужо расказвалася вышэй, карнікаў тут не дачакаліся і бою ля Суціна не далі.

Як высветлілася з дакументаў, у Суціне Цітоў са сваімі казакамі не толькі адпачывалі і збіралі звесткі пра атрад С. Ляскоўскага. Казакі дашчэнту абрабавалі аколіцу Суцін. У гэтым ім дапамагалі сяляне.

8 мая 1863 г. суцінскія шляхціцы Фама Шпакоўскі і Яўхім Загорскі пішуць скаргу начальніку 3-яй пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнанту і кавалеру Гольтберу. (Тамсама, ф.255, воп. 1, спр.1629) Падобнага зместу скаргу яны накіроўваюць у Мінск губернатару Кажэўнікаву. А іншыя скаржнікі з суцінскай аколіцы пісалі нават у Вільню — самому галоўнаму начальніку краю Мураўёву.

Вось што пішуць пакрыўджаныя суцінскія абывацелі.

22 красавіка на іх аколіцу Суцін напалі мяцежнікі — палякі. Акружылі, маўляў, Суцін з усіх бакоў, каб ніводны чалавек не мог выйсці, «ибо достанет пулю в лоб». Таму яны не змаглі данесці ўладам пра мяцежнікаў. Узялі гвалтоўна 7 чалавек маладых у атрад — мы казалі ім, каб яны пры першай жа магчымасці ўцякалі. Калі стала вядома, што сюды ідзе «наше российское войско и казаки», паўстанцы 24 красавіка сышлі. 25-га прыйшлі расійскія войскі, і іх начальнік (ужо вядомы нам Цітоў) дазволіў ім учыніць рабункі (так у дакуменце, хаця напісаны ён па-руску) над шляхецкімі дамамі. Рабункі ўчыняліся з дапамогаю сялян. Узялі збожжа, адзенне, грошы — у каго колькі было — дакументы, што пацвярджаюць шляхецтва. Потым іх начальнік «принудил нескольких человек подписаться на квитанции, а что там написано, не дал прочитать». Узялі казакі ў Суціне маёмасці на 12 тысяч рублёў серабром. «Это наши доходы за 10 лет. Как нам жить теперь?» — пытаюць няшчасныя. Калі суцінцы паехалі са скаргай у Мінск, то сяляне Блужы «арестовали нас и поступали с нами буйно. Они были подстрекателями рабунку».

Суцінцы звяртаюцца да губернатара: «Всепокорнейше просим ваше превосходительство сделать законное начальническое распоряжение и нам обиженным вспомоществовать».

4 студзеня 1864 г. Мураўёў піша мінскаму губернатару, што ён атрымаў скаргу ад шляхты аколіцы Суцін Карла Жэрэйтэра і Мацвея Вернікоўскага пра тое, быццам бы войскі разрабавалі гэтую аколіцу. Мураўёў загадвае разабрацца на месцы. Разабраліся. Адказ дае ваенны начальнік Ігуменскага павета наступнага зместу: суцінская шляхта садзейнічала мяцежнікам — дапамагала ім ежаю і іншымі рэчамі, — таму і скаргі іхнія пра нейкія быццам бы рабункі не трэба прымаць да ўвагі. Аб гэтым і аб’явіць прасіцелям. Шмат павучальных высноў можна зрабіць з гэтай падзеі.

Па-першае, прыніжэнне шляхты і прадстаўленне справы так, быццам бы паўстанцы гвалтам прымушалі суцінцаў дапамагаць ім, — не выратавала няшчасных. Няма сэнсу прыніжацца перад ворагамі і прасіць літасці. Усіх прасіцеляў выслалі ў Сібір гэтак жа, як і паўстанцаў.

