У паўстанні 1863 г. арэшкавіцкая шляхта прыняла актыўны ўдзел. У спісе сем’яў, якія былі ўладамі выселены ва ўнутраныя губерні Расіі ці ў бліжэйшыя вёскі пад нагляд сялян, знаходзім наступныя прозвішчы з Арэшкавіч. (НГАБ, ф.295, воп.1, спр.1522).
№ | Імя, імя па бацьку і прозвішча | Гадоў ад нараджэння | веравызнанне | Саслоўе | Месца жыхарства | Віна |
1. | Станіслаў Ануфрыеў Аземблоўскі | 54 | Рымска-катал. | шляхта | Аколіца Арэшкавічы, 5 вёрст ад Берлежа | Быў у мецяжы |
Жонка Юлія | 36 | |||||
Сыны: Віктар17, Ануфрый15, Баляслаў7, Антон3,дочкі: Адэлаіда14, Аляксандра13, Брыгіта5, Станіслава 4. | ||||||
2. | Антон Радзіеўскі | 60 | Рымска-катал | шляхта | Аколіца Арэшкавічы, 5 вёрст ад Берлежа | Вікенцій у мецяжы |
Жонка Леанарда | 55 | |||||
Дочкі: Эмілія25, Міхаліна18, Адэля15, сыны Ксаверый35, Вікенцій30, Іосіф23, Караль 20
|
Аколіца Арэшкавічы, 5 вёрст ад Берлежа | |||||
3. | Антон Гіліцкісыны: Канстанцін 19, Мечыслаў14, Міхаіл12, дочкі: Юзэфіта 24, Мальвіна16, Анэта 7 | 59 | Рымска-катал | шляхта | Канстанцін у мецяжы | |
4. | Андрэй Якубоўскісын Каспер 19, дачка Антаніна 23 | 70 | Рымска-катал | шляхта | Каспер у мецяжы, арыштаваны |
Пасля арышту ўдзельнік паўстанцкага атрада С. Ляскоўскага Станіслаў Падалецкі на допыце гаварыў, што ў атрадзе быў чалавек, які раз’язджаў па вёсках і збіраў звесткі для паўстанцаў. Каб яго не прынялі за паўстанца, ён прыкідваўся яўрэем, умеў гаварыць па-яўрэйску. Гэта быў студэнт універсітэта Аземблоўскі, што мае ўласны фальварак у Арэшкавічах. (Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.,1965. с.430). Відаць, гутарка ідзе пра 17-гадовага Віктара Аземблоўскага.