на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 



Храмы

Археалагiчныя помнiкi

     cелішча ля вёскі Вялікае Поле

гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор

гарадзішча ля вёскі Мацеевічы

гарадзішча ля вёскі Церабуты

могільнікi і курганы

 

Селішча ля вёскі Вялікае Поле



Мясцовыя жыхары называюць гэта ўрочышча Здаравец. Знаходзіцца яно за 1 км ад вёскі, на левым беразе ракі Свіслачы. Памер 1000 х 100 м, вышыня над поплавам ракі 6 м. Адкрыў і даследаваў у 1965 г. археолаг
Л. Побаль.
Культурны пласт цьмяна-шэрай афарбоўкі. Знойдзена грубая гладкасценная і з расчосамі кераміка, у паўночна-ўсходняй частцы - ганчарная кераміка. Адносіцца селішча да позняга этапу зарубінецкай культуры (ІІ-V ст. н. э.) і эпохі Кіеўскай Русі.

У 2001 г. мы з дзецьмі аглядалі і даследавалі Здаравец. Поле гэта залужана, таму мы шукалі кераміку ў краціных грудках. Трапілася шмат кавалкаў ХІ-ХІІ стст., а сведчанняў зарубінецкай культуры мы не знайшлі.

уверх