Па-другое, царскія ўлады і ў Суціне скарысталі даўнюю варожасць паміж сялянамі (праваслаўнымі, мужыкамі) і панамі (католікамі, «палякамі»), каб перамагчы паўстанне. Гэта была мэтанакіраваная палітыка, распрацаваная хітрым сатрапам Мураўёвым. Сялянам, што лавілі па лясах паўстанцаў ці даносілі пра рух атрадаў, улады плацілі грошы, давалі ім зямлю высланых.Ніколі не пераможа народ, што расколаты, раздзелены. А беларускі народ у той час (ды і цяпер) быў раздзелены — моўна, рэлігійна, маёмасна, адукацыйна. Гэта былі два светы — шляхта і сяляне, яны жылі побач — і быццам на іншых планетах. Пагаварыце сёння з людзьмі ў тых беларускіх вёсках, дзе жывуць католікі («палякі» — кажуць пра іх, адкуль яны тут узяліся, цэлая вёска палякаў, з Польшчы пераехалі?) і праваслаўныя. Вы пачуеце шмат водгукаў той даўняй супярэчнасці «пан — селянін».

Шляхта ішла ў паўстанне, каб вярнуць страчаныя ў Расійскай імперыі вольнасці, што мела гэтае саслоўе ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ім было за што змагацца. Словы «свабода», «воля», «годнасць» для гэтых людзей не былі пустым гукам. А што селянін мог атрымаць ад перамогі «польскага» паўстання? Улады спецыяльна распаўсюджвалі чуткі, што гэта паны, шляхта паўсталі супраць цара, каб вярнуць прыгон, які цар-бацюхна скасаваў у 1861 г.

А 1 сакавіка 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялян Літвы, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі ад усякай залежнасці ад памешчыкаў, скасаваў часоваабавязанае становішча, перавёў беларускіх сялян значна раней, чым у Расіі, у разрад сялян-гаспадароў. Вось які добры маскоўскі цар! Трэба ісці ў «сельскія каравулы», як загадаў Мураўёў, і лавіць ворагаў цара.

Ля Суціна бітваў паўстанцаў з урадавымі войскам не было. Асноўныя бітвы атрада С. Ляскоўскага і Б. Свентаржэцкага адбыліся ля в. Ляды, Юравічы, у пушчы паміж Юравічамі, Раванічамі і Дубаўруччам, а таксама ля Лочына.

Пасля Юравіцкай бітвы Б. Свентаржэцкі перадаў камандаванне С. Ляскоўскаму і з’ехаў за мяжу. У верасні С. Ляскоўскі з атрадам у 90 чалавек накіраваўся ў Царства Польскае, на захад. Той, хто не хацеў падзяляць іх лёс, або вярнуліся дахаты і былі арыштаваныя, або бадзяліся па лясах яшчэ некалькі месяцаў. Увесь гэты час і аж да 1868 г. ішлі арышты і расправы над паўстанцамі і іх сем’ямі.

15 верасня 1863 г. ваенны начальнік Ігуменскага павета генерал-маёр Русінаў даносіць мінскаму ваеннаму губернатару пра аколіцы і вёскі Ігуменскага павета, што прымалі ўдзел у паўстанні.Першы населены пункт у гэтым спісе — аколіца Суцін. «Чрез околицу Суцин неоднократно проходили мятежницкие шайки в апреле и мае месяцах, и при таковых переходах пользовались продовольствием от местных жителей. Из Сутина гораздо более, чем из других околиц, присоединилось шляхты к шайкам». (НГАБ, ф.295, воп.1, спр.1522) Ігуменскі ваенны начальнік прапануе выселіць 7 сем’яў з Суціна ў Сібір. Але 5 мая 1864 г. у рапарце мінскаму генерал-губернатару ён ужо патрабуе значна большага пакарання для Суціна: выселіць усе 42 шляхецкія сям’і (адна, 43-я сям’я, можа быць пакінута на месцы, бо перайшла ў праваслаўе) і 17 сем’яў суцінскіх яўрэяў. Бо яўрэі суцінскія «сильно подозреваются в способствовании мятежникам, как в доставлении продовольствия, так и в передаче разных сведений, к чему по врождённому им корыстолюбию отказать не могут». (Тамсама)

