на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе

Другая сусветная вайна

Талькаўскія яўрэі

зніклая цывілізацыя?

     магіла

хто выратаваўся

высновы

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

Магіла


Знікла ўсё, як імгла,

Няма славы тваёй,

Злая доля змагла

І мой край, і людзей.

Янка Купала


У першыя дні акупацыі фашысты сагналі ўсё яўрэйскае насельніцтва ў гета - летнія пабудовы піянерскага лагера за ракой Таллю. Адсюль іх ганялі на прымусовыя работы. Суседзі прыносілі ім есці. 22 верасня 1941 г. фашысты і паліцаі ўсіх іх расстралялі.

Расказвае жыхарка Талькі Таццяна Антонаўна Славінская, 1924 года нараджэння: "Немцы і паліцаі пагналі іх у лес, заставілі рыць яму. Потым жывых (!) застаўлялі класціся ў гэтую яму тварам уніз - і стралялі".

Як гэта магло быць? Чалавек не можа гэтага ўявіць, а яго розум - зразумець. Пад гэтым грудком у адной магіле ляжаць 280 чалавек.

Савецкая ўлада не ўшанавала іх хоць якім-небудзь знакам, не тое што помнікам. Чаму? Напэўна, памерлі не па-савецку, не па-геройску. Толькі ўжо ў 70-80-я гг. прыватным чынам, ціха, без помпы і гучных лозунгаў ("ніхто не забыты, нішто не забыта!") з'яўвіліся адзін за адным 4 сціплыя помнічкі. Вось надпісы на іх:


"Вечная память

семье Меламед, Розин, Кац, убитых фашистами 22 сентября 1941 года".


"Зубаревы Исаак Беркович, Бася Юделевна, Елизавета Исааковна

и всем родственникам, расстрелянным фашистами 20.ІХ.41 г.

От сына, брата и его семьи".


"Вечная память

280 жителям д.Тальки,

в том числе моим братьям: М. Х. Прусс и Л. Б. Цивину их семьям,

расстрелянным немецкими захватчиками в сентябре 41 года.

От генерала Прусс".


"Семье Фрумкиных,убитых фашистами 22.ІХ.1941 года.

Вечная память".


Мы не змаглі знайсці поўнага спісу тых, хто ляжыць пад гэтым грудком. Няма яго ні ў сельсавеце, ні ў раённым краязнаўчым музеі. Патрэбны пошукі ў архівах, мы спадзяемся, што яшчэ ўзновім гэты поўны спіс. У Талькаўскім школьным краязнаўчым музеі ёсць спіс частковы. У ім толькі старэйшыя сем'яў, ды і то не ўсе - 148 чалавек са 280-ці пахаваных. Акрамя талькаўскіх у гэтай магіле ляжаць яшчэ і суцінскія яўрэі.

Спіс яўрэйскіх грамадзян мястэчка Талька, расстраляных фашыстамі ў верасні 1941 года:

1. Цукерман Залман Ільічоў 1880 г. н. (душ у сям'і - 4),

2. Рашал Гершун Вольфавіч 1890 г. н. (4),

3. Слуцкін Шолам Беньямінавіч 1885 г. н. (5),

4. Рашал Леў Абрамавіч 1882 г. н. (2),

5. Серман Рахіль Барысаўна 1882 г. н. (5),

6. Турэцкі Хая 1885 г. н. (1),

7. Кацман Абрам Саламонавіч 1899 г. н. (4),

8. Шапіра Залман Ісаакавіч 1890 г. н. (2),

9. Дрэйзін Абрам Барысавіч 1891 г. н. (5),

10. Турэцкая Лея Аронаўна 1890 г. н. (1),

11. Кацнельсон Якаў Барысавіч 1892 г. н. (3),

12. Цывін Леў Якаўлевіч 1892 г. н. (3),

13. Дрэйзін Арон Барысавіч 1898 г. н. (3),

14. Пінхасік Майсей Рабінавіч 1890 г. н. (2),

15. Пейсаховіч Барыс Барысавіч 1888 г. н. (3),

16. Шніпер Якаў Барысавіч 1895 г. н. (2),

17. Шніпер Соф'я Іршаўна 1888 г. н. (3),

18. Слуцкін Леў Беньямінавіч 1892 г. н. (3),

19. Левін Самуіл Абрамавіч 1889 г. н. (4),

20. Рашал Эля Абрамавіч 1887 г. н. (4),

21. Прус Меер Львовіч 1893 г. н. (4),

22. Кац Абрам Абрамавіч 1895 г. н. (2),

23. Ліфшыц Міра Давыдаўна 1882 г. н. (1),

24. Розін Барыс Абрамавіч 1898 г. н. (4),

25. Кабахоў Ізраіль Аронавіч 1891 г. н. (5),

26. Кабахова Броха Аронаўна 1891 г. н. (1),

27. Зубараў Лазар Абрамавіч 1892 г. н. (3),

28. Зубараў Саламон Абрамавіч 1887 г. н. (4),

29. Шмідт Яхнэн Майсеевіч 1894 г. н. (7),

30. Зубараў Абрам Барысавіч 1897 г. н. (4),

31. Зубараў Ісаак Барысавіч 1886 г. н. (3),

32. [?] Ісаак Абрамовіч 1892 г. н. (4),

33. Розін Лева Абрамавіч 1895 г. н. (4),

34. Левін Арон Саламонавіч 1887 г. н. (6),

35. Ліфшыц Саламон Барысавіч 1894 г. н. (4),

36. Пердыман Якаў Ільіч 1896 г. н. (2),

37. Ліпман Меер Ісаакавіч 1893 г. н. (4),

38. Розін Айзен Барысавіч 1892 г. н. (1),

39. Марошык Абрам Ісаакавіч 1889 г. н. (5),

40. Капілевіч Якаў Аронавіч 1894 г. н. (4),

41. Цукерман Ілья Залманавіч 1893 г. н. (4),

42. Эльперын Беньямін Якаўлевіч 1892 г. н. (4),

43. Старкштэйн Сямён Іосіфавіч 1890 г. н. (4),

44. Шніпер Ісаак Ізрфілавіч 1872 г. н. (2).

уверх