на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе

Другая сусветная вайна

Талькаўскія яўрэі

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

Талькаўскае лясніцтва

У 1802 г. быў створаны новы статут аб лясах. Адразу пасля усталявання савецкай улады былі арганізаваны органы кіравання для лясной гаспадаркі, якія дзейнічаюць і сёння. У 1936 г. было створана Мацеевіцкае лясніцтва, у пасляваенны час, загадам №1 ад 20 чэрвеня 1944 г., выконваць абавязкі ляснічага быў прызначаны Баёк Мікалай Кузьміч, бухгалтарам Доўнар Сідора Вікенцьеўна.

Першы ляснічы Талькаўскага лясніцтва
Баёк Мікалай Кузьміч

З 16 снежня 1946 г. па ліпень 1956г ляснічым Мацеевіцкага лясніцтва працаваў Дубовік Аляксандр Іосіфавіч, а памочнікам Баёк Мікалай Кузьміч. У кастрычніку 1948 г. было запраектавана будаўніцтва канторы ў в. Талька. У ліпені 1949 г. было прынята рашэнне аб змене назвы -Мацеевіцкае лясніцтва на Талькаўскае. Першая кантора Талькаўскага лясніцтва была ў будынку , дзе цяпер жыве сям'я Васкабовічаў.

Стары двор Талькаўскага лясніцтва

Ляснічыя і памочнікі Талькаўскага лясніцтва:

З 1954 г. памочнік Ляпіч Мікалай Віктаравіч

З 1956 г. ляснічы Мірошнікаў Аляксандр Сямёнавіч

З 1958 г. участковы тэхнік Стрэльскі Антон Сямёнавіч, раней працаваў інжынерам па ахове леса ў Пухавіцкім лясгасе.

Участковы тэхнік Стрэльскі Антон Сямёнавіч
з лесніком Шкарупа В.М.

З 1956 г. ляснічы Кульбіцкі Аляксандр Іванавіч, а памочнік Пускаў Андрэй Пятровіч, яны кіравалі лясніцтвам да лютага 1966 г.

З лютага 1966 г. ляснічы- Меркуль Георгій Уладзіміравіч.

З 18.02. 1970 г. ляснічы- Пускаў Андрэй Пятровіч да сакавіка 1975г.

З сакавіка 1975 г. ляснічы Савенкоў Мікалай Рыгоравіч, а памочнік Бурак І.Н.

З верасня 1977 г. ляснічы - Гулько Мікалай Іванавіч.

З мая 1982 г. да 1983 г. ляснічы - Алексін С.

З 1983 г. ляснічым быў назначаны Пармон Эдуард Паўлавіч, а бухгалтарам з 1984 г. і да гэтага часу працуе Васкабовіч Тамара Чаславаўна.

З 12.09.84 г. ляснічым быў назначаны Гняды Сяргей Іванавіч, які працаваў да мая 1989. З сакавіка 1986 памочнікам ляснічага стаў малады спецыяліст, які закончыў Полацкі лясны тэхнікум Турко Іван Іванавіч, а з мая 1989 г. ён ўзначаліў Талькаўскае лясніцтва. У чэрвені 1989г на работу ў якасці памочніка прыйшоў Дзем'янік Леанід Юр'евіч.

У 1997 г. было пачата будаўніцтва новай сядзібы Талькаўскага лясніцтва, а ў 2001 г. завершана. Цяпер Турко І.І. працуе галоўным ляснічым Пухавіцкага раена. А кіруе Талькаўскім лясніцтвам Даменкоў Віталь Аляксандравіч, памочнікам з'яўляецца Шулякоўскі В.В.

У Талькаўскім лясніцтве нямала сапраўдных прафесіяналаў, якія ведаюць і любяць сваю справу: Кульбіцкі А.В., Ліннік С.Н., Кіцік А.В., Панятоўскі В.С., Васкабовіч В.А., майстар лесу Дашкевіч А.Т.

На базе Талькаўскага лясніцтва ў розныя гады праводзіліся абласныя семінары.

Семінар на базе Талькаўскага лясніцтва, 60-я гады.
Стаіць скрайні справа Стрэльскі А.С.

У 1968 г. пачалося будаўніцтва цэха па перапрацоўцы драўніны. Актыўны удзел у будаўніцтве піларамы прымалі: Банько Н.А., Аляшкевіч А.М., Паскробка З.К. Доўгі час яны працавалі ў Талькаўскім лясніцтве.

Аляшкевіч А., Паскробка З.К., Банько Н.
Пачатак будаўніцтва ЦПД.
Аляшкевіч А., Паскробка З.К.,
Паскробка З.К.,Кульбіцкая А.
На нарыхтоўцы сена Ляснікi Гоман Д.Ф. i Баранав I.A.
Ляснік Кірыновіч Р.І.

Матэрыял сабралі і падрыхтавалі вучні 10 класа
з класным кіраўніком Бяляевай Ю. В.
2007 г.

уверх