![]() |
|||||
| |||||
![]() Суцін Сарафінава гара і касцёл св. Антонія Першая пісьмовая згадка пра Суцін |
Першая пісьмовая згадка пра СуцінПершую пісьмовую згадку пра Суцін знаходзім у "Інвентарным апісанні маёнтка Свіслач" 1560 г. Свіслач цяпер - вёска ў Асіповіцкім раёне, там, дзе рака Свіслач упадае ў раку Бярэзіну. У сярэднявеччы Свіслач была цэнтрам княства, а потым Свіслацкай воласці. У сярэдзіне XVI ст. Свіслацкая воласць належала дзяржаве, ёю распараджаўся вялікі князь літоўскі. Суцінскія землі некалі таксама ўваходзілі ў склад Свіслацкай воласці, але к 1560 г. ужо былі перададзены вялікім князем свайму васалу - шляхціцу Ярашу Рыншыну (Рыкшыну). У згаданым інвентары гаворыцца пра рамонт умацаванняў Свіслацкага замка. Частку замкавай сцяны (гарадню) ля другой вежы робяць людзі пана Мікалая Служкі сяла Арэшкавічы і пана Яраша Рыншына з Суціна. Відаць, рамонт замкавай сцяны - гэта павіннасць, якая засталася з тых часоў, калі Суцін яшчэ ўваходзіў у склад Свіслацкага павета. "Інвентар Свіслачы" ў Нацыянальным гістарычным архіве РБ прачытаў асіповіцкі краязнавец Юрый Клеванец і ласкава перадаў нам гэтыя звесткі. |
||||