на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

   Каляды

Каляды сцэнарый

    Калядныя песні

Каляды 2007

Каляды 2008


Гуканне вясны

Юр'я

Купалле

Беларускія народныя гульні

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Калядныя песні




Ой, дзе ж мы ходзім

Ой, дзе ж мы ходзім,

дзе пахаджуем.

Коліда, коліда, коліда, коліда.

Мы на гэты двор ды захаджуем.

На гэтым двары агні гарэлі.

Агні гарэлі, свечы палалі.

Свечы палалі, сталы стоялі.

За тымі сталамі судзьдзя сядзела.

Судзьдзя сядзела суды судзіла.

Ой каго ж няма ды судом судзіць.

А няма, няма святога Іллі.

Дзе ж ты быў Ілля, дзе пахаджуваў?

На палі хадзіў, жыта парадзіў.

Па кашарах хадзіў, тавар парадзіў.

У полі ядро, у доме сцябло.

У доме сцябло, на кашара.

На двары чорна хмара ўецца

На двары чорна хмара ўецца,

Пад вакном каляднік чаўпецца.

Клічце яго у хату,

Ён вам будзе спяваці Каляду.


Прыпеў: Ямін, ямін, ямін,

Ўзвесяліся дружана Хрыстовая.


А ў печы пірагі сядзелі,

Там мае вочанькі глядзелі.

Сюты-туды выглядаў,

Па адному выцягаў - наеўся!


Прыпеў


Як ў печы пірагоў не стала,

Палез я на гару па сала.

А я сала не дастаў,

З драбіною з гары ўпаў - забіўся!




Учора зь вячора

Учора зь вячора зора засьвяціла.

Новы год новы, зора засьвяціла,

А Божая Маці Сына нарадзіла.

Новы год новы, Сына нарадзіла,

Сына нарадзіла ў пялёны спавіла,

Ў пялёны спавіла, анёлам сказала.

Анёлы сьвятыя калышыце Сына,

Новы год новы, калышыце Сына.

Калышыце Сына,

пойце Яму песьні.

Новы год новы, да ўсё і сьвятыя.

Усе людзі рады, усе весяляцца,

Новы год новы, усе весяляцца.

На Божага Сына

ўсё не наглядзяцца,

Новы год, новы,

ўсё не наглядзяцца.

Добры вечар

Добры вечар, шчодры вечар,

Усім людзям на увесь вечар.

А ці дома пані твая,

А я бачу яна дома.

Яна дома не гуляе,

Піражочкі рашчыняе.

А ці дома пан гаспадар,

А я бачу што ён дома,

Што ён дома не гуляе,

Чалядоньку даглядае,

На ім шуба-шубалёва,

Прычаплёна калітонька.

А ў калітцы ў той новай,

Усім гостям па златому,

Добры вечар, шчодры вечар.

Учора з вячора

Учора з вячора, учора з вячора

Засвяціла зора, засвяціла зора.

Зора засвяціла - 2 разы

Свет узвесяліла

Свет узвесяліўся

Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова Раджэнне

Людзям на збаўленне

Людзі прыбягайце

Хрыста прывітайце

Здаровы бывайце

Нам каляду дайце

Здаровы святкуйце

Дайце, не шкадуйце.


Добры вечар

Добры вечар тому -(2 разы),

Хто ў гэтаму дому - (2 разы).

Мы самі з сабою,

з дзецьмі і з жаною,

Сталы засцілаем,

Каляды спраўляем.

А па гэтай мове будзьма

ўсе здаровы,

А па гэтай казцы жывіце ў ласцы.

Ціхая ноч

Муз. Грубера, сл. Н. Арсенневай


Ціхая ноч, святая ноч!

Усё спіць, сніць даўно.

Толькі Маці Святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе дзіця -

Спі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, спі.


А ўгары ўсё гарыць

Серабром зорных крыг,

Хор анёлаў пяе пастухом

Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Светлай песняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.


Славяць Збаўцу зямлі.

У родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

У ціхую, святую ноч!

У ціхую, святую ноч!

Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!

Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!

-Дзе рожкі дзела?

- На соль праела!

Лезь, каза, на печ, пакажы чапец,

Лезь, каза, на кут, пакажы хамут,

Лезь, каза, на пол, пакажы хахол!


Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!

На печы авёс вялікі парос,

На палу жыта нагамі збіта,

Аў тым жыце перапёлачка

Вывела дзяцей - люба глядзеці!


Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,

Дзе каза нагой, там жыта капой,

Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

Г-о-о!

Саўка ды Грышка

Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Павесяліцца з ёй на Каляду

Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду - 2 разы

З ёй на Каляду

Як разышліся музыкі гу-гу,

Згінула гора, згінула туга

Туга-туга, туга-туга

Згінула туга.

Язэп Старэнькі свой узяўшы скрут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут

Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту

Паказаў ім тут.

Вы сабе грайце сваё го-ца-ца,

Толькі не страшце Езуса Хлапца

Го-ца-ца, го-ца-ца

Езуса-Хлапца.

На нова лета

На нова лета радзі, Божа, жыта


Шчодры вячор, багаты вячор -

паўтараецца пасля кожнага радка.


Дай табе, Божа, пане-гаспадару,

Піва варыці, сынкоў жаніці,

Гарэлачку гнаці, дачок аддаваці,

Залезь на баляску,

ды дастань каўбаску,

Стань на драбінку,

ды дастань сланінку,

Кошычак маку да таго прысмаку.

Хадзіла-блудзіла

Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў,

Семсот малайцоў,

сем гарных хлапцоў

Дый прыблудзілі к цёмнаму лясу,

К цёмнаму лясу, к новаму двару,

К новаму двару, к слаўнаму пану,

пану Івану.

Ой, устань, ня спі, слаўненькі пане,

Запалі свечкі ды бяры ў ручкі,

Выйдзі паслухай, што ў небе гудзе,

Што ў небе гудзе - Прачыстая йдзе,

Прачыстая йдзе - жыта радзіці,

Жыта радзіці, статку пладзіці.

Бегла старожа з чыстага поля

Бегла старожа з чыстага поля


Добры вечар! -

паўтор пасля кожнага радка.


Як ўдарыла кап'ём у вароты

Малады Іванька ці спіш, ці ляжыш?

Не сплю, не ляжу, сам сабе сяджу,

Стружачкі стружу, кап'ё малюю.

Пакінь маляваць ды йдзі ваяваць -

Ужо ж тваю дзевачку татары ўзялі!

Я ж тых татароў кап'ём пасяку,

Я ж тую дзевачку за сябе вазьму!

 
уверх