на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                    краязнаўчы сайт
 


Першая згадка пра Тальку

Пісьмовыя згадкі

ХХ стагоддзе

Другая сусветная вайна

1 старонка

     Падпольшчыкі і партызаны

Успаміны

Талькаўскі край у гады вайны

Талькаўскія яўрэі

Талька сёння

Талькаўскае лясніцтва

Прадпрыемства

 

Другая сусветная вайна (1939-1945)

Талькаўскія падпольшчыкі і партызанскі рух

Ужо ў першыя месяцы акупацыі сярод жыхароў нашых вёсак з'яўляюцца людзі, гатовыя паўстаць на барацьбу з фашызмам. Учарашнія вучні Талькаўскай школы Іван Абрамовіч, Аляксандра Пармон, Мікалай Паўловіч, Уладзімір Кушнерчык, Галіна Бірыла, Іван Пятроўскі, Мікалай Кульбіцкі, Мікалай Стока спрабуюць стварыць антыфашысцкую падпольную арганізацыю. Пазней да іх далучыліся Зінаіда Акульчык, Мікалай, Пётр і Васіль Кульбіцкія, Эма Лысакоўская. Маладыя людзі збіралі зброю і боепрыпасы, медыкаменты для партызан. Коратка запісвалі пачутае і распаўсюджвалі ў выглядзе лістовак па вёсках. Перадавалі партызанам звесткі пра фашысцкія гарнізоны ў Тальцы і Блужы, пра сістэму аховы мастоў праз раку Таль. Большасць з патрыётаў былі закатаваныя немцамі ці загінулі ў партызанах.

У раёне ракі Балачанкі дзейнічала партызанская брыгада "Полымя". Яе камандзірам быў Яўгеній Фёдаравіч Філіпскіх.

Віктар Гіліцкі, Анастасія Уладзіміраўна Баешка, Міхаіл Конанавіч Ліннік, Антон Фёдаравіч Філановіч - гэтыя і іншыя жыхары Талькі, Насыцка, Арэшкавічаў былі партызанамі брыгады "Полымя".

У нашым раёне дзейнічалі таксама 2-я Мінская брыгада ля вёскі Гарэлец, камандзір Сяргей Мікалаевіч Іваноў, 1-я Мінская брыгада ля вёскі Турын, брыгада "Буравеснік" ля вёскі Шацк, камандзір Міхаіл Мармулёў.

На франтах вайны і ў партызанах загінулі 199 жыхароў Талькаўскага сельскага Савета.

Талька была вызвалена ад нямецкіх акупантаў 2 ліпеня 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе аперацыі "Баграціён". Ля Талькі быў вялікі бой. Ад снарадаў згарэла Слабодка, загінула шмат вайскоўцаў.

уверх