Даследаванні Віктара Крэса пра суцінскую шляхту

    Тэстамент Настассі Глушкевічоўны, суцінскай шляхцянкі 17 ст.

Віктар Крэс знайшоў у Гістарычным архіве Беларусі, прачытаў і пераказаў нам.

Тэстамент Настассі  Глушкевічоўны, у першым шлюбе жонкі Канстаціна Рафала Барэйшы, адкрывае новую, дагэтуль невядомую старонку ў гісторыі былой шляхецкай аколіцы Суцін. У адрозненне ад большасці тэстаментаў, напісаных нашымі продкамі ў тыя старажытныя часы і вядомых зараз, гэты  падаецца як гісторыя жанчыны  з няпростым чалавечым лёсам, напрыканцы свайго жыцця апавядаючая нам, сённяшнім, пра сябе, пра сваю сямью, пра складанасці чалавечых адносін. Пераклад з польскай мовы, на якой напісаны гэты дакумент, даецца не даслоўным, а адаптаваным да сучаснага прачытання.

    Тэстамент Настассі Глушкевічоўны чытаць цалкам

Віктар Крэс:»Лёсы паўстанцаў 1863 года з Ігуменшчыны»

У час, калі паўстанне 1863 года на Беларусі пацярпела паразу, па усіх абшарах Паўночна- заходняга краю запрацавалі суды, выносячы прысуды тысячам людзей, тым ці іншым чынам звязаным з удзелам у паўстанні і патрапіўшым у жорны расійскіх ваенных устаноў — шляхцічам, мяшчанам, сялянам, палякам, літвінам, габрэям, рускім. Як склаліся далейшыя лёсы ўдзельнікаў тых падзей? Вось адзін з тагачасных жыццёвых сюжэтаў.

Лёсы паўстанцаў 1863 года чытаць цалкам

Віктар Крэс: «Старажытны шляхецкі род  Скіндзеры герба “Шранява”

Даследаванне пра сваіх продкаў – род Скіндзераў  — напісаў Віктар Крэс. Віктар інжынер па прафесіі, мінчук, але так зацікавіўся гісторыяй, ўласным радаводам , што стварыў некалькі грунтоўных прац і гістарычных артыкулаў пра сваіх продкаў з Суціна. Маці яго нарадзілася ў гэтай шляхецкай аколіцы, з роду Панятоўскіх,  у сваяцтве Панятоўскія былі і са Скіндзерамі. Даследчык вывучыў шмат архіўных дакументаў, друкаваных крыніц і дайшоў ў глыбіню гісторыі аж да 14 ст., даследуючы гэты род. Дзякуючы гэтай працы мы даведаліся  шмат новага і пра наш  талькаўска-суцінскі край. Праца будзе цікавая тым, хто любіць гісторыю, краязнаўства, сам хоча даследаваць свой радавод.

Старажытны шляхецкі род Скіндзеры герба “Шранява” чытаць цалкам

Пакаленны роспіс роду Скіндзераў герба Шранява

Скарочаны варыянт артыкула, надрукаваны ў ў часопісе Архіварыус №12,2014

Віктар Крэс: “Панятоўскія-Крэпышы герба “Юноша”. Радавод старажытнага шляхецкага роду.”

Польска-беларускі род Панятоўскіх з’яўляецца мэтай вывучэння гэтай працы, стаў сусветна вядомым дзякуючы каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Станіславу Аўгусту Панятоўскаму (1732- 1798 гг.). Гістарычны масштаб гэтага чалавека абумовіў падрабязнасць даследавання генеалогіі яго сям’і, каралеўскі радавод быў вельмі дэталёва  распісаны шматлікімі даследчыкамі польскай гісторыі. Генеалогію Станіслава Аўгуста мы не даследуем.  Пачатковай мэтай даследавання быў генеалагічны роспіс роду Панятоўскіх герба Юноша, якія жылі ў 18-20 стагоддзях у аколіцы Суцін Ігуменскага павета Менскага ваяводства, а потым, адпаведна Мінскай губерні. З далейшым накапленнем і апрацоўкай архіўнага і гістарычнага матэрыялу мэта працы была пашырана і акрэслена як  рэканструкцыя роду Панятоўскіх Крэпышоў герба Юноша.

Панятоўскія-Крэпышы герба “Юноша”чытаць цалкам

Пакаленны роспіс роду Панятоўскіх герба Юноша

Скарочаны варыянт артыкула пра Панятоўскіх, надрукаваны ў часопісе Архіварыус №12, 2014 г.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>