Святлана Алексіевіч падтрымала на выбарах Наталлю Ільініч

Аўтар: Аляксандра Дынько

Радыё Свабода 29 ліпеня 2016 г.

Журналісты Радыё Свабода наведалі Тальку і паўдзельнічалі ў пікеце па збору подпісаў за Наталлю Ільініч ў пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна.

Поўны тэкст рэпартажа  Аляксандры Дынько тут

Напад на пікет у Мар’інай Горцы

Аўтар: Наталля Ільініч

Газета Народная воля 29 ліпеня 2016 г.

20 ліпеня на наш пікет ля магазіна “Чыгуначнік” у Мар’інай Горцы напаў чалавек, якога вы, шаноўныя чытачы, бачыце на здымку. Яму не спадабаўся наш бел-чырвона-белы сцяг. Гаварыў, што мы не маем права стаяць з такім сцягам. Што мы хочам Майдана, а ён не хоча, таму будзе нас біць. Читать далее

Здарэнне ў Тальцы, альбо З чаго пачалася выбарчая кампанія Наталлі Ільініч

Аўтар: Марыя Эйсмант

Газета Народная воля 26 ліпеня 2016

Наталля Ільініч

Наталля Ільініч

Былая настаўніца гісторыі з вёскі Талька Пухавіцкага раёна Наталля Ільініч зарэгістравала ініцыятыўную групу і пачала перадвыбарную кампанію за дэпутацтва. У групе Ільініч нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч! З такой падтрымкай, трэба думаць, праблем са зборам подпісаў, рэгістрацыяй у кандыдаты і агітацыяй быць не можа. Читать далее

Запрашаю ў ініцыятыўную групу!

Паважаныя сябры!

Я, Наталля Ільініч, рашыла вылучаць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах 2016 г. па Пухавіцкай акрузе.

Чаму я вылучаюся?

Краіна знаходзіцца ў сістэмным крызісе. Мы адчуваем гэта па зніжэнню заробкаў, беспрацоўю, прыніжанасці. Татальная кантрактная сістэма ператварыла нас у маўклівых рабоў. Расійская медыяпрапаганда “ паспяхова” змяняе нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, а дзяржаўныя “беларускія” СМІ , нізкаякасныя і несвабодныя, толькі  апяваюць існуючую ўладу. У іх не знойдзеш праўды пра рэальныя праблемы людзей , карупцыю чыноўнікаў.  Разбурана нацыянальная школа.  У маім мястэчку Талька два апошнія леты няма вады нават у калодзежах. Я ўжо не кажу пра вадаправод, гарачую ваду і каналізацыю ў дамах вяскоўцаў. Читать далее