Што ж такое адбылося ў Суціне, што так рэзка павялічыла крыважэрнасць ігуменскага начальніка?16 красавіка 1864 г. (праз год пасля асноўных падзей) двое сялян з в. Жыцін сустрэлі ў лесе паміж Жыцінам Бабруйскага павета і Суцінам Ігуменскага павета 7 чалавек узброеных мяцежнікаў. Тыя далі сялянам рубель серабром «за маўчанне» і пайшлі ў лес. Сяляне з задавальненнем данеслі ўладам пра ўбачанае. З Бабруйска быў адпраўлены на пошукі інсургентаў атрад салдат. «После 5 часов перехода по болотам, где люди часто брели по пояс в воде, солдаты попали на остров, на котором открыты шалаши со следами недавнего в них пребывания людей. По предположению житинского священника Голеневича, открытые мятежники могли просуществовать целую зиму только при содействии и укрывательстве шляхты околицы Суцін, которая доставляла бродягам продовольствие». Вы падумайце! 7 паўстанцаў амаль год хаваліся ў суцінскіх лясах, і невядома, колькі б часу яны маглі яшчэ хавацца, калі б не жыцінскія сяляне. Па даносу гэтых «дабрадзеяў» з Суціна вырашана выслаць не 7 двароў (як меркавалася раней), а 42 двары шляхты і 17 двароў яўрэяў. Ігуменскі начальнік патрабуе высялення ўсёй шляхты Суціна. «Все они находятся между собой в тесном родстве идружбе. Жители оной околицы показали крайнее упорство в зловредных действиях против правительства, до этого времени я удерживался от выселения оной только вследствии обширности околицы Суцін. В ней 43 двора с 284 душами обоего пола. Теперь же я убеждён, что выселить всю сутинскую шляхту тем более необходимо, что следить за Суціном нет возможности, так как околица расположена на острове, окруженном глубокими болотами, прекращающими сообщение не только с окрестными местностями, но и между отдельными домами самой околицы».

З прапановаю выселіць аколіцу Суцін мінскі губернатар звяртаецца да Мураўёва 5 мая 1864 г. 11 мая 1864 г. з Пецярбурга прыходзіць адказ па тэлеграфе ад галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю: «Разрешаю немедленно выслать из Суціна только 22 двора менее благонадёжных в Томскую губернию, об остальных же донести, если признано будет вредным, оставить их на настоящем месте жительства. Имущество переселяемых продать, кроме домов и сельских хозяйственных снарядов, которые поступят тем, которые будут поселены на их местах, о чём и будет сделано особое предположение».

Ваенны начальнік Ігуменскага павета палкоўнік Сахараў складае наступны спіс:

Список обывателей околицы Сутин, назначенных к выселению из здешнего края:

 

  1. Дворянин Карл Фелицианов Жерейтер, 65 лет,

его дети: Фелициан, 16, дочь Устина, 20, его зять Франц Петров Горецкий, 28 лет,

жена его Нимфа, 25,

их сын Викентий, 1.

  1. Дворянин Игнатий Викентьев Уминский, 30 лет,

жена Анета, 27,

дочери: Камилия, 7, Антонина, 4, Изабелла, 2,

братья Игнатия: Климентий, 27, Аполлинарий, 18, Антоний, 16,

сёстры: Екатерина, 14, Франтишка, 11, Юзефа, 10,

мать Игнатия Антонина Верниковская.

  1. Дворянка Виктория Ивановна Околова, 48 лет,

её сыновья: Франц, 17, Игнатий, 15, Казимир, 13,

дочь Роза, 11.

  1. Дворянин Игнатий Казимиров Верниковский, 45 лет,

жена Изабелла, 40,

дети: Владислав, 10, Адольф, 7, Флориан, 2.

