![]() |
||||
| ||||
![]() Каралева законаў або што такое Канстытуцыя? Конкурс-гульня на гэту тэму адбудзецца паміж вучнямі 9-11 класаў да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка Пытанні да абмеркавання: 1.Навошта людзі прыдумалі законы? Як яны называліся ў розных краінах? 2.Што такое Канстытуцыя? З чым звязана ўзнікненне першых Канстытуцый? 3.У якой краіне была створана 1-ая Канстытуцыя? Чаму? 4.Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Чаму? 5.Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі? У новы час? 6.Колькі Канстытуцый прымалася ў нашай краіне на працягу ХХ ст.? Калі? Навошта? 7.Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. Калі? У чым сутнасць зменаў? 8.Спосабы прыняцця Канстытуцыі. 9.Што з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю ў РБ згодна Каралевы законаў нашай дзяржавы? 10.Згодна з артыкулам 1 Канстытуцыі РБ рэспубліка Беларусь ёсць унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Які сэнс гэтых словаў? 11.Што такое прынцып падзелу ўлад? Навошта ён патрэбны? 12.Чаму Канстытуцыю называюць Каралевай законаў? 13.Як можна змяніць Канстытуцыю? Чаму гэты працэс такі складаны? 14.Чаму ў некаторых дзяржавах Канстытуцыя дзейнічае больш за 200 гадоў, а ў іншых Канстытуцыі мяняюцца вельмі часта? 15. Хатняе заданне. Уяві, што ты – сябар касмічнага карабля, які атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і апынуўся на бязлюднай планеце Аран. Умовы жыцця на планеце вельмі блізкія да зямных. Ваш экіпаж вымушаны пражыць на гэтай планеце не менш за 20 гадоў (пакуль да Зямлі даляціць сігнал SOS і прыляціць дапамога). Паспрабуй сфармуляваць асноўныя правілы агульнага жыцця вашага экіпажу, вызначыць, хто будзе кіраваць, хто будзе ажыццяўляць кантроль за ўладай, якія правы будуць мець сябры экіпажа – карацей кажучы, напішы “Касмічную Канстытуцыю”. уверх |
||||