![]() |
|||||||||||||||
| |||||||||||||||
![]() Cвята "Наш край" Свята 2008 |
Свята "Наш край" адбудзецца ў снежні 2008 г. Вучням 5-11 класаў прапануем конкурсы: 1. "Мой экспанат для школьнага музея". 2. "Славутыя людзі майго краю". Праца можа быць індывідуальнай ці калектыўнай. Вы можаце выбраць асобу з прапанаванага спіса ці абраць для вывучэння кагосьці іншага. Гэта можа быць ваш продак, сваяк ці сусед. Вынік свайго даследавання можна прадставіць у выглядзе артыкула, верша, сцэнкі, малюнка, газеты, мультымедыйнай прэзентацыі і інш. Прапануемы спіс цікавых асоб, жыццё якіх звязанае з нашай мясцовасцю (Талька, Арэшкавічы, Блужа): 1. Жыновіч Іосіф, музыкант. 2. Шаціла Іван, артыст. 3. Лысакоўскі Іван, ваенны. 4. Якуб Колас, паэт. 5. Пілатовіч Станіслаў, палітык. 6. Ждановіч Таццяна, заслужаны ўрач Беларусі. 7. Мазанік Алена, падпольшчыца. 8. Кароткая Ларыса, літаратуразнаўца. 9. Чэпік Мікалай, Герой Савецкага Саюза. 10. Скрыпка Міхась, байкапісец. 11. Пятроўскі Іван, удзельнік Талькаўскага антыфашысцкага падполля, потым вучоны-фізік. Цікавыя людзі Пухавіччыны: 1. Ельскі Аляксандр, пісьменнік, краязнаўца. 2. Вейсенгоф Генрых, мастак. 3. Чарвякоў Аляксандр, палітык. 4. Бонч-Асмалоўскія: Анатоль, Варвара, Ірына, Іван, Глеб. 5. Лучанок Ігар, кампазітар. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць прызы, для іх будзе арганізаваная экскурсія ў г. Брэст. Свята "Наш край" - 2008 адбылося!
1-ае месца заняў 6-ы клас. Журы прызнала іх паведамленне пра нашых славутых землякоў - Ждановіч Таццяну Аляксандраўну, заслужанага ўрача Беларусі, і Ігара Лучанка , слыннага кампазітара, самымі цікавымі, змястоўнымі і відовішчнымі. І не дзіва: мы пабачылі два сапраўдныя міні-спектаклі пра жыццё гэтых асоб - гучалі вершы, песні, былі пастаўленыя сцэнкі, сабраны арыгінальны краязнаўчы матэрыял. На 2-гім месцы апынуўся 7-ы клас са сваёй прэзентацыяй лёсу Алены Мазанік - дзяўчыны з вёскі Паддзягцярня, якая забіла нямецкага правіцеля ў Беларусі Вільгельма Кубэ, падклаўшы бомбу пад яго ложак. Каб больш даведацца пра Алену Рыгораўну як чалавека, як асобу, сямікласнікі з'ездзілі на яе радзіму, у Паддзягцярню, дзе, як аказалася, захаваўся дом Мазанікаў. Цяпер гэта лецішча пляменніка славутай падпольшчыцы Івана Іванавіча Мазаніка. У Паддзягцярні яшчэ жывыя людзі, якія помняць сваю гераічную зямлячку, запісаны іх ўспаміны, наладжаны канатакты з цікавымі людзьмі. Гэта вандроўка, а таксама прачытаная кніга мемуараў, вывучаныя матэрыялы з сеткі інтэрнет натхнілі сямікласнікаў скласці і паставіць сцэнку "Як туфлі прадавалі" - пра тое, як Марыя Восіпава перадала міну Алене Мазанік. А Вольга Радзюк, узрушаная трагічнасцю лёсу гераіні, напісала верш. З-яе месца дасталася 9-аму класу з іх расказам пра Анатоля Бонч-Асмалоўскага рэвалюцыянера-народніка, уладальніка маёнтка ў Блоні, дзе цяпер знаходзіцца раённы краязнаўчы музей. Дзевяцікласнікі сістэматызавалі вялікі матэрыял з кнігі "Памяць", раённай газеты і перадалі яго ў школьны музей. 8 і 9 класы разам прадстаўлялі Іосіфа Жыновіча . У Арэшкавічах яны адшукалі людзей, якія помняць славутага музыку, калі ён прыязджаў на радзіму да свайго сябра Казакевіча Станіслава Ігнатавіча, знайшлі месца, дзе стаяў дом Жыдовічаў (быў разабраны пасля раскулачвання сям'і на 2 часткі, з адной пабудавана хата, дзе жывуць цяпер Ярашэвічы, а з другой часткі складзена хата Хлышчанкаў у Тальцы), сфатаграфавалі дом Казакевічаў, у які прыязджаў Іосіф Жыновіч. 11 клас расказаў нам пра Мікалая Чэпіка - хлопчыка з той жа вёскі Паддзягцярня, які гераічна загінуў у Афганістане ў 1980 годзе, быў узнагароджаны званнем Герой СССР. Самыя малодшыя ўдзельнікі свята - пяцікласнікі чыталі вершы Якуба Коласа пра Тальку, распавялі пра жыццё паэта ў нашым мястэчку. Цікавыя экспанаты для школьнага музея прынеслі Жыбуль Аляксандр - радыёпрыёмнік 1959 года выпуску, Каўрыга Раман - навушнікі з мікрафонам вайскоўца-разведчыка, Вольга Радзюк - гільзы часоў ІІ сусветнай вайны, якія яна знайшла на сваім агародзе, а Вольга Уладзіміраўна Шэўка - вышываны ручнік з карункамі, зроблены яе свякроваю Аленай Трафімаўнай Шэўка з Петрыкаўскага раёна. Школьны сайт папоўніцца артыкуламі пра нашых славутых землякоў, музей - новымі экспанатамі, а пераможцы конкурсаў - вучні 6 і 7 класаў паедуць у тэатр імя Янкі Купалы на спектакль "Снежная каралева". Віншуем! уверх |
||||||||||||||