на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Блужа

Мацеевічы

Арэшкавічы

Суцін

Гісторыя

Сарафінава гара і касцёл св. Антонія

Адкуль у Суціне палякі

     Мост цераз рэчку Талька

Замачак

Першая пісьмовая згадка пра Суцін

Хто жыў у Суціне

Панятоўскія

Суцінскія недасекі

Суцін у паўстанні 1863 г.

Засценкі

 

Мост цераз рэчку Талька


Наша дарога на Суцін працягваецца. Скончыўся Сарафінскі лес, і перад намі ляжыць даліна Талі. Праўда, пасля асушэння суцінскіх балот, калі рэчышча ракі выраўнялі, яна стала больш падобная на роўную канаву. Як шкада! Той, хто бачыў прыгажуню Таль ля вёсак Слабодка, Талька, з цяжкасцю паверыць, што гэта тая самая цудоўная рачулка, так скалечыла яе асушэнне.

У красавіку 1863 г. паўстанцы рыхтаваліся да бою з урадавымі войскамі ў Суціне і зрабілі тут, ля моста, на беразе Талі, умацаванне. Вось што даносіў у сваім рапарце камандзір 6-й сотні Данскога казацкага 33-га палка Цітоў 26 красавіка 1863 г. з Суціна:

"С этой стороны Сутина я нашёл мост разбросанным и сложено из брёвен и мостовой настилки нечто вроде реданта, а на самом берегу речки насыпан вал с целью обстреливания.., вообще крепкая болотная местность до того усилилась расположением настоящих прикрытий, что взять её одной пехотой без значительной потери было невозможно".

Гэты ваяка меў звесткі, што ля Суціна сабраліся каля 500 інсургентаў, таму прасіў у свайго начальства падмацавання і, дачакаўшыся яго ў Навасёлках, пайшоў на Сарафін і на Суцін. Ён збіраўся атакаваць паўстанцаў, але іх у Суціне ўжо не было. Чаму яны пакінулі ўмацаванне і не прынялі бою ў Суціне? Мы не можам дакладна адказаць на гэтае пытанне. Магчыма, такое пазбяганне бою было часткай агульнай тактыкі паўстанцаў: унікаць вялікіх баёў, бо сілы былі няроўныя, а дзейнічаць у малых сутычках, нечакана нападаючы на ворага, партызанскімі метадамі.

Паслухаем далей камандзіра казакоў Цітова, што ён піша ў сваім рапарце пра Суцін: "Сутин населён большею частию шляхтою, которые при приближении нас разбежались. При обыске селения в редком доме не было найдено пороха, свинца, патронов и прочих принадлежностей огнестрельного оружия, кроме того 1 ружьё, 1 пистолет и пистолетный ствол; вообще здешнее население неприязненно настроены против правительства, вспомоществуя своими детьми, находящимися ныне в их шайке и вообще всем для них полезным". "Шайкай" казацкі камандзір Цітоў называе атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Станіслава Ляскоўскага.

уверх