Спіс рэпрэсіраваных людзей

Спіс людзей Талькаўскага краю, рэпрэсіраваных Савецкай уладай

Даслала яго наша зямлячка Анжэла Сушко, што жыве цяпер ў ЗША. Продкі яе з вёскі Насыцк — Махначы, Пармоны, з Паддзягцярні — Грыхуцікі. Апынуўшыся далёка ад Радзімы, Анжэла адчула жаданне больш даведацца пра свае карані. Шукала сляды сваякоў ў архівах Беларусі, пісала лісты па вёсках, а на прасторах ГУЛАГа знайшла 83 імені нашых землякоў, у тым ліку і сваіх родных.

Бесчалавечная дзяржаўная машына праз дзесяцігоддзі іх рэабілітавала — гэта значыць, прызнала, што ЯНЫ НІ Ў ЧЫМ НЕ ВІНАВАТЫЯ. ЗУСІМ! Але і сёння мы не ведаем адказы на многія пытанні.

— Што гэта было? Чаму так здарылася нават у нашым звычайным вясковым кутку, дзе людзі не займаліся палітыкай, а аралі зямлю?

— Як зрабіць, каб гэта больш ніколі не было — ні з намі, ні з нашымі дзецьмі?

Гэты спіс няпоўны. Давайце разам збяром імёны нявінных загубленых жыццяў. Калі ў Вас ёсць звесткі — успаміны родных, дакументы, фатаграфіі -дасылайце. Гэта будзе каліва памяці пакутнікам. Читать далее