![]() |
|||||
| |||||
![]() Абрадавыя святы Беларускія народныя гульні |
Беларускія народныя гульніБаяры Хлопцы і дзяўчаты становяцца ў два шэрагі, бяруцца пад рукі. Спачатку наступае танок хлопцаў (баяроў"), потым дзяўчат (цароўнаў). Хлопцы: Цароўна, добры вечар! Дзяўчаты: Баяры, на здароўе! Цароўна, пусці ў горад! Баяры, нашто ў горад? Цароўна, дзевак сватаць! Баяры, дзеўкі малы. Цароўна, перарослі! Баяры, ручнічкоў не ткалі. Цароўна, ужо ў трубочках! Баяры, каторую? Адзін з хлопцаў выходзіць уперад, кажа ў рыфму двухрадкоўе: А мне тая спадабалась, Што (прыгожа ўсміхалась). Пасля гэтага хлопец выбірае сабе дзяўчыну з дзявочага танка, цалуе яе, бярэ за руку і вядзе ў свой танок. Гульня працягваецца пакуль ўсе дзяўчаты будуць забраныя ў хлапечы танок. Цяцерка Хлопцы і дзяўчаты становяцца ў дзве калоны, парамі бяруцца за рукі, падымаюць іх, утвараючы "вароты" паміж калонамі. Дзяўчына з першай пары ўцякае ад хлопца па ўнутранай сцежцы, а хлопец даганяе яе па знешняму колу. Калі хлопцу ўдаецца яе злавіць, то ён цалуе дзяўчыну, яна становіцца ў канец дзявочай калоны, а хлопец ідзе на сваё месца і цяпер ўжо ловіць сваю другую суседку. Калі ж дзяўчыне ўдаецца ўцячы, то яна вяртаецца на сваё месца і яе ўжо будзе даганяць другі хлопец, а той што не змог злавіць, становіцца ў канец хлапечай калоны. Пры гэтым усе спяваюць песню: Я цяцерку пасу Ды ух, я! (паўтараецца пасля кожнага радка) На зялёным лугу А цяцерка пад мост Я цяцерку за хвост. Было ў бацькі тры сыны Ды ўсе яны Васілі Адзін коней пасець Другі лапці пляцець Трэці сядзіць на камені Дзержыць дуду на рамені. Ах ты, дудка мая, Весялушка мая, Весяліла ты мяне На чужой старане. Як ударыла дуда Па ўсім струнам і басам Разняслося па лясам, Па зялёным дубравам. Явар Два чалавекі бяруцца за рукі, падымаюць іх над галавой, утвараючы "мост". Астатнія ўдзельнікі ўтвараюць карагод, прабягаючы пад гэтым мастом. Калі песня заканчваецца, тыя, што рабілі "мост", ловяць бягучых з карагода, а тыя імкнуцца выслізнуць. Злоўленыя таксама становяцца "мостам" і становяцца побач. Перамагае той, каму ўдаецца найдаўжэй ўцячы ад "моста". Пры гэтым усе спяваюць песню: Явар, яваровы людзі, Што вы тут рабілі, Мы рабілі моста На пана староста, Сцежачкамі застаўлялі, Аднаго нам пакідалі, Першая пуста, Друга распуста, Перша малявана, Друга затрымана. уверх |
||||