на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

   Каляды

Каляды сцэнарый

Калядныя песні

Каляды 2007

    Каляды 2008


Гуканне вясны

Юр'я

Купалле

Беларускія народныя гульні

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Каляды 2008



На школьнай алеі На суцінскай вуліцы
На суцінскай вуліцы Гуляем у Баяроў
Іван Шаблінскі іграў на даху аўтобуснага прыпынку Танцы ў школе

28 снежня 2008 г., у нядзелю, да нас у Талькаўскую школу прыехалі нашы сябры з Менску - хлопцы і дзяўчаты, якія любяць народныя песні, танцы, абрады. Разам з імі мы на маршрутцы накіраваліся ў Суцін - шляхецкую вёску, што знаходзіцца на адлегласці 11 кіламетраў ад Талькі.

Калядаванне ў Суціне ўжо стала добрай традыцыяй для нашага краязнаўчага гуртка. Бывае, да нас далучаецца моладзь з Мар'інай Горкі ці Менска, як сёлета. Асабліва мы ўзрадаваліся, што адзін з нашых менскіх гасцей - Іван Шаблінскі, дудар, - прыехаў са сваёй дудой. Гэта дужа аздобіла наша свята - пад музыку мы не толькі спявалі, але і танчылі проста на вуліцы ці на чыгуначным вакзале.

Кожны год усё меней становіцца суцінскіх каталікоў - тых, хто чакае і радасна сустракае нас у сваіх хатах - бо гэта амаль усе людзі сталага веку. Вось няма ўжо з намі Казіміра Станіслававіча Скіндэра, Яна Віктаравіча Корзюка, а ў гэтым годзе ня стала Марыі Хадкевіч... Гэта былі прыгожыя людзі, сапраўдныя носьбіты суцінскай шляхецкай традыцыі. Светлая пра іх памяць.

Сцэнарый Каляд
Калядныя песні

уверх