Экскурсія па Талькаўскаму краю

Велаэкскурсія на Грымячае

Велаэкскурсія на Грымячае

24 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца роварная экскурсія па Талькаўскаму краю. Мы наведаем мястэчка Талька, Коласавы мясціны, возера Грымячае ці Сарафінаву гару — месца касцёла св. Антонія.

Пачатак  на чыгуначнай станцыі Талька ў 11 гадзін.
Тэлефон экскурсавода: 80293779959

Пухавіцкія цікавосткі

23 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца экскурсія  па Пухавіцкаму краю. Мы наведаем цікавыя мясціны ў г. Мар’іна Горка (урочышча Мар’іна Гара на беразе Цітаўкі, сядзібны дом Макава, касцёл св. Антонія), пераедзем у Блонь, дзе агледзім Троіцкую царкву і дом Бонч-Асмалоўскіх, потым накіруемся на Папову Горку — месца гібелі 1280 пухавіцкіх яўрэяў. Канечны пункт — мястэчка Пухавічы, дзе захавалася забудова сярэдзіны 20 ст. і рэшткі яўрэйскіх могілак.

Пачатак на чыгуначнай станцыі Пухавічы ў 12 гадзін.

Кантактны тэлефон экскурсавода — 80293779959

 

Юры Клеванец: “Археалагічныя знаходкі са школьнага музея ў мястэчку Талька”

Юрый Клеванец

Юрый Клеванец

Аўтар –  краязнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык Юрый Клеванец з Асіповічаў. Па адукацыі і прафесіі інжынер-канструктар, але інтарэсы Юрыя намнога шырэйшыя за вобласць тэхнікі. Адна з яго ўлюбёных дзялянак – археалогія. Ён даследаваў археалагічныя помнікі Асіповіччыны і Пухавіччыны, апісаў свае адкрыцці ў дзясятках артыкулаў у “Краязнаўчай газеце”, “Асіповіцкі Край”, кнізе “Памяць. Асіповіцкі раён” і інш.. У гэтым артыкуле Юрый Васільевіч зрабіў замалёўкі і фота 19 археалагічных экспанатаў калекцыі школьнага музея ў мястэчку Талька. Читать далее