на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Блужа

Мацеевічы

Арэшкавічы

Археалагічныя раскопкі

Першыя звесткі

     Удзел у паўстанні 1863 г.

Зямельная спрэчка

Як арэшкаўцы лес кралі

Суцін

Засценкі

 

Удзел у паўстанні 1863 г.


У паўстанні 1863 г. арэшкавіцкая шляхта прыняла актыўны ўдзел. У спісе сем'яў, якія былі ўладамі выселены ва ўнутраныя губерні Расіі ці ў бліжэйшыя вёскі пад нагляд сялян, знаходзім наступныя прозвішчы з Арэшкавіч.

Пасля арышту ўдзельнік паўстанцкага атрада С. Ляскоўскага Станіслаў Падалецкі на допыце гаварыў, што ў атрадзе быў чалавек, які раз'язджаў па вёсках і збіраў звесткі для паўстанцаў. Каб яго не прынялі за паўстанца, ён прыкідваўся яўрэем, умеў гаварыць па-яўрэйску. Гэта быў студэнт універсітэта Аземблоўскі, што мае ўласны фальварак у Арэшкавічах. Відаць, гутарка ідзе пра 17-гадовага Віктара Аземблоўскага.