Сядзіба “Талькаўскія сцежкі” – гэта дом у мястэчку Талька ў Пухавіцкім раёне, на поўдзень ад Мінска (адлегласць 90 км), на чыгунцы ў бок Асіповічаў.
Мы прапануем адпачынак сярод маляўнічай прыроды. Вы можаце атрымліваць асалоду ад вясковай цішыні і спакою, дыхаць чыстым паветрам, слухаць спевы птушак. Недалёка ад сядзібы цячэ рака Таль, тут упадае ў Свіслач, у лесе возера Грымячае, шмат лясоў і балот.
Вы можаце пакаштаваць традыцыйную вясковую ежу і папарыцца ў сапраўднай вясковай лазні.
Паслугі
- Арганізацыя экскурсій, паходаў, прагулак па краю — гэта могуць быць пешаходныя, веласіпедныя, конныя вандроўкі, зімой на лыжах.
- Рыбалка на Талі, Свіслачы, азёрах-старыках.
- Збор ягад, грыбоў, лекавых траў.
- Стравы традыцыйнай беларускай кухні – мачанка, супы, блінцы з тварагом, дранікі.
- Прадукты са сваёй гаспадаркі — малако, тварог, смятана, сыр , масла, яйкі, а таксама гародніна, фрукты, ягады, мёд.
- Вясковая лазня
Як нас знайсці
Скантактавацца з намі можна па тэлефонах: +375-29-3779959, +375-01713-71410 (Наталля).
Адрас: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Талька, вул Васільева, 18, Ільініч Наталля.
Электронны адрас: n.illinich@gmail.com
Каб дабрацца да нас, можна ехаць электрычкай у бок Асіповічаў да станцыі Талька або аўтамабілем з Мінска на Мар’іну Горку, потым проста па дарозе ўздоўж чыгункі яшчэ 20 км.