![]() |
|||||
| |||||
![]() Археалагiчныя помнiкi гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор |
Гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор
Выгляд на Свіслач з гарадзішча Блужскі Бор Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе ракі Свісла. Пляцоўка памерам 50 м х 20 м, вышыня над летнім узроўнем вады ў рацэ 7 м. Умацавана з боку поля двума дугападобнымі валамі вышынёй каля 2 м. Пры даследаванні знойдзены абпаленыя камяні, рэшткі посуду са штрыхаванай паверхняй, гладкасценная кераміка, блізкая да мілаградскай, зарубінецкай культур. Абследаваў Л. Побаль. Мы з вучнямі знайшлі гэта гарадзішча. Жыхарка вёскі Блужскі Бор Соф'я Капанец расказала нам, што ў вайну партызаны зрабілі на гарадзішчы бліндаж. Сапраўды, слаі перамяшаныя, на паверхні аказаўся жоўты пясок. Думаю, як археалагічны помнік гарадзішча Блужскі Бор страчана для навукі назаўсёды. уверх |
||||