Талькаўскі фэст-2016

Карагод ля талькаўскага клуба, 2006

Карагод ля талькаўскага клуба, 2006

Сябры! Запрашаем на свята музыкі і паэзіі  да нас у Тальку. Сёлета чакаем Вас 2 кастрычніка, у нядзелю.

Збор у 12 гадзін ля клуба.

Даведкі па тэлефоне: 8029-3779959 ці на эл-пошту n.illinich@gmail.com

З гісторыі свята

 

Скарга аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

У Пухавіцкую акруговую выбарчую камісію №65, па выбарах дэпутатаў парламента

Я з’яўлялася кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Пухавіцкай акрузе №65.

З вынікамі выбараў я не згодная з наступных прычын.

Першае, пры ўтварэнні Мінскай абласной выбарчай камісіі ў яе склад нематывавана не быў уключаны Абразоўскі С. А., а пры ўтварэнні Пухавіцкай акруговай Рысявец А. А. Ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый не было і ва ўчастковых камісіях. Читать далее

Пра судзімасць

Пухавіцкая выбарчая камісія адмовілася ўключаць у мае біяграфічныя звесткі  станоўчыя факты маёй біяграфіі, затое не забыла згадаць пра судзімасць.

Гэта судзімасць ёсць помста КДБ мне і маёй дачцы за тое, што яна адмовілася быць стукачом для гэтай арганізацыі. Читать далее

Вернем сабе Беларусь! — тэкст перадвыбарнай улёткі

Я, Наталля Ільініч,  настаўніца  з Талькі, — кандыдат у парламент  па Пухавіцкай акрузе. Я — гісторык, краязнаўца, аўтар кнігі “Талька і наваколлі”, сайта talka.info . Маю гонар быць сябрам партыі БНФ – партыі, якая прывяла Беларусь да незалежнасці.

Маё вылучэнне падтрымала і ўвайшла ў маю каманду пісьменніца Святлана Алексіевіч – лаўрэат Нобеля-2015. Я веру, што толькі аб’яднанне ўсіх сумленных людзей можа выправіць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. У маёй асобе суграмадзяне атрымаюць голас чалавека, які не залежыць ад правячых чыноўнікаў, а пухаўчане – абаронцу простых людзей. Я хачу стаць дэпутатам, каб праз мае паўнамоцтвы кожны з вас змог дабівацца абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Читать далее