![]() |
|||||
| |||||
![]() Абрадавыя святы Каляды Каляды сцэнарый Каляды ў Суціне, 2003 год ![]() Каляды ў Суціне, 2007 год
|
Каляды ў ТальцыСцэнарый абрада ![]() Падрыхтоўка да свята. 1.Трэба вырабіць Калядную Зорку, маскі калядных персанажаў : Казы, Мядзведзя, Кабылы, Цыгана і іншых. 2.Развучыць калядныя песні. 3.Распрацаваць сцэнарый свята, размеркаваць ролі і развучыць іх. 4.Развучыць ці паўтарыць гульні: "Баяры", "Цяцерка", "Явар", Дзеючыя асобы: Пачынальнік, Цыганкі, Каза, Спеўны гурт, Павадыр казы, Звезданоша з каляднаю зоркаю, Мядзведзь, Павадыр Мядзведзя, Цыган, Кабыла Калядаванне Ідучы па вуліцы калядоўшчыкі спяваюць: "На двары чорна хмара ўецца", "Ой дзе ж мы ходзім", а зайшоўшы на двор: "Добры вечар таму, хто ў гэтым даму". Калі нехта з гаспадароў выходзіць на ганак, уперад выходзіць Пачынальнік. Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам? Гаспадар: Рады, рады! Пачынальнік: То і вы нам да парады! Дазволіш, гаспадар, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці? Гаспадар: Хачу, каб заспявалі! Звезданоша: А ўчора з вячора засвяціла зора, А Божая Маці сына нарадзіла, Мы прыйшлі, каб павіншаваць вас з Божым Нараджэннем. Спяваюць кант "Неба і зямля" Павадыр Казы : Мы не самі ідзём, Казу з сабой вядзём. Ідзём з далёкага краю, З-пад самага раю. Ну-ка, козачка, паскачы, Гаспадарам на новае лета, На добры ураджай! Гучыць песня "Го-го-го, каза". Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай. Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала.Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок. Гаспадар ідзе за пачастункам калядоўшчыкам, а яны Cпяваюць песню "На нова лета радзі , Божа, жыта" Гаспадар прыходзіць з пачастункам. Павадыр казы: Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся. Пакланіся ўсім: і старым, і маладым, Закладай свае рогі, падбірай свае ногі. З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі. Каза падымаецца і кланяецца. Павадыр Мядзведзя: Мы не самі ідзём, Мядзведзя з сабой вядзём. Мядзьведзь у нас вучоны, Кіем ахрышчоны. Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі Ведае многія навукі, Паказвае цікавыя штукі. -Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца. -А як сусед з працы вяртаецца? -Як гаспадынька мужа сустракае? -Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца? -Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць? -Як гаспадар дровы коле? -А як сусед да гаспадыні заляцаецца? Мішка ўсё паказвае жэстамі. Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся. Мядзведзь кланяецца . Пачынальнік: Мы ведаем, што ў нашага гаспадара сынок - разумнік ёсць. Зараз мы праспяваем для яго песню . Спяваюць песню "Бегла старожа з чыстага поля". Пачынальнік: Ведаем мы, што ў пана гаспадара дачушка ёсць, А прыгажунька , нібы каліна красная. Выйдзі, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся. Выходзіць дачка. Cпяваюць песню "Ой чыя то дачка". Пачынальнік: Табе, прыгажунечка, песня спета. Песня спета ды насупраць лета, Каб вялікая расла, ды замуж пайшла, Бацьку з маткай вяселлем страсла . Выходзіць Цыган з Кабылаю. Цыган: Я таксама не адзін хаджу, Кабылу з сабой ваджу. Кабыла мая зусім маладая,
Аж тры зубы ў роце мае, Як пачуе ў хаце сала, Пачынае іржаць, як дурная. Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала? Кабыла іржэ. Цыган : Гаспадар, купі маю кабылу. Гаспадар: А што яна рабіць умее? Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць. Можа ваду піць, Можа са мною ў госці хадзіць, Можа сена есці, Можа са мною песні пеці. Cпяваюць песню "Юрачку". Цыган з Кабылаю танчаць. Гаспадар: Добра, купляю тваю Кабылу. Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе. Кабыла б'е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы: Ой, ня біся, не прадам я цябе. Цыганкі прапануюць гаспадарам паваражыць па руцэ ці на картах,прадказваюць ім шчаслівыя падзеі ў гэтым годзе. Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам: - Будзь, Ваша, здаровы, Як рыжык баровы. Майце торбу грошай, Жывіце ў раскошы, Збожжа поўны клеці, Павагу ў свеце, Усяго даволі, А бяды- ніколі! - А ці добра мы табе ,пан гаспадар, зрабілі? Мы жа ж твае нівачкі ўсе пазалацілі! - Судзі,Божа, гэтыя святы праважаці Ды і новых дачакаці! - А Каляда паехала далей Ніводнага двара не мінаючы, Са святам усіх вітаючы. Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым спяваюць песню: "Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем". уверх |
||||