Талька сёння

Сённяшняя Талька – вёска ў складзе Блужскага сельсавета. Насельніцтва – каля 300 чалавек.

У Тальцы працуюць наступныя прадпрыемствы і ўстановы: чыгунка са станцыяй і вакзалам, лясніцтва, прафілакторый Беларускай чыгункі «Талька».

Установы сацыяльнай сферы: базавая школа, бальніца з амбулаторыяй, пошта, клуб, бібліятэка.

Магазіны: чыгуначны, прыватныя крамы «Несцерка» і “Пралеска”, магазін гаспадарчых тавараў.

Найбольш стабільна з усіх гэтых прадпрыемстваў працуе Беларуская чыгунка. Пабудавана Лібава-Роменская чыгунка ў 1873 г. З таго часу яе ўплыў на эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё нашай вёскі быў вызначальным. Сёння чыгунка дае працу і стабільны заробак значнай колькасці жыхароў Талькі. Талькаўскае лясніцтва

“Аграфірма «Верасень» была створана 1 сакавіка 1992 г. на аснове аддзялення «Талька» саўгаса «Залог пяцігодкі». Гэта была спроба прыстасавацца да новых эканамічных умоў. Аграфірма па статусу з’яўляецца таварыствам з абмежаванай адказнасцю. Акрамя жывёлагадоўлі і раслінаводства тут займаліся лесаапрацоўкай, гандлёва-камерцыйнай дзейнасцю. У аграфірме працавала каля 55 чалавек, 20% працуючых — пенсіянеры. Аграфірме належыць 996 гектараў зямлі, з іх 546 га раллі. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у 1997 г. была 24 ц/га. Глебы небагатыя, бал урадлівасці ніжэй за сярэдні. Агульнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы — 350 галоў. Аграфірма прадавала мяса, малако, збожжа, бульбу, піламатэрыялы,” — так мы апісвалі сельскагаспадарчае прадпрыемства Талькі ў 2004 г.

Сёння аграфірма «Верасень» спыніла сваю працу. Нявыгадна стала вырошчваць збожжа, бульбу, а тым больш прадаваць мяса і малако.

Цэх па перапрацоўцы драўніны працаваў з пачатку 70-х гг. “Сыравіну атрымлівае з Талькаўскага, Пухавіцкага, Шацкага, Рудзенскага, Светлаборскага лясніцтваў. За месяц у ЦПД перапрацоўваюць 400-500 куб. лесу. З яго вырабляюць будаўнічыя матэрыялы: дошкі, брус, бэлькі, трэскі, апілкі. З-за высокага кошту вырабаў прадпрыемства мае цяжкасці са збытам прадукцыі. У ЦПД працуе каля 20 чалавек.”- так пісалі мы пра гэта прадпрыемства ў 2007 г.. Але пасля пажару ў 2013, ЦПД спыніў працу.

Санаторый-прафілакторый «Талька» пачаў працаваць з 1975 г. Рэчка, возера, хваёвы лес, чыстае паветра — усё гэта садзейнічае аздараўленню адпачываючых. Адпачываюць тут чыгуначнікі, члены іх сем’яў, а  таксама ўсе ахвотныя. Разлічаны санаторый на 150 чалавек. Тут высокая якасць медыцынскага абслугоўвання, прафілакторый лічыцца добрым месцам адпачынку ў нашай краіне.

Прадпрыемствы Талькі (прэзентацыя)

Талькаўскае лясніцтва


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>