![]() |
|||||
| |||||
![]() Паходы па краю Паход па старых сядзібах і храмах: Мэты пахода |
Паход "Па старых сядзібах і храмах Пухавіччыны"Маршрут: Талька - Сарафін - Каменка - Мацеевічы - Замачак - Суцін Мэты пахода: 1. Прыняць удзел у фэсце на Сарафінавай гары, даследаваць могілкі і рэшткі касцёла святога Антонія. 2. У вёсках Каменка, Мацеевічы, Суцін запісацьу мясцовых жыхароў назвы ўрочышчаў, легенды, звязаныя з іх паходжаннем, гісторыяй вёскі, пра традыцыйныя рамёствы ў гэтых вёсках. 3. Даследаваць капліцу Іллі Прарока і дом пана Булгака ў Мацеевічах, могілкі каля капліцы. 4. Знайсці і абгледзець гарадзішча "Замачак" на рацэ Таль, сабраць пад'ёмны археалагічны матэрыял: кераміку,крыцу,апрацаваныя камяні. 5. Даследаваць стан ракі Таль: наколькі рака аднавіла сваё натуральнае аблічча пасля таго, як меліяратары ў апошнія гады перасталі падтрымліваць асушальныя сістэмы. 6. Пашукаць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Каменцы, Мацеевічах, Суціне, запісаць іх успаміны пра падзеі таго часу ў гэтым краі. Кароткае апісанне маршруту. Раніцай у нядзелю, 13 чэрвеня, мы выехалі на рэйсавым аўтобусе Талька-Суцін у 920 і, праехаўшы да Сарафіна 8 км, выйшлі. Паўдзельнічалі ў фэсце на месцы касцёла святога Антонія, агледзелі каталіцкія могілкі на гары. У 13 гадзін мы пешшу, накіраваліся на Каменку. Прайшоўшы 8 км, у 1430 мы ўжо гутарылі з сям'ёй Кургановічаў, Шамакоў, наведалі помнік расстраляным каменцам, вясковыя могілкі. Ад Каменкі да Мацеевіч 4 км ішлі вельмі хутка, бо падняўся моцны вецер, пацямнела, і пайшоў дождж, а ў полі схавацца ад такога дажджу нельга. У Мацеевічах мы пайшлі на старажытныя могілкі і да капліцы Іллі Прарока,а потым да маёнтка Булгака. Пагаварылі са Свідзінскай Тацянай Мікалаеўнай, Паўловіч Марыяй Антонаўнай, Старадубец Соф'яй Пятроўнай, Радзюком Мікалаем Пятровічам. Два кіламетры ад Мацеевіч да Замачка мы дайшлі за паўгадзіны - і ў 18 ужо былі на гарадзішчы. Паставілі намёты, расклалі вогнішча і ледзь паспелі схавацца ў намёты, як пайшоў моцны град (13 чэрвеня!) - уся зямля стала белай ад граду! Раніцай мы агледзелі Замачак, сабралі матэрыял і рушылі на Суцін. Дарога аказалася доўгай - 10 км, спачатку па пясчанай дарозе ўздоўж Талі, а потым па шашы Талька-Суцін. У Суціне мы наведалі Яна Віктаравіча Корзюка.Ён расказаў нам пра гісторыю Суціна і падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў гэтых мясцінах. У 18 гадзін мы ўжо садзіліся на маршрутку, каб праз 20 хвілін вярнуцца дамоў - у Тальку. Спіс вучняў 1.Турбан Наталля 2.Пузына Ягор 3.Ільініч Дар'я 4.Кульбіцкая Вольга 5.Калоднік Вольга 6.Ляпіч Сярггей 7.Ляпіч Света 8.Багатыроў Андрэй 9.Ільініч Наталля-кіраўнік ВЫСНОВЫ Калі мы вярнуліся дамоў, то зразумелі, што вельмі стаміліся, але нас гэта зусім не хвалявала, бо нам настолькі спадабалася гэтая экспедыцыя, што мы не заўважылі стомленасці, і ўсіх тых падзей якія нам не падабаліся.Час правялі мы проста цудоўна. Акрамя таго што мы добра адпачылі,мы даведаліся шмат новага, усё тое што адбылося з намі, на доўгі час застанецца ў нашай памяці. Пад час паходу, нам вельмі спадабалася ноч, якую мы правялі на "замачку", гісторыя жыцця Яна Віктаравіча, таксама, вельмі цікавай нам паказалася гісторыя маёнтка ў Мацеевічах, але нас засмуціла тое, што могілкі на Сарафіне разбураны, капліца ў Мацеевічах "нікому не патрэбна". Ад усёй нашай экспедыцыйнай групы мы выказваем вялікую падзяку нашаму кіраўніку, Ільініч Наталлі Валянцінаўне, за тое, што яна арганізавала гэты цудоўны паход. Справаздачу падрыхтавалі Турбан Наталля і Пузына Ягор уверх |
||||