Віктар Крэс: Старажытны шляхецкі род Скіндзеры герба “Шранява”

Даследаванне пра сваіх продкаў – род Скіндзераў  — напісаў Віктар Крэс. Віктар інжынер па прафесіі, мінчук, але так зацікавіўся гісторыяй, ўласным радаводам , што стварыў некалькі грунтоўных прац і гістарычных артыкулаў пра сваіх продкаў з Суціна. Маці яго нарадзілася ў гэтай шляхецкай аколіцы, з роду Панятоўскіх,  у сваяцтве Панятоўскія былі і са Скіндзерамі. Даследчык вывучыў шмат архіўных дакументаў, друкаваных крыніц і дайшоў ў глыбіню гісторыі аж да 14 ст., даследуючы гэты род. Дзякуючы гэтай працы мы даведаліся  шмат новага і пра наш  талькаўска-суцінскі край. Праца будзе цікавая тым, хто любіць гісторыю, краязнаўства, сам хоча даследаваць свой радавод.

Старажытны шляхецкі род Скіндзеры герба “Шранява”

Пакаленны роспіс роду Скіндзераў герба Шранява

Скарочаны варыянт артыкула, надрукаваны ў ў часопісе Архіварыус №12, 2014 г.

Віктар Крэс: «Лёсы паўстанцаў 1863 года з Ігуменшчыны»

У час, калі паўстанне 1863 года на Беларусі пацярпела паразу, па усіх абшарах Паўночна- заходняга краю запрацавалі суды, выносячы прысуды тысячам людзей, тым ці іншым чынам звязаным з удзелам у паўстанні і патрапіўшым у жорны расійскіх ваенных устаноў — шляхцічам, мяшчанам, сялянам, палякам, літвінам, габрэям, рускім. Як склаліся далейшыя лёсы ўдзельнікаў тых падзей? Вось адзін з тагачасных жыццёвых сюжэтаў. Читать далее

Як мы назіралі за выбарамі ў Мар’інай Горцы

Мы, Наталля Ільініч  і  Святлана Кургановіч, назіралі выбары   на ўчастку №53, што месціцца ў будынку Мар’інагорскай раённай гімназіі. Адметнасць участка ў тым, што гэта ваенны гарадок, тут жыве значная колькасць былых ваеннаслужачых —  адстаўнікоў-пенсіянераў, знаходзяцца 2  інтэрнаты для вайскоўцаў-кантрактнікаў. Читать далее

Абвестка

Прапаную паслугі рэпетытара.

Дапамагу падрыхтавацца да ЦТ, экзамена па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўства. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, вялікі вопыт выкладання, актыўныя методыкі, індывідуальны падход да кожнага вучня.
Тэл. 8-029-3779959