  1. Дворянин Захарий Викентьев Татур, 56 лет,

жена Екатерина, 45,

сыновья: Антон, 31, Гилярий, 19, Юльян, 15,

дочери: Франтишка, 20, Фелициана, 18, Марциана, 13, Анета, 2,

жена Антона Ева Бобровская, 30,

дочь Марианна, 1.

  1. Дворянин Викенций Иванов Татур, 40 лет,

жена Агата, 30,

сыновья: Мартин, 8, Эдуард, 2,

дочь Марциана, 4.

  1. Дворянин Леон Яковлев Верниковский, вдов,

его сын Игнатий, 42,

его жена Вера, 35,

сын Антоний, 14,

дочери: Теофилия, 13, Стэфания, 6, Марина, 3, Анна, 1.

  1. Дворянин Аполлинарий Сигизмундов Верниковский, 20 лет,

его жена Анастасия, 22,

их дочь Мирантина, 1,

Аполлинария братья: Казимир, 13, Дионисий, 10,

сёстры: Юзефа, 8, Антонина, 6,

мать Франтишка, 45 лет.

  1. Дворянин Викентий Фабианов Верниковский, 26 лет,

жена его Изабелла, 22,

сын Карл, 1,

Викентия брат Франц, 23 года,

их мать Марьяна Станиславовна, 49 лет.

  1. Дворянин Иван Семёнов Гурецкий, 50 лет,

жена Терезия, 45,

дочь Изабелла, 25,

муж дочери Пётр Львов Верниковский, 40,

их сыновья: Антон, 6, Героним, 4.

  1. Игнатий Васильев Петровский, 30 лет,

жена Стефания, 25,

сын Иван, 1,

дочери: Михалина, 6, Камилия, 3,

Игнатия брат Пётр, 25,

его жена Сабина, 21,

их сын Антоний, 1.

  1. Викентий Васильев Петровский, 43 лет,

его жена Магдалина, 40,

дети: Владислав, 8, Игнатий, 1, Антонина, 12, Юлия, 3.

  1. Антон Михайлов Верниковский, 65 лет,

его сыновья:

  1. Франц, 45,

жена Франца Михалина, 35,

их дети: Марина, 10, Михалина, 7, Аделия, 2.

  1. Константин, 35,

его жена Изабелла, 30,

их дети: Гектор, 5, Иосиф, 3, Антонина, 1.

  1. Викентий, 33.
  2. Матвей, 30.
  3. Доменик, 14.
  4. Дворянин Дионисий Викентьев Скиндер, 37 лет,

жена его Антонина, 30,

сыновья: Игнатий, 10, Доменик, 4,

дочери: Франтишка, 7, Юзефа, 2,

Дионисия отец Викентий, 80 лет.

  1. Дворянин Казимир Викентьев Скиндер, 40 лет,

жена Юзефа, 40,

сыновья: Карл, 10, Владислав, 5, Сигизмунд, 3,

дочери: Стефания, 13, Аннета, 13, Михалина, 7, Фрузина, 1.

  1. Гражданин Порфирий Романов Чернявский, 80 лет,

его сын Викентий, 40,

его жена Анна, 30,

их сыновья: Игнатий, 8, Людвиг, 4,

дочери: Юзефа, 6, Антонина, 2,

Парфёна [?] сёстры: А[?], 30, Антонина, 27.

  1. Дворянин Франц Антонов Корзюк, 25 лет,

его жена Анна, 20, дочь Анюта, 1,

Франца сестра Антонина, 27, её сын Игнатий, 2, Аполлинарий, 3, брат Иосиф, 18.

  1. Дворянка Юзефа Станиславовна Кунцевичева, вдова, 37 лет,

её дети: Иосиф, 5, Казимир, 3, Доменика, 17, Каролина, 10,

дворянин Иван Матвеев Горецкий, вдов 35,

его дочери: Камилия, 7, Виктория, 3.

