Уражанні, фота і відэа з Талькаўскага фэста-2020

3 кастрычніка на Коласавай паляне за ракой Тальлю сабраліся аматары беларускай музыкі і паэзіі.

Слухалі барда Андрэя Мельнікава, спявачку Патрыцыю Свіціну, паэтаў Уладзіміра Рунцэвіча, Славаміра Адамовіча, Сяргея Крачкоўскага, гурт Балцкі субстрат, танчылі пад дуду Міколы Дашыневіча. Ніна Багінская чытала вершы П. Севярынца, Н. Гілевіча і ўласныя.

Талькаўскі фэст 2020

Талькаўскі фэст 2020

Свае ўражанні і фота ад свята даслаў Сяргей Крачкоўскі: Читать далее

Талькаўскі фэст-2020

71815141_2644031565676704_6672247263592448000_o

 Паважаныя сябры!

Сёлета Талькаўскі фэст адбудзецца ў суботу, 3 кастрычніка.

Запрашаем усіх ахвотных, хто любіць песні, танцы, вершы, а таксама восеньскі лес з журавінамі і грыбамі. Сустрэнем вас ля Талькаўскага клуба ў 12 гадзін.

Пытанні па тэлефоне 80293779959 ці на пошту n.illinich@gmail.com

Больш інфармацыі пра свята на Вікіпедыі ці на нашым сайце талька-інфо

 

Юрый Клеванец. Памяць пра род Дараганаў у Асіповічах

У асіповіцкім раённым краязнаўчым музеі адкрылася мемарыяльная зала Дараганаў, былых уладальнікаў маёнтка Дараганава (зараз—станцыя чыгункі і аграгарадок у Асіповіцкім раёне), а таксама вялікіх зямельных абшараў у суседнім Старадарожскім раёне.

Хто такія Дараганы? Род Дараганаў выходзіць з Палтаўшчыны. Сярод дакументаў, звязаных з казацкім войскам на Ўкраіне, ёсць і звесткі аб тым, што адзін з продкаў гэтай фаміліі даслужыўся да чыну палкоўніка—гэта высокі статус.

Потым, калі Ўсходняя Ўкраіна ўвайшла ў склад Расіі, статус Дараганаў трохі панізіўся: у вялікай краіне было шмат палкоўнікаў і да стварэння Пятром І сапраўднай арміі. Да таго ж Дараганы не маглі мець прэтэнзіі  на  верхнія прыступкі феадальнай лесвіцы ў Расіі, якія ўжо былі занятыя князямі, баярамі, акольнічымі. Такім чынам, род быў багаты, з пэўнымі каранямі, але ж вядомы і статусны толькі ў межах сваёй Палтаўскай губерні. Дараганы па традыцыі служылі ў войску, на флоце, ці былі штатскімі чыноўнікамі не самага малога, але ж і не найвялікшага рангу. Читать далее

Юрий Клеванец. Начало Осиповичей: дорога, люди, постройки

Прародительницей Осиповичей, несомненно, стала железная дорога. Открытие в 1873 году небольшой станции с водокачкой, вокзалом и паровозным депо было событием, сопоставимым по масштабу с тем, как если бы сейчас в Осиповичах построили бы международный аэропорт.

Само здание депо было для наших мест просто фантастикой: подумать только, пятьдесят футов в высоту! Вместительность—целых девять паровозов по три в ряд! Это самое старое в Осиповичах кирпичное сооружение стоит и теперь, только вместо двускатной кровли в нем сделан световой фонарь и увеличены окна. В целом депо—обычное промышленное здание ХІХ века: простые кирпичные стены усилены ступенчатыми контрфорсами. По углам депо изначально украшалось небольшими надстроенными колоннами, похожими на египетские обелиски.

Депо паровозное, постройка до 1900 г. фото Ю Клеванца.

Депо паровозное, постройка до 1900 г.
фото Ю Клеванца.

Читать далее