Пухавіцкія цікавосткі

23 красавіка ў межах фэста экскурсаводаў адбудзецца экскурсія  па Пухавіцкаму краю. Мы наведаем цікавыя мясціны ў г. Мар’іна Горка (урочышча Мар’іна Гара на беразе Цітаўкі, сядзібны дом Макава, касцёл св. Антонія), пераедзем у Блонь, дзе агледзім Троіцкую царкву і дом Бонч-Асмалоўскіх, потым накіруемся на Папову Горку — месца гібелі 1280 пухавіцкіх яўрэяў. Канечны пункт — мястэчка Пухавічы, дзе захавалася забудова сярэдзіны 20 ст. і рэшткі яўрэйскіх могілак.

Пачатак на чыгуначнай станцыі Пухавічы ў 12 гадзін.

Кантактны тэлефон экскурсавода — 80293779959

 

Юры Клеванец: “Археалагічныя знаходкі са школьнага музея ў мястэчку Талька”

Юрый Клеванец

Юрый Клеванец

Аўтар –  краязнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык Юрый Клеванец з Асіповічаў. Па адукацыі і прафесіі інжынер-канструктар, але інтарэсы Юрыя намнога шырэйшыя за вобласць тэхнікі. Адна з яго ўлюбёных дзялянак – археалогія. Ён даследаваў археалагічныя помнікі Асіповіччыны і Пухавіччыны, апісаў свае адкрыцці ў дзясятках артыкулаў у “Краязнаўчай газеце”, “Асіповіцкі Край”, кнізе “Памяць. Асіповіцкі раён” і інш.. У гэтым артыкуле Юрый Васільевіч зрабіў замалёўкі і фота 19 археалагічных экспанатаў калекцыі школьнага музея ў мястэчку Талька. Читать далее

Віктар Крэс: “Панятоўскія-Крэпышы герба “Юноша”. Радавод старажытнага шляхецкага роду.”

Польска-беларускі род Панятоўскіх з’яўляецца мэтай вывучэння гэтай працы, стаў сусветна вядомым дзякуючы каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Станіславу Аўгусту Панятоўскаму (1732 — 1798 гг.). Гістарычны масштаб гэтага чалавека абумовіў падрабязнасць даследавання генеалогіі яго сям’і, каралеўскі радавод быў вельмі дэталёва  распісаны шматлікімі даследчыкамі польскай гісторыі. Генеалогію Станіслава Аўгуста мы не даследуем.  Пачатковай мэтай даследавання быў генеалагічны роспіс роду Панятоўскіх герба Юноша, якія жылі ў 18-20 стагоддзях у аколіцы Суцін Ігуменскага павета Менскага ваяводства, а потым, адпаведна Мінскай губерні. З далейшым накапленнем і апрацоўкай архіўнага і гістарычнага матэрыялу мэта працы была пашырана і акрэслена як  рэканструкцыя роду Панятоўскіх Крэпышоў герба Юноша.

Панятоўскія-Крэпышы герба “Юноша”чытаць цалкам

Пакаленны роспіс роду Панятоўскіх герба Юноша

Скарочаны варыянт артыкула пра Панятоўскіх, надрукаваны ў часопісе Архіварыус №12, 2014 г.