  1. Дворянин Фома Иосифов Шпаковский, 63 лет,

жена Антонина, 60,

их сыновья: Юльян, 31, Антон, 27, его жена Петрунита, 21 их сын Бронислав, 1,

Иосиф, 19,

племянник Игнатий Абрамович.

  1. Дворянин Франц Иосифов Шпаковский, 55 лет,

его жена Эмилия, 32, их сыновья: Иосиф, 15, Пётр, 3, дочери: Михалина, 19, Юлия 15, Антонина, 10, Авдотия.

  1. Дворянин Фаддей Фелицианов Захарович, 75 лет,

жена Розалия, 55, их сыновья: Игнат, 37, Казимир, 25, Викентий, 15, дочери: Схоластика, 18, Юзефа, 9.

  1. Гражданин Амвросий Иванов Метрикевич, 30 лет,

жена его Анна, 40.

дети: Иван, Пётр, Марьяна, 1,

Амвросия брат Антон, 25,

мать их Анна, 70 лет.

Список составил военный начальник Игуменского уезда
полковник Сахаров.

Крыніца: НГАБ, ф.295, воп.1, спр.1522

Вяртанне з Сібіры

Ці вярнуўся хто з суцінцаў, высланых у Томскую губерню, назад на радзіму? Сёння мы можам дакладна адказаць на гэта пытанне — так, некаторыя вярнуліся. У 2000 г., праз 137 гадоў пасля паўстання, мы з вучнямі Талькаўскай школы наведалі Суцін, каб пашукаць тут нейкіх слядоў, згадак пра даўнія падзеі. Трэба сказаць, што гэта была не першая вандроўка ў Суцін, але тыя аказаліся безвыніковымі. Цяпер жа нам пашанцавала. Тэафілія Фларыянаўна Вернікоўская, 1903 года нараджэння, знайшла ў спісе сасланых сям’ю свайго дзеда і бабулі — Вінцэся і Агаты Татураў. У спісе гэта сям’я стаіць пад нумарам 6. Маці Тэафіліі і Юзэфа нарадзіліся ўжо ў Сібіры, а калі ёй было гадоў 14-15, сям’я Татураў вярнулася ў Суцін. Хаця нашай субяседніцы ўжо 97 гадоў, жыццё яе было вельмі цяжкім — яна страціла ў трагічных выпадках сваіх дзяцей, памёр муж, але яна мае добрую памяць і светлы розум. Унучка паўстанца Вінцэся Татура ўспомніла рассказы маці аб тым, якім цяжкім і небяспечным было жыццё іх сям’і ў Сібіры, як хацелі бацькі вярнуцца на радзіму.Дзед Вінцэсь спяшаўся ў Суцін, каб хаця дочкі не павыходзілі замуж у Сібіры, бо тады прыйшлося б пакінуць іх там, а вяртацца адным дамоў. Як толькі быў атрыманы дазвол ад уладаў, Татуры вярнуліся ў Суцін. Юзэфа — маці Тэафіліі — выйшла замуж ужо ў Суціне за Фларыяна Вернікоўскага, і ў 1903 г. у іх нарадзілася Тэафілія, якой Бог даў пражыць такое доўгае жыццё ў ХХ ст. і пабачыць ХХІ ст. Ужо ў 2001 г. мы сустрэлі Тэафілію Фларыянаўну на фэсце на Сарафіне. Яна была энергічнай і бадзёрай, хадзіла да споведзі.

Тэафілія Фларыянаўна Вернікаўская - унучка паўстанца 1863г. Вінцэса Татура, фота 2000г.

Тэафілія Фларыянаўна
Вернікаўская — унучка паўстанца
1863г. Вінцэса Татура, фота 2000г.

