на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе

Другая сусветная вайна

Падпольшчыкі і партызаны

Успаміны

Талькаўскі край у гады вайны

Талькаўскія яўрэі

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

Другая сусветная вайна (1939-1945)

Калі ў верасні 1939 г. Германія напала на Польшчу, у Тальцы з'явіліся польскія яўрэі. Яны ўцякалі ад фашысцкага генацыду на ўсход.

Успамінае К. М. Навасад: "Гэтыя польскія яўрэі жылі ў Тальцы ў 1939-1941 гады. Калі Гітлер напаў на СССР, яны пайшлі далей на ўсход. Адзін з іх, пажылы ўжо чалавек, казаў, што будзе ісці ад немцаў, пакуль у яго будуць сілы".

Гэты факт гаворыць, што некаторыя людзі разумелі, якую трагедыю нясе фашызм на нашы землі. Гітлераўцы знішчалі яўрэяў, камуністаў, камсамольцаў, савецкіх актывістаў. У Тальцы было шмат яўрэйскіх сем'яў. У першыя ж дні акупацыі фашысты сагналі іх у гета, якое стварылі ў школе. Пазней гета перанеслі ў піянерскі лагер, які знаходзіўся за ракой Таль.

22 верасня 1941 г. фашысты і паліцаі забілі 280 чалавек яўрэйскага насельніцтва: дзяцей, жанчын, старых. Іх агульная магіла знаходзіцца ў лесе, недалёка ад чыгуначнага моста праз раку Таль.