на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                   краязнаўчы сайт
 
 

Паездка ў Купалаўскі тэатр

28 снежня актывісты-краязнаўцы Талькаўскай школы глядзелі спектакль "Прыгоды Заранкі і Янкі" у тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. П'еса сучаснага драматурга Алены Бяловай распавядае пра тое, як закаханыя шукалі папараць-кветку. Здзівіла, што у дзіцячым просценькім спектаклі іграюць такія славутыя беларускія акторы - Генадзь Гарбук і Генадзь Аўсянікаў. Вельмі прыгожыя нечаканыя дэкарацыі, музыка, адпаведная спектаклю, майстэрская ігра актораў, цёплая, утульная атмасфера тэатра - усё гэта запомніцца з вандроўкі.

уверх