Ёсць і іншыя сведчанні аб тых, хто вярнуўся. Так, ужо згаданы намі Ян Віктаравіч Корзюк знайшоў у спісе сасланых сям’ю Казіміра Скіндэра пад нумарам 15. У гэтай сям’і згадваецца хлопчык Уладзіслаў 5 гадоў, гэта дзед першага мужа яго маці — Мальвіны Вярыгі. Маці Яна Віктаравіча Мальвіна родам з Рэпішча, выйшла замуж у Суцін за Яна, сына Уладзіслава Скіндэра. У 1920 г. яго расстралялі бальшавікі ў Ігумені — бо ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. некалькі маладых мужчын з Суціна аказаліся ў польскім войску. Яна Скіндэра абгаварылі, што ён, маўляў, хоча стварыць польскую партыю, тады бальшавікі арыштавалі яго і ў ігуменскім астрозе расстралялі. Другі раз маці выйшла замуж за Корзюка Віктара Францавіча, будучага бацьку нашага суразмоўцы. Які пакручасты лёс быў у гэтай сям’і ў ХХ стагоддзі! Як у гэтым лёсе яскрава адбілася гісторыя Беларусі — крывавая і трагічная.

Ян Віктаравіч Корзюк з жонкай Станіславай Адольфаўнай і унукамі.  Фота 1980-ыя гг.

Ян Віктаравіч Корзюк з жонкай Станіславай Адольфаўнай і унукамі.
Фота 1980-ыя гг.

Ян Віктаравіч Корзюк, 1925 года нараджэння, успамінае, што ў іхняй хаце, калі ён быў хлопчыкам, быў рукапіс нейкага Шпакоўскага, напісаны выразным прыгожым почыркам. Шпакоўскі (можа, гэта той самы Фама Шпакоўскі, у спісе № 19, што пісаў скаргу на казакоў, якія разрабавалі аколіцу Суцін у красавіку 1863 г.?) апісаў у тым рукапісе, як суцінцаў высылалі ў Сібір, як яны там пакутавалі, як вярталіся ў Суцін. Яны чыталі вечарамі той рукапіс і плакалі. Паперы гэтыя ў іх сям’і засталіся ад Яна Скіндэра, сына Уладзіслава. Дзе падзеўся той рукапіс, Ян Віктаравіч не памятае. Такім чынам, гэтая гісторыя пацвярджае, што з Сібіры таксама вярнулася сям’я Казіміра Скіндэра, што ў спісе сасланых пазначана пад нумарам 15, ва ўсякім разе вярнуўся сын Казіміра Уладзіслаў, якому ў 1863г. было 5 гадоў.

Ян Віктаравіч памятае, як у Суцін прыехаў з Сібіры адзін з нашчадкаў сасланых — Вернікоўскі. Ён расказаў двум суцінскім хлопцам, што прыехаў шукаць скарб — золата паўстанцаў. Яно схаванае быццам бы на Шандронавай паляне на Пцічы. На гэтай паляне ёсць дуб, ад яго 10 метраў на ўсход трэба капаць зямлю.

Гэты сібірскі Вернікоўскі мог быць авантурыстам-адзіночкам або проста жартаўніком… А калі не? Я ўяўляю, як з пакалення ў пакаленне на працягу 100 гадоў у гэтай сям’і перадавалася гісторыя пра суцінскую зямлю ў далёкай Беларусі, пра паўстанне, ссылку і пра закапаны на Шандронавай паляне скарб паўстанцаў. Золата хлопцы не знайшлі. Гэтая гісторыя стала сюжэтам для п’есы, якую мы прыдумалі з дзецьмі і паставілі ў Талькаўскай школе. У фінале героі не знаходзяць золата паўстанцаў, затое ў выніку доўгіх пошукаў да іх прыходзіць разуменне, што сапраўдны скарб — гэта радзіма, родная суцінская зямля, якую ні за якія грошы не купіш.

У жыцці, праўда, было трохі інакш. Шукальнік скарбу з Сібіры знайшоў у Суціне сваё каханне — ажаніўся з суцінскай дзяўчынай Анцяй Скіндаранкай і забраў яе ў Сібір. Гэта быў сапраўдны скарб, бо жылі яны вельмі добра, нарадзілі 11 дзяцей.

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>