![]() |
|||||
| |||||
![]() Краязнаўчы музей Мэты і асноўныя напрамкі работы Цікавыя экспанаты і матэрыялы |
Найбольш цікавыя экспанаты і матэрыялы1) Крэмневы нож бронзавага веку (ІІ тыс . да н. э.), знойдзены ў торфе на балоце Ваяціна. 2) Каменная сякера бронзавага веку, знойдзена ля вёскі Мацеевічы. 3) Штрыхаваная кераміка, крыца ранняга жалезнага веку з гарадзішча Замачак на Талі. Гэтыя рэчы сведчаць пра тое, што наша мясцовасць засялялася ўжо з часоў бронзавага і ранняга жалезнага веку. 4) Пісьмо Віктара Куца, лейтэнанта, танкіста, што загінуў пры вызваленні Талькі 2 ліпеня 1944 г.. Гэта пісьмо даслала нам яго сястра з Украіны. 5) Ручнік ільняны, саматканы, з тканым узорам, перададзены Пілюцінымі. Тканы ў Аршанскім раёне ў традыцыях Падняпроўя. |
||||