Наш край вачыма Аляксандра Ельскага

Аляксандр Ельскі з дачкой Алесяй

Аляксандр Ельскі з дачкой Алесяй

Аляксандр Ельскi (1834—1916) — вельмi цiкавая постаць нашай мiнуўшчыны: гiсто­рык, этнограф, краязнаўца, пiсьменнiк. Паходзiць са старажытнага шляхецкага роду Мiнскага ваяводства, гербу «Пелеш». Нарадзiўся ў маёнтку Дудзiчы на Пцiчы (зараз Пухавiцкi раён Мiнскай вобласцi ). Вучыўся ў гiмназii ў Мiнску, потым у Вiленскiм унiверсiтэце. Сябра Акадэмii ведаў у Кракаве. Гаспадарыў у маёнтку Замосце (зараз у Пухавiцкiм раёне), дзе сабраў архiў старажытных рукапiсаў, калекцыю манет, збор археалагiчных знаходак, галерэю карцiн. Меў публiкацыi па традыцыйнай гаспадарцы i эканамiчнаму жыццю, мовазнаўству (беларуская мова), ад­зiн са складальнiкаў шматтомнага «Слоўнiка геаграфiчнага каралеўства польскага i iншых краёў славянскiх», для якога ён напiсаў каля 10000 артыкулаў. Найбольш шырока i разнастайна асвятлiў ён на старонках «Слоўнiка…» жыццё сваёй роднай Iгуменшчыны. У той час землі Бярэзiнскага, Пухавіцкага, Чэрвенскага, Уздзенскага, а таксама часткі сучасных Асіповіцкага, Жлобінскага, Клічаўскага, Старадароскага раёнаў уваходзiлі ў Iгуменскi павет. Прапануем чытачу ў скарочаным перак­ладзе некаторыя артыкулы нашага славутага земляка. Звяртаем увагу на тое, што напiсанне назваў у Х1Х стагоддзi адрознiваецца ад сучаснага. Таму калi назва ў “Слоўнiку” адронiваецца ад сучаснай (якая бралася перакладчыкам са «Слоўнiка назваў населеных пунктаў. Мiнская вобласць»), то сучасная назва даецца наперадзе, але пiшацца ў дужках. У дужках таксама даюцца заўвагi перакладчыка Юрыя Клеванца. Читать далее

Першы Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне БНР: як нашы землякі з Пухавіччыны ўдзельнічалі ў гэтых падзеях. Анатоль Бонч-Асмалоўскі

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі ( 1857Віцебск —  1930Масква) —уладальнік маентка Блонь,  рэвалюцыянер-народнік,  член ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У лістападзе 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета За сваю рэвалюцыйную дзейнасць некалькі разоў быў асуджаны царскімі ўладамі, зняволены ў турмах, адбываў ссылкі ў Сібіры. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі. Читать далее

Паэты Пухавіцкага краю

Юзаф Бака- ксёндз, заснавальнік езуіцкага касцела ў Блоні ў 1741-1757, для гэтага аддаў сваю спадчыну, —  атрыманыя ад бацькі дзве вескі на Лагойшчыне.

“Чужынец, якi прыйшоў выратаваць блонскія, мар’інагорскія, пухавіцкія мурзатыя душы”, — Ю. Важнік.

Паэт, вынаходнік новага рытму і рыфмы верша, напісаў паэму “Развагі пра непазбежную смерць” Верш-забаўка пра Баку ад Юрыя Важніка: Читать далее

Юрый Клеванец. Сярпы жалезнага веку з Сярэдняй i нiжняй Свiслачы.

Iзноў я запрашаю чытача да экскурсii ў глыбiню стагоддзяў. Падставай для гэтага паслужылi жалезныя рэчы, якiя за­хоўваюцца ў фондах раённых музеяў у Блоні Пухавiцкага раёна i ў Асiпо­вiчах. Лiчу, што калi добра разгледзець гэтыя прадметы, то можна зра­бiць пэўныя высновы пра гiстарычныя падзеi тых часоў, калi яшчэ не бы­ло нiякага пiсьменства. I ўвогуле—пра жыццё на тэрыторыi Сярэдняй Бе­ларусi амаль дзве тысячы год таму. Читать далее