на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 



Храмы

Археалагiчныя помнiкi

cелішча ля вёскі Вялікае Поле

гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор

гарадзішча ля вёскі Мацеевічы

гарадзішча ля вёскі Церабуты

     могільнікi і курганы

 

Mогільнікi і курганы

Курган ля Кіпячкі, 2003 год


Ёсць у краі некалькі могільнікаў і курганаў:

1. Ля в. Арэшкавічы, на левым беразе ракі Свіслачы, ва ўрочышчы Кіпячка. Кіпячка - гэта невялікая крынічка, што б'е з-пад высокага берага Свіслачы. Калі глядзіш на гэты ключ, то здаецца, што вада кіпіць. Пра Кіпячку расказваюць вось такую легенду. Многа-многа гадоў, а можа, і стагоддзяў назад, калі яшчэ па рацэ Свіслачы плавалі на суднах - вялікіх ладдзях, на яе высокім беразе стаяла царква. Была яна белая, высокая, з вострымі вежачкамі наверсе. Кажуць, злыя людзі пачалі бурыць царкву. Тады зямля раскалолася і царква правалілася скрозь зямлю. Зямля схавала яе. А на месцы царквы стала біць крынічка. Вада "кіпіць" і невялічкім ручайком сцякае ў Свіслач. Вада празрыстая, чыстая, вельмі смачная. Яна доўга захоўваецца дома.

Людзі лічаць гэтае месца святым і ахоўваюць яго. Існуе звычай: хто ўпершыню наведвае Кіпячку, павінен кінуць у яе манетку на шчасце.

Запісала гэтую легенду ў Арэшкавічах Валянціна Мурашка. Такія легенды пра горад, замак, царкву, што праваліліся, пра закапаныя скарбы ёсць сведчанне таго, што тут некалі жылі людзі і побач знаходзіцца гарадзішча, селішча ці курганны могільнік. Даследчыкі-археолагі, пачуўшы падобную легенду, ведаюць: побач з гэтым месцам можна шукаць археалагічны помнік. Сапраўды, ля самай Кіпячкі знаходзіцца курган, а ля вёскі Вялікае Поле - селішча.

2. Ля в. Блужскі Бор, за 1,2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе ракі Свіслач, ва ўрочышчы Гарадзішча. Гэты курган разбураны, а шыльду трактарысты калгаса імя Кірава, "каб не замінала араць", перанеслі і прытулілі да дуба.

3. Ля в. Талька, на паўднёва-ўсходняй ускраіне, на левым беразе р. Талі. Мясцовыя назвы Турэцкія магілы, Французскія магілы. Цяпер застаўся толькі адзін курган з гэтай групы. Ён знаходзіцца ў агародзе Надзеі Міхайлаўны Пікулік. Выглядае цэлым. Нават дубы, якія растуць на кургане і вакол яго, ніхто не чапае.

Археолагі вызначылі, што засяленне нашага краю пачалося ў бронзавым веку (ІІ тысячагоддзе да н. э.). Усе пералічаныя археалагічныя помнікі адносяцца да ранняга жалезнага веку (VІІ ст. да н. э. - V ст. н. э.).

З далёкіх часоў паходзяць і назвы вёсак Рудня, Руды, што знаходзяцца на берагах Талі. Відаць, тутэйшыя жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды, і цяпер на балоце вада мае рыжы колер, буйна на такіх балотах расце капытнік.

З VII-VIII стст. на абшарах Беларусі рассяляюцца славяне. Нашымі продкамі былі дрыгавічы. Яны жылі на лясной і балоцістай раўніне ад Прыпяці да Менска.

У ІХ ст. тут узнікла Тураўскае княства.

З ХІІІ-ХІV стст. наш край увайшоў у склад магутнай сярэднявечнай дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, быў у складзе Менскага ваяводства.

4. Ля санаторыя "Чыгуначнік" на правым беразе р. Талі знаходзіцца так сама курган.

Ля кургана нараслі грыбы! 2006 год.

уверх