Талькаўскі фэст — свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі — праходзіць з 2002 года ў мястэчку Талька. Ад 2007 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе — Коласавай паляне, што знаходзіцца ў лесе за Таллю.
На наша свята мы запрашаем бардаў, паэтаў, дзіцячыя фальклорныя гурты ды і ўвогуле ўсіх жадаючых.
Традыцыйна свята праходзіць у першую суботу ці нядзелю кастрычніка.
Фота і відэа з фэстаў 2002 – 2014 гг. можна паглядзець тут: Талькаўскі фэст
Рэпартаж з Талькаўскага фэста 2016 г. можна паглядзець тут:
Аўтар — Алесь Сабалеўскі на сайце Магілёўскі рэгіён