на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                   краязнаўчы сайт
 
 

Свята "Наш край" - 2009

Свята "Наш край" - 2009 адбудзецца 12 снежня i сёлета будзе прысвечана 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Праграма:


1. Конкурс "Мой экспанат для школьнага музея"

2. Краязнаўчая канферэнцыя "Вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў".


Удзельнікі: 5-11 класы


1. Падрыхтоўчы этап

Кожны з класаў наведвае людзей, якія помняць вайну, і запісвае іх успаміны. Знайдзіце сярод сваіх аднавяскоўцаў:

а) франтавіка, б) партызана, в) таго, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, г) вывезенага ў Германію.

2. Этап асэнсавання

На аснове сабраных звестак ствараецца абагульняючая праца. Прапануюцца наступныя прыкладныя тэмы працаў:

1. Пра што "маўчаць" помнікі ў Тальцы.

2. Пра што" расказваюць" назвы вуліц у нашым мястэчку.

3. Акупацыйны рэжым у Тальцы.

4. Талькаўскае антыфашысцкае маладзёжнае падполле.

5. Трагедыя талькаўскіх яўрэяў.

6. Партызанскі рух у нашым краі.

7. Талькаўскі бой.

8. Як Тальку вызваляла Чырвоная Армія.

9. Лёс маёй (адной) сям'і ў вайне.

3. Творчы этап

Паспрабуйце свае ўражанні ад таго, што вы даведаліся, выразіць у выглядзе мастацкага твора: верша, сцэнкі, песні,танца, малюнка і інш. Прадстаўце свой твор на канферэнцыі.


Прызы пераможцам


Лепшыя працы будуць прадстаўлены на раённую і абласную вучнёўскія канферэнцыі. Для актывістаў-краязнаўцаў будзе арганізаваная экскурсія "Замкі Беларусі", паездка ў тэатр, усе ўдзельнікі атрымаюць прызы